Tags: хлопцы філфаку

little

ХЛОПЦЫ ФІЛФАКУ-2

Працягваю сэрыю скандальных публікацыяў, паддаючыся на колішнія ўгаворы чытачоў “расказаць пра Антося”

Сяброўка купіла лядоўню ў інтэрнэт-краме. Пахваліўшыся набыткам, яна апавяла, як яе ставілі ў кватэру, прычым доўга і захоплена гаварыла пра грузчыка:

-Уяўляеш, у нас дома быў беларускамоўны грузчык! Асілак пад два мэтры ростам. Завуць Антось. Але ягоны напарнік - дробненькі хлопец інтэлектуальнага выгляду зваў яго “Антуан”.

Антось зрабіў фурор у доме. Па-першае, ён зь лёгкасьцю растшутрхаў цяжэнныя шафкі і тумбачкі, каб даць дарогу лядоўні. Па-другое, ён выбачыўся даслоўна за тое, што “падлогу колцамі падрапалі”. Па-трэцяе, ён, пабачыўшы на кухні мапу Беларусі, доўга паказваў і расказваў старэйшай гаспадыні, адкуль яго род.
Мне сорамна, але я тармазіла хвілны тры. Людзі добрыя, бо ў гэтым горадзе няма ішага беларускамоўнага бамбізы на імя Антось* – гэта мог быць толькі ён – Атось з філфаку!

Collapse )
---
Асабліва цяпер, калі ilnur вучыцца ў Італіі:).
little

ХЛОПЦЫ ФІЛФАКУ

Магчыма, гэты зацем стане першым з цыклю элжэ-эсэяў "Хлопцы філфаку". Пра гэтых унікальных і, ня гледзячы ні на што, мужных істотаў агульнавядома толькі тое, што іх мала. Але за пяць з паловаю год я пераканалася, што амаль кожны зь іх варты стаць героем папулярных хронік ня менш ад "жанчынаў Гітлера".

Collapse )

P.S.: Першы філёляг, хто пасьмее сказаць "пра Антося напішы", атрымае ў рэале:)))