Tags: хутар

ПАЛЕШУКІ НІЧОГА НЕ ВЫКІДАЮЦЬ

Пакуль мы тут камбінуем словы, называючы гэта мастацтвам, Васіль Карловіч з Броннай Гары робціь вось такое пры дапамозе зваркі:



У Амэрыцы мяне сьмяшыла тое, зь якім патасам людзі вымаўляюць слова "рэсайклінг". От у нас з хутара на сьметнік у Бярозу вывозіцца толькі поліэтылен. Таму што палешукі нічога не выкідаюць. Я напалову паляшучка, і таму палову хламу з прыемнасьцю б таго - але няможна: Традыцыя. 

Аснова брамы вышэй - сьпінкі ад ложка на панцырнай сетцы.

Вось тут лепей заўважна: 
Collapse )




А гэта - кола з інваліднага вазка:



На жаль, не даўмелася спытацца, ці засталіся гэтыя самавары электрычнымі і пасьля "сьмерці":







Цалкам верагодна, што гэта - ліхтары.

Гэтая дзяржалка для майстра так - пару разоў шліфануць. На жаль,  няма гаспадыні, якая падбала б пра кветкі:



Карацей, я ў захапленьні. На нашым хутары я калі-небудзь зраблю музей народнай кемнасьці, дзе будзе заля Карловіча.