?

Log in

No account? Create an account
Партызан
02 November 2011 @ 10:11 am
Учора каля пад'езда з'явілася машына на газоне - у тым месцы, дзе звычайна за гэта б'юць шкло. Ну я тады падумаў ці нехта ненадоўга стаў ці нарывацца на чарговую цэглу. Аказалася другое:Collapse )
Tags:
 
 
Партызан
22 August 2011 @ 09:04 pm
Мясны аддзел, універсам "Першамайскі", 22.08.2011:



 
 
 
Партызан
19 April 2011 @ 02:50 pm
На вул. Берасцянскай ёсьць нейкі салон прыгажосьці - там уладальніца салону паркуе свой лексус. Знакаў ніякіх няма, таму каб "забіць" месца - яны ставяць раніцай дзьве пластыкавыя фішкі, якія я часам выкідваю і паркуюся, бо няма дзе больш стаць. Сёньня яна канчаткова раззлавалася і заперла мяне (стала паралельна і зрабіла каробачку). Я выклікаў ДАІ. Паліцэйскія сказалі, што я нічога не парушыў. Баба крычала на мяне, што ў мяне сумленьня няма. Абяццала мне праблемы (блін, а то ў мяне іх і так мала). Пагражала што колы папрабівае (у прысутнасьці паліцэйскіх) і я нічога не дакажу.
Запісаў на ўсялякі выпадак яе прозвішча і адрэсу. Калі знікну бяз вестак - вінаваціць ва ўсім яе.
Upd: Фоткі ад катам

Read more...Collapse )
 
 
Партызан
12 November 2010 @ 09:57 pm
5 (пяць!) чалавек на працы за апошнія тры дні спыталі як маё імя па бацьку. Я ўжо пачаў падазраваць, што гэта нейкі флэш моб. Але, магчыма, я неяк не так стаў сябе паводзіць апошнім часам. Стаміўся. Хочацца лета, мора і сонца.
 
 
 
Партызан
04 November 2010 @ 11:48 am
2 тыдні таму іграў у футбол у спартовай залі - разфігачыў палец на назе.

На гэтых выходных Янка разбіў лоб - вельмі глыбока і крывава. Юля перажывае, што будзе шнар. Калі будзе, то Янка стане яшчэ больш падобным на мяне, бо ў мяне на лобе шнар з дзяцінства. Яшчэ ў яго каля раны ацёк і нос стаў выглядаць значна шырэйшым, чым звычайна.

Сёньня я зноў пайшоў на футбол з недалечаным пальцам. Проста каб не заплысьці тлушчам і каб нос прадыхаўся. У выніку атрымаў галавой у нос :) Чую нешта хруснула, закрываю твар рукамі, прыбіраю рукі - яны ў крыві. Закрываю зноў, выходжу ў калідор, там ідзе нейкая цётачка. Яна глядзіць на мяне і кажа нешта нашталт "ААААААААААААААААААААА!", потым вядзе мяне да медсястры. Цяпер самае галоўнае... Заходжу я ў кабінет медсястры - у шортах, кедах і футболцы, мокры, потны, з крывавай мордай і рукамі. Яна глядзіць на мяне і задае пытаньне:
- Вы з кансерваторыі?
Востра пажартаваць не атрымалася, я толькі спытаў: - Па Вашаму, менавіта так выглядае чалавек з кансерваторыі?
Нос, здаецца, не зламаў. Проста набухла крыху - цяпер мы з Янкам яшчэ больш падобныя :)
 
 
 
Партызан
16 October 2010 @ 10:41 pm
Удасканаліў дзіцячы столік - замяніў ДСП-шныя дэталі на драўляныя з вольхі. Атрымалася нават крыху лепей, чым я думаў. Асабліва, калі ўлічыць, што часам рабіў адной рукой, а іншай адганяў дзяцей. Фоткі атрымаліся фіговыя, але для гісторыі выкладаю.
Read more...Collapse )
 
 
Current Mood: creativecreative
 
 
 
 
Партызан
11 March 2010 @ 01:59 pm
і футболCollapse )
 
 
Current Mood: annoyedannoyed
 
 
 
Партызан
Цяпер я разумею, што азначае, калі кажуць "Хлопцы жглі напалмам"
 
 
Партызан
21 January 2010 @ 06:35 pm
Стаміўся, ляжу на канапе. Прыходзіць Янка - пагуляй са мной. Прапаную пагуляць у аўтобус. Я - пасажыр, ляжу, ён - кіроўца, вязе мяне куды-небдудзь. Выдалі яму руль, "едзем"...
Ян: Куды паедзем?
Я: У Раубічы.
Ян: Добра! (круціць руль і жужжыць секундаў 5). Прыехалі!
Я: (стомлена) Чаму так хутка? Давай паедзем далей куды-небудзь!
Ян: Добра! Куды?
Я: Паехалі ў Караганду (па праўдзе, ня ведаю дзе гэта, але, думаю, што далёка).
Ян: Добра! (зноўку круціць руль і жужжыць крыху даўжэй - секундаў 10). Тата! Прачынайся! Прыехалі!
Я: Куды?
Ян: Куды-куды... У Карагандовічы!