Tags: фоткі

ryba

КУХНЯ БАБУЛІ

- Дура, куды ты мяне праз Оршу вядзеш? Я ж да цешчы еду!

На джыпіэс-навігатарах можна паставіць на выбар мужчынскі або жаночы голас. Але мужчыны выстаўляюць наладкі так, каб можна было спрачацца з кампутарам, як з жонкай. Маршрут задаюць заўжды, нават калі могуць знайсьці дэсьцінэйшн з заплюшчанымі вачыма. І асабліва радуюцца, калі дура-навігатар паказвае іншую, чым яны прызвычаіліся, дарогу. Бо тады можна пераканаўча давесьці машынцы, што яна - дура. Апафеозам спрэчкі заўжды стаецца націсканьне - са словамі "надаела ты мне" - пункту мэню "адключыць апавяшчэньне голасам".

- Цікава, калі яна перастане весьці мяне на Віцебск праз Маскву? - пазірае на экранчык тата, а мы ўжо пад Лагойскам.

- Калі падзе крывавы рэжым і сатрэцца Масква ў галавах, - адказваю я тонам Зянона, і мы сьмяемся.

Пасьля Аксакаўшчыны жыцьцё адчуваецца зусім па-іншаму.

Мы экстрана выехалі ў Пальмінку, бо ў бабулі прарвало вадаправод. Ну а паколькі кухня ў яе даўно была ў гаротным стане, мы да таго ж замуцілі там экспрэс-рамонт і ўсялякі экадзізайн.

Апэлюючы да шоў "Кварцірны вапрос", я ўмудрылася пераканаць бабулю, што фанерка, якой абабіты паўвекавы зруб, абклееная 12 слаямі шпалераў, ёй ужо не патрэбная. Калі нехта захоча правярнуць той жа фокус са сваімі роднымі на сяле, падказваю агрумэнт, які працуе: паміж зрубам і фанеркай утвараюцца каналы, дзе гойсаюць мышы. Калі абадраць сьценку да голага зрубу, там могуць выжыць толькі мышы-скалалазы. Праўда, на мае маніпуляцыі бабуля ўсё адно пазірала зь недаверам і на падазронае слова "марылка" рэагавала нэрвова.

- Бабуль, да вайны ў Азіраве у вас жа былі такія сьцены ў хаце? - уключыла я апошнюю зброю - настальгію.
- Мы жылі заможна і заўжды мелі грошы на шпалеры - адказала бабуля Зоя, падціснуўшы вусны.

У пацьвярджэньне маёй тэорыі пра каналы для мышэй падчас абдзіраньня зрубу на мяне штохвіліны валіліся пухнатыя муміі. Гучала гэта так.

- Аааааааааааааааааааааааааааааааааааа!
- Што, зноў мыш? Чаго ты ўнучка крычыш, яна ж дохлая!

Праз асаблівасьці канструкцыі дома дзьве сьценкі засталіся голым зрубам, а дзьве, сяк-так выраўняныя гіпсакардонам, былі абклееныя беларускімі шпалерамі "мазаіка".

Але галоўнае адбывалася бліжэй да плінтуса. Там тата спаяў складаную сістэму з трох кранікаў. Цяпер вада ліецца на трох узроўнях: мыйніцы, кранік пад вядро і шлянг на лазьню.



Мойка яшчэ будзе перарабляцца, зьляпілі з таго, што была, але ў цэлым утварыўся інцяр'ер, фоткі якога пошчу тут, няхай і крыва, бо за час маёй адсутнасьці ў ЖЖ яго адміністрацыя тут зноў усё памяняла. Бабуля, пабачыўшы абноўленую кухню, паклялася дажыць да ста гадоў. Ну і выпісала нас на Радаўніцу - працягваць дызайны.

У якасьці бонуса - пару красавіцкіх замалёвак.

Дарожны сэрвіс "У Мацешы" пад Лепелем многія ведаюць па старызных машынах, пастаўленых на ўезьдзе, але сёлета там завяліся ячшэ і страўсы. Страўсы выдатна асіміляваныя ў Беларусі: адгукаюцца на "уці-уці", пры мінімальнай небясьпецы сінхронна зарываюць галовы ў зямлю:



У гэтай вёсцы  за ракой Ула ў нас прабіла кола:




pARTisan: 1980S PARTY

Калі раптам нехта яшчэ не ў Фэйсбуку,



Самае цікавае, што гэтая сукенка-халат - па савецкай модзе 1980-х, які было заяўлена ў дрэс-кодзе вечарынцы. Ну няхай раньніх 1980-х, але ўсё-ткі. А моладзь папрыпіралася ў ласінах і абзывалася цёцяй-доктарам. О тэмпара, як гаворыцца, о морэс! І таму мы завязалі паясок назад і от так пафоталіся.

Фоткала anka_upala

Справаздача Будзьмы
little

ПЯЦЬ ЗАПАВЕТАЎ ДЛЯ ПАДАРОЖНЫХ У ГРУЗІЮ

1. Чакаючы ў госьці грузінаў зь віном, папярэдне добра схавай віно, якое табе падарылі іншыя грузіны.

2. Не хвалі маёмасьць грузіна ў прысутнасьці грузіна - маеш шанец пакінуць грузіна без маёмасьці.

3. Перад тым, як пахваліць у прысутнасьці грузіна Саакашвілі, згадай Лукашэнку і палічы да дзесяці.

4. Запівай напарэулі баржомі.

5. Не заядай чурчхелу хінкалі.

P.S.: Хто да грузінаў зь мечам прыйдзе, той ад віна і загіне

(no subject)

Вельмі патрэбная дапамога ў пошуку файлаў з добрым пашырэньнем (дастатковым для друку фотак у а4) або добрых папяровых копіяў або негатываў наступных партрэтаў беларускіх пісьменьніаў:

Алесь Адамовіч:




Янка Брыль (фота Анатоля Клешчука):




Ніна Мацяш:



(а таксама любы добры партрэт, пажадана чорна-белы).

Карлас Шэрман


Або - кантакты людзей, якія могуць мець гэтыя здымкі!

Загадзя вялікі дзякуй.
chakaliada

STILL IN BERLIN

Бэрлін традыцыйна дасылае мне душэўных гішпанцаў.

Калісьці ў хостэле ў Шонэбэргу я пазнаёмілася з Альбара, зь якім мы пераклалі на беларускую яго ўлюбёны верш ANTONIO MACHADO

А пазаўчора са мной побач у тэатры сядзеў каларытны таварыш з Барсэлоны. Ад якога я сёньня атрымала поштай вось гэта:



На фотцы ўвекавечаны адзін з ліхтарыкаў для чытаньня, якія фанаты барда Сыльвіё Радрыгеса зрывалі з кніг зь нямецкімі перакладамі сьпяванай паэзіі і скарыстоўвалі замест запальнічак.

Поруч з фоткмі мяне Андрэас даслаў яшчэ рэкламу свайго пэрформансу (шкада што ён скончыўся, да). Паколькі электрнная папера ўсё стрывае, выкладваю рэкламу тут. У вас усё адно нядзеля, вы ўсе на дачы - а Хуану будзе прыемна.

Collapse )

І ўвогуле, гэты горад чытае думкі. Ну вось як вы думаеце, якая песьня БГ гучала ў маім плэеры, калі я зрабіла гэты здымак?

little

АПАКАЛІПСЫС БЕЛЛІТУ АДКЛАДАЕЦЦА НА НЯПЭЎНЫ ТЭРМІН

Сябры мае!

Я проста не магу не перапосьціць сюды здымак, зроблены падчас літаратурнага фэстывалю ў фінскім горадзе Турку:




Калі папярэднія здымкі, адшуканыя ў вашых бложыках, фацабуках і іншых ёмістасьцях для закаткі фотак, несьлі ў сабе прыкметы апакаліпсысу беларускай літаратуры, то сьветлы Пукст, які ляжыць вунь там крыху вышэй за гэтыя мае словы, на маю думку - голуб, які нясе нам аліву. Узрадуемся ж!

Між тым з 17 па 20 чэрвеня я ў Бэрліне. Пакуль яшчэ ня ведаю, дзе буду жыць - каля Райхстагу ці ў Кройцбэргу, але абодва варыянты мне вельмі сымпатычныя. Калі што, пішыце.

ЯК ПРАВІЛЬНА ЗАВЯЗВАЦЬ ХІДЖАБ