Tags: цынізм

little

MINSK TOTALITARIAN TOUR. CALL NOW!

Нядаўна бачыла амэрыканца, які прыехаў у Менск і вельмі зьдзіўляўся, калі яму казалі, што ў нас - таталітарная краіна. Гэта няправільна. Трэба падкрэсьліваць нашыя асаблівасьці, а не хаваць іх ад замежных наведнікаў. Таталітарызм - тая фішка, якая дапаможа нам разьвіць турызм за кошт прыцягненьня багатых замежнікаў. Вось прыкладная распрацоўка таталітарнага тура па Беларусі. (Памылкі ў ангельскай мове ласкава прашу папраўляць).

Admiring extreme but bored with Africa safaris? Already been to Ciapas, Mexico drinking holly Coca-cola with Zapata partisans and want something fresh? Our totalitarian tour to the last dictatorship of Europe is what you seeking! For just $1000 (plus $50 for visa) you’ll experience risking by your freedom and human rights. Surviving is guaranteed.

Collapse )
chakaliada

БЕЛАРУСЬ УРАТУЕ БЛЯНДЫНКА

Сяброўка нядаўна хадзіла на сустрэчу нашых маладых вучоных з прадстаўнікамі заходніх амбасадаў. Сустрэча была зьвязаная з інфармаваньнем беларускіх асьпірантаў пра эўрапейскія стыпэндыяльныя праграмы. Маладыя вучоныя, ясная рэч, гаварылі пра набалелае - чэргі па візы. І тады адзін з дыпляматаў сказаў:

"Часам мне хочацца выйсці да гэтых людзей у чарзе і сказаць ім: не мы вінаватыя ў тым, што вам патрэбны візы, каб ехаць ў Эўропу. Гэта віна вашай улады (а хто вінават у тым, што у вас такая ўлада? - адчытвалася з падтэксту) - але ж я не магу так сказаць, бо я пасол!"

Вось жа. Мы, беларусы, павінны ўзяць усё ў свае рукі і на наступных выбарах абраць сваім прэзыдэнтам ніякага не Мілінкевіча і нават не Зянона, а якую-небудзь бляндынку. І тады амбасадары эўрапейскіх краінаў прыйдуць да нас і скажуць:

"Так, гэта праўда, што грамадзяне вашай краіны наводняць наш рынак таннымі цыгарэтамі, а грамадзянкі вашай краіны - вуліцы танным сэксуальным рабствам. Гэта праўда, што вашыя студэнты будуць клясьціся пры паступленьні памяцьцю дзядулі Філіцыяна і бабы Альжбэты, а потым слухаць на лекцыях ДДТ і "ГрОб" у плэерах, набытых за стыпэндыі нашай дзяржавы. Але гледзячы ў ЕЙНЫЯ блакітныя, шырока распушчаныя вочы, слухаючы, як у ЕЙНЫХ грудзях б'ецца шчырае, маладое сэрца - як нам не скасаваць візавы рэжым з нашай сястрой - Беларусью?"

Рэспубліку Беларусь і яе народ уратуе толькі бляндынка.
ryba

ДЗЯЛЫ ДУХОЎНЫЯ

Госпадзе! Калі праваслаўны бацюшка папрасіў мяне перакласьці тое, што я толькі што сказала, на рускую мову, бо ён сам ўсяго 20 гадоў як зь Сібіры, а я яму адказала: "Бог перакладзе!" - я доўга буду гарэць у гееньне вогненнай ці толькі крышачку?

Бацюшка прадставіўся айцом Аляксандрам, рускім місіянэрам пры Віцебскай епархіі. Ён прадаваў крыжыкі і іконкі каля вакзалу ў Віцебску. Калі ave2000, добрая душа, ахвяравала на храм, ён чынна прыўстаў, пакланіўся і запытаўся, за каго маліцца. "За Марыю і Вольгу Кацярыну", - сказала я, тут жа паспрабаваўшы патлумачыць што Вольга Кацярына - гэта адзін чалавек. Але сыходзіла ад благадатнага латка з моцнымі падазрэньнямі, што маліцца будуць усё-ткі за траіх.

Upd: а тут яшчэ, як на тое, спам прыйшоў нейкі анафемічаскі:

Ад каго: антикварный <vrelkivmdk@kupalnikioptom.ru>
Дата: Fri, 3 Aug 2007 21:03:42 +0300
Каму: acupmqyofx <acupmqyofx@tut.by>
Тэма: усложнение

бензольного погибло пластинок стачек уклада доразделов осмысляющего дайками побуждаемые
little

РУСЬ И R-DAH

Нядаўна я адкрыла для сябе кнігу псэўдагісторыка А. Фаменка "РУСЬ И ОРДА". Кніга пакінула мяне ў поўным захапленьні. І - гонары за сваю навуковую радзіму - філялёгію, такую прыцягальную для нелегалаў. Нягледзячы на тое, што на вокладцы анансуецца абвяржэньне асноваў гісторыі з дапамогай матэматычных мэтадаў, асноўны мэтад доказу, што Русь=Арда - гэта неперакладальная гульня словаў (чаго варты толькі сказ "Есть такое русское слово сарай" або "Чалма происходит от русского чело=лоб: очень логичное название для головного убора!"). Паколькі Фаменка ня першы квазінавуковец, які трапіў у маё поле ўвагі (чытаць пра першага, чытаць пра другога), то я ўжо маю прастору для абагульненьняў, зь якіх льга зразумець, на якіх трох кітах трымаецца ўся расійская квазінавука.

Першы кіт - псіхалагічны: паранаідальная кансьпіралёгія.

Другі кіт - мэтадалягічны: наіўная этымалёгія.

Трэці, краякутні кіт - ідэалягічны: акладзістая барада.

Паколькі ў самога Фаменкі зьнешнасьць даволі заходнеэўрапейская, яму, дзеля захаваньня трэцяга, важнага чыньніка, прыйшлося ўзяць суаўтара.

Івгэн Суаўтар:



Асобнае захапленьне ў мяне выклікала тое, што тэорыю сваю Фаменка не даказвае, а ўнушае. Добрая траціна тэксту - "ключавыя словы" - набраная ЗАЕТЫМ КАПСЛОКАМ. Іншы эфектыўны прыём - парцэляцыя ("Но могилы не нашли. Потому что не там искали"). Дарэчна глядзяцца і рытарычныя пытаньні. ("Что скрывали от нас Рыбаков и Шахматов?" "Почему историки молчат?") Самым матэматычным з мэтадаў зьяўляецца знак =, які аўтары пачынаюць ставіць паміж нейкімі паняцьцямі, калі "даводзяць" іх тоеснасьць ("Дмитрий Донской= хан Батый", "Иван Калита=Халиф" і г.д.)

Калі мы прыйдзем да ўлады, кнігі Фаменка ўвойдуць у школьны курс як афіцыйная гісторыя Расіі. Гэта будзе істотны момант для павышэньня самаацэнкі беларусаў, бо Фаменка пераканаўча даводзіць: усю гісторыю Расіі напісалі на Захадзе, прычым не абыйшлося без Радзівілаўскага сьледу.

Да сустрэчы з кнігай "РУСЬ И ОРДА", Госпадзе, маё папярэдняе жыцьцё можаш не залічваць. Я фанатка Фаменка і Насоўскага. У мяне над ложкам іх постэр (с.).
ryba

ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ВЫ СУСТРЭЛІ МАРСКОГА КОЦІКА

На беразе Балтыйскага мора, у Славінскім нацыянальным парку, які знаходзіцца пад абаронай ЮНЭСКА, можна пабачыць такую шыльду:


Калі ты знойдзеш на пляжы марскога коціка,


якому пагражае небясьпека, твае дзеяньні могуць стаць пытаньнем яго жыцьця або сьмерці.


Kocik 1. Захоўвай дыстанцыю.

Марскі коцік – жывёла дзікая, ён можа заразіць цябе шмат якімі хваробамі або моцна пакусаць. Ня зводзь марскога коціка з пляжу! Калі гэта малады коцік, побач можа знаходзіцца яго маці, якая вернецца, калі будзе пачувацца ў небясьпецы.

2. Не заганяй марскога коціка назад у ваду.

Марскія коцікі – жывёлы, зьвязаныя з сушаю, ім трэба выходзіць на бераг, каб адпачыць, высушыць футра ці нарадзіць дзетак.

3. Не заставайся ў баку.

Калі марскі коцік кволы або хворы (цяжка дыхае, кашляе, чыхае, саплівіць), яму патрэбная твая дапамога.

4. Паведамі ў адпаведныя інстанцыі.

- Дырэкцыя Славінскага нацыянальнага парку (тэл).

- Станцыя Марскога інстытуту акіянаграфіі Гданьскага унівэрсытэту (тэл).

5. Пастарайся забясьпечыць марскому коціку спакой і бясьпеку да часу нашага прыезду.

Не падпускай да яго людзей і жывёлаў, паспрабуй абгарадзіць яго шнуркамі, стужкамі, галінкамі на адлегласьці ў некалькі мэтраў.

6. Знойдзенага табой марскога коціка мы агледзім, ацэнім яго стан і, калі трэба, забярэм на марскую станцыю, каб вувучыць і вылечыць.

7. Скончыўшы лячэньне, мы вупусьцім марскога коціка на свабоду.

У якой бы кропцы сьвету ты ні знаходзіўся, даведайся, дзе найбліжэйшы цэнтар ратаваньня жывёлаў.

Будзь гатовы аказаць дапамогу, сустрэўшы раненага марскога коціка.

ЁН РАЗЬЛІЧВАЕ НА ЦЯБЕ!

Collapse )
little

НОВЫЯ АКЦЭНТЫ СВАБОДЫ

Мнскбай, як і заўсёды, пашырае HORIZONTы нашай сьвядомасьці. Напрыклад, вось гэтым цудоўным пастом пра латыскага ды-джэя-блогера.

Сам жа Артурс Мэдніс піша:

Добро пожаловат, Белорусские ребята. Я очен рад, что ви четаэте ети строчки. Я, вообшето, непишу по русски, но читаю и разгавариваю даже не плохо (мне даже самому нравитця мой акцент). Так, или иначе, хочу штоби ви знали - Я ЗА ВАС! И ето бело-крацно-белую резину на руке (подарок ок белорусских друзей) с надписю “За Цвободу” я хашу в вашу поддержку уже втарую неделю.

За Цвободу! За Резіну!

СЬЦІПЛАЕ АБАЯНЬНЕ КАСМАПАЛІТЫЗМУ

11 сакавіка патрапіла на цікавы і карысны сэмінар прафэсара Р. Мінянкова, прысьвечаны касмапалітызму. Між іншага, прафэсар сказаў, што касмапалітызм - гэта такая сытуацыя сучаснага грамадзтва, на якую кожны з нас так ці інакш змушаны адказваць у паўсядзённым жыцьці. З гэтай нагоды падумалася, што касмапалітызм жыцьця звычайнай беларускай дзяўчыны ў сеціве палягае ў тым, што яна кожнага дня змушаная адказваць на выклік нежанатых туркаў.

"Мая прыўкрасная руская лэдзі, ты - багіня для мяне, ты - маё ўсё, я буду поўзаць перад табой на каленях усё жыцьцё, я выканаю любы твой капрыз - будзь маёй жонкаю!" - прыкладна такой можа быць першая мэсага, скінутая вам у аську чалавекам, які ніколі ў жыцьці вас ня бачыў. Пры гэтым, як пляткараць на форумах слявянскіх жонак за мяжой, ня факт, што аўтар гэтых словаў хлусіць.

Праўда, маю аську такое шчасьце пакуль абмінае. Відаць, канфігурацыя нейкіх дэталяў у профіле аўтаматычна пазбаўляе мяне натхнёнага кола турэцкіх прыхільнікаў. Пэўны час я нават думала, што гэта назаўжды, але аднойчы выпадак занес мяне ў нейкую дзіўную сетку знаёмстваў.

Знаёмы літовец скінуў кантакт на новую камунікацыйную фігню, мой мозг у той момант быў адключаны, і я бяздумна зарэгілася там. Потым высьветлілася, што гэта было фатальным актам. Дэталі цяпер чамусьці немагчыма зьмяніць, а профіль - выдаліць. Зрэшты, і негатыўных эмоцый гэта прыносіць мала. Хоць і атрымліваецца, што тое запрашэньне ў сетку было чымсьці накшалт вечарынкі, куды дзяўчатам бясплатна. Ужо больш за год у мой профіль ломяцца брунэты з усіх кропак зямнога шару. Паляк з Эгіпту, румын з Канады, пажылы аргентынец, гулец нацыянальнай зборнай Альжыру па гандболе, ужо знаёмы вам хімік-бітламан з Осакі, аўтар цудоўных нэнгадзё, італьянцы-бізнэсоўцы з прапановамі: "Празь месяц я буду ў Менску па справах. Хочаш павячэраць са мной?" - і, нарэшце, мурын з Лондану, зь якім мы больш за паўгоду вялі інтэлектуальнае ліставаньне. Ён скідваў мне пытаньні, а я мусіла на іх адказваць. Пытаньні маглі спалучацца самым парадаксальным чынам: "11. Што ты думаеш пра Юлію Крысьцеву? 12. Хаў тол а ю?". У выніку мяне нават запрасілі папіць кавы ў Кенсінгтан Гардэн, але мне ляніва было рабіць візу.

Але, канешне, галоўным кантынгентам былі туркі. На першых парах, калі мне яшчэ было цікава, я нават ліставалася зь некаторымі зь іх. Самым пазытыўным маім суразмоўцам быў Турэцкі Каўбой, выкладчык ангельскай мовы ў коледжы. Я трансьлявала яго пытаньні auldnickу і адсылала Каўбою тое, што ён адказваў. Вось што ў іх прыкладна атрымалася:

Турэцкі Каўбой: - Прывет, красавіца!!!
auldnick: Прывет. Што ты робіш па жызьні?
Турэцкі Каўбой: - Прачытай мой профіль!!!
auldnick: - Не, я маю на ўвазе, што ты робіш тут, на гэтай плянэце?
Турэцкі Каўбой: - У цябе ёсьць Яху Мэсэнджэр?

Рэч у тым, што, калі абмяняцца з туркам хаця б двума рэплікамі (няважна, што ты скажаш), ягонай 3й будзе пытаньне: "У цябе ёсьць Яху Мэсэнджэр?". І твой адказ "Не" прымушае яго зьнікнуць з твайго жыцьця назаўжды. У мяне няма Яху Мэсэнджэра, і, відаць, па гэтай тэхнічнай прычыне я ўсё яшчэ жыву ў Беларусі.

І вось нарэшце лёс прынес мне ў падарунак турка Не-Такога-Як-Усе. Пры уважлівым разглядзе профілю і фотаздымкаў, ён апынуўся яшчэ і Туркам-Готам. У графе: "Каго ты шукаеш?" ён напісаў: "Кагосьці, хто здольны вытрымаць больш за паўхвіліны разумнай размовы".

- Прывет, ты здаешся мне цікавай, - напісаў ён мне ў прыват.
- Прывет, ты таксама. Ты адкуль? Колькі табе год? Якія мовы ты ведаеш? Кім працуеш?

Прайшло паўтары хвіліны нашай разумнай размовы.

І тут пошта прасыгналізавала пра ягоны адказ:

- Дай мне свой Яху Мэсэнджэр, - папрасіў мяне на другой рэпліцы турак Не-Такі-Як-Усе.
- У мяне няма. Можа, айсік'ю?..

І Турак-Гот зьнік з майго жыцьця назаўжды, як і ўсе іншыя туркі. Пры яшчэ больш уважлівым разглядзе ўва ўсіх сэнсах, ягонага профілю, ён апынуўся ня туркам, а турэцкім армянінам. Магчыма, я б даведалася пра гэта больш, калі б у мяне толькі быў гэты дзяўбаны Яху Мэсэнджэр.
little

КОНКУРС МАСТАЦКАГА ПЕРАКЛАДУ

Пакуль усе нармальныя людзі былі ў Маскве, auldnick быў у Варшаве. Між іншым ён пабачыў там аныфашыскцае графіці небывалай паэтычнай моцы:



(Для інтэрнэт-робатаў расшыфроўваю):

Lepiej chuja
włożyć w ciasto,
niż ze skinem
wyjść na miasto!!!


У сувязі з гэтым абвешчаны паэтычны конкурс.

А як бы гэта пераклалі вы?

НІКОЛІ Ў БЕЛАРУСКІМ ВЕРШЫ НЕ ПРАГУЧЫЦЬ СЛОВА "ЗГВАЛЦІЦЬ"

"Ах, Андрэю (Хадановіч), і на пляцы Каліноўскага ты быў, і ва ўнівэры, здаецца, філалогію выкладаеш... А пішаш "вецер... гвалціць дзяўчатак". Шкада мне цябе, няўдалы ты мой калега, шкада й чытачоў тваіх... Андрэю, ё такі панятак у мастацтве слова: чуцьцё, адчуваньне таго, у якім кантэксьце, месцы... і г.д. слова можа прагучаць як "дыханне каханай", а ў якім як, даруй, выпусканьне газу... Ніколі ў беларускім вершы не прагучыць слова "згвалціць". Магчыма, у далёкай будучыні, калі людзі канчаткова паставяць усё з ног на галаву. Але не сёння... Версіфікатарам можна стаць і наўчыцца гэтаму, а вось паэтам... Паэтам можна толькі нарадзіцца... і прарасьці"

Калі мы прыйдзем да ўлады, форумы пэрыядычных выданьняў як спосаб зваротнай сувязі з чытачом будуць забароненыя пад страхам высылкі ў адкрыты космас. Я гэта даўно прыдумала - яшчэ калі чытала сайты "Белгазэты" і "Камсамолкі" - але пасьля прачытаньня форумаў НН - публічна заяўляю.

І толькі форуму "Саўбелкі" дазволена будзе функцыянаваньне. Бо напісаць маналітны, пазытыўны гарманічны форум да артыкула ў "СБ" - гэта вялікае мастацтва, падуладнае ня кожнаму вэб-дызайнэру.

ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА ЯКОМУ АТРЫМАЕЦЦА

Улетку 2006 году цэлы тыдзень свайго жыцьця я спала на адным ложку з бляндынкай. Гэта было ў жніўні ў Бэрліне, нас зь ёй пасялілі ў аднапакаёвай кватэры ў Кройцбэргу.

Яе завуць Керсьцін, і да гэтага яна тыдзень была ў Менску. Менск і Беларусь, пра якую 22-х гадовая немка ня ведала нічога, яна ўбачыла маімі вачыма. Той, хто мяне добра ведае, можа лёгка ўявіць, ШТО бедная немка ўбачыла. І вось у адну з начэй у Бэрліне, засынаючы, Керсьцін запыталася ў мяне:

- Марыя, калі б я раптам захацела вывучыць якую-небудзь з моваў тваёй краіны, ты б параіла мне вывучыць рускую ці беларускую?

Collapse )