Tags: тэатр

chakaliada

МАЛЬЕР У КУПАЛАЎСКІМ

Тут шмат пытаюцца пра прэм'ернага Дон Жуана ў Купалаўскім тэатры.

Расказваю. Спэктакль вельмі якасны. Менавіта такі эпітэт прыходзіць першым да галавы. Годныя дэкарацыі і касьцюмы, ёсьць на што паўтыкаць самаму шырокаму спэктру публікі.

Вось толькі мяне бянтэжыць тая плынь сучаснага расійскага кіно (і, як высьвятляецца), тэатру, калі мізансцэнам, дэталям і рэквізыту надаецца больш увагі, чым словам і інтанацыям. У новым спэктаклі дэталі часам забіралі на сябе ўсю ўвагу. І калі раней ружжо вісела на сьцяне, бо ў канцы яно мусіла стрэліць, то цяпер ружжу штучна прыдумваюць нейкі стрэл, каб яно, вітнажнае, чатыры дзеі павісела на сьцяне, цешачы нас завіткамі на прыкладзе.

Гэтак у рэжысёра Анатоля Праўдзіна атрымалася, напрыклад, з чырвоным начным гаршчком - адзіным прадметам інтэр'еру ў бэтонным бункеры, які служыць жытлом Дону Жуану. Па ўсіх правілах сучаснага мастацтва, Харланчук мусіў у яго памачыцца проста на сцэне, але чамусьці прадумаў і пайшоў з гаршчком за кулісы. Так ці іначай, у нашага тэатру апошнім часам назіраецца падлекткавае захапленьне прыгожымі карцінкамі. Зрэшты, гэта не найгоршае, што з нашым тэатрам здаралася. Ну і не найгоршымі карцінкамі захапляюцца пастаноўшчыкі Дон Жуана.


Таксама адзначу, што само мудрае рашэньне рэжысёра перанесьці дзеяньне зь сямнаццатага стагодзьдзя ў бясчасьсе нагадала пра гангстэрсткага "Трубадура", якога пару год таму паставілі ў Оперным галандцы. Пастаноўку тую, дарэчы, мінскія тэатралы старанна абхаялі. Кажуць, што ўжо зьнятая з рэпэртуару.

Паглядзім, што будзе з "Дон Жуанам". Пагатоў, там яшчэ Хадановіч як перакладчык пастараўся. У фінальным маналёгу Дон Жуан кажа, што абірае крывадушнасьць і гэта яго палітыка. Прыемна было, асабліва ўлічваючы факт, што ў партэры сядзела Ярмошына. Неадназначную пастаноўку ў ЦВК выбралі для карпаратыву. Не, мы таксама ішлі туды чыста паржаць з камэдыі. Але пабачылі маралітэ і ўва ўсіх сэнсах крэпка задумаліся.

Ну і вельмі сымпатычна варушыцца на пастамэнце статуя камандора ў канцы першага дзеяньня. "Паша, дай ужо яму манетку!" - хацелася крычаць з галёркі.
little

ПА ВЫНІКАХ КУЛЬТПАХОДУ

"Цёцьмаша, а почему папа Павлінкі всё время ходіт п'яный?"

Каб было ясна, клясычную пастаноўку "Паўлінкі" ў Купалаўскім тэатры я лічу ок, але сёньня, далучаючы пляменьніцу да прыўкраснага, давялося зірнуць на сцэну вачыма пэдагога.

Вось жа. Ранішні спэктакль, у залі бітма дзяцей. "Паўлінка" ўвогуле ледзь не па дэфолце лічыцца  дзіцячым спэктаклем. Дзеці ж у сваёй масе кепска адчытваюць іронію.  Я нават апускаю эратычны аспэкт, пэдаляваны ў спэктаклі. Возьмем аўтэнтычны тэкст. Ужо ў другой сцэне першага акту станоўчы герой выцягвае цыгарэту і зьбіраецца курыць. У сёмай сцэне два героі распіваюць пляшку гарэлкі. У восьмай сцэне другога акту станоўчая гераіня грае з кавалерам у карты.

Гэмблінг, прапаганда нікатыну і алькаголю - гэта наша клясыка, гэта наша спадчына.

І гэтыя людзі забараняюць маладым мадэрністам калупацца ў носе.

(no subject)

Я прапашчы журналіст, якому пакласьці на дэдлайны, таму што дзеля водгуку пра прэм'еру "Лятучага галандца" ў Менскай опэры прачытала артыкул Вагнера "Габрэйства ў музыцы". Многа думала: рускі пераклад суправаджаецца вялікай прадмовай, у якой аўтар кажа, што артыкул перакладаецца і публікуецца дзеля каштоўных думак Вагнера менавіта пра музыку (пра музыку я не знайшла ніводнай). І яшчэ ён кажа, што хуткасьць, зь якой раскупаліся наклады брашуры пры жыцьці аўтара, гаворыць пра вялікую значнасьць матэрыялу.

Але прынамсі стала ясна, чаму этат анцисеміт напісаў опэру, абапіраючыся на тэкст этава выкрэста Гайнэ:

«Лятучы галандзец»: без авангарду, але з густам
little

ЦЕ ВОНО!

Літаральна апошнія гадзіны ў Львове, пасьля сканчэньня супольнага польска-ўкраінска-беларускага праекту, падчас якога Беларускі ПЭН-Цэнтр чарговы раз годна абараніў гонар Беларускай Літаратуры на міжнарожным узроўні. Па прапанове кракаўскага вулічнага тэатру "Мумэрус" і тэатру "Альтэр" (Драгобыч) дзесяць маладых літаратараў з розных куточкаў Беларусі гралі павешаных бандытаў і прастытутак у оўпэн-эйр пастаноўцы, натхнёнай раманам Яна Патоцкага "Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе".

Спэктаклі прайшлі ў Драгобычы, Бэнькавай Вішні (у радавой сядзібе драматурга Аляксандра Фрэдры), у Стрыйскім парку Львова. Як можна здагадацца, канцэрты састаяліся пры любой пагодзе. 


Годна прайшоў і вечар прэзэнтацыі беларускай культуры, падчас якога адбыліся гульні ў шашкі са Сьмерцю і чытаньні чорна-белых вершаў. 




Беларускія літаратары вокамгненна займелі прыхільніц, якія бралі аўтографы, скарыстоўваючы для гэтага "білоруський рубль".


















А зрэшты, як ад такога можна не зафанацець? pistonczyk
















Паколькі праект быў моладзевым і міжнародным, ён нёс у сабе элемэнты міжкультурнага абмену і асьветы. Так, у ноч на Яна Купалу беларускія ўдзельнікі ініцыявалі інтэрнацыянальны заплыў у басэйне матэля, які  лягічна завершыўся танцамі тых жа + (праз дэкрэт ksenja_v)  asia_volkava на стале.  А літаральна праз дзень група  наведала музэй Львоўскага бровару. Само сабой, з дэгустацыяй.


Беларускі ПЭН-Цэнтр  правёў і ўнутрыбеларускія майстар-класы.Так, учора ўвечары на львоўскай плошчы Рынак быў узяты ў арэнду  піўны ровар. Парвалі дзьве струны на гітары valodzi4ak


Асабістае: у краме "Юны тэхнік", якая немавед якім цудам захавалася з савецкіх часоў поруч з кавярняй "Львоўская прэм'ера", дзе я пішу гэтыя радкі, купіла прамысловы фэн для зьняцьця старой фарбы. Адцяпер - толькі рамонт! Толькі хардкор!


З гэтай паездкі ва Ўкраіну ў новых рэдакцыях CV перапішу ўкраінскую мову з passive у fluent. Гэта адбылося неяк само сабою. 

Усё, Менск, зноў  пара ў цябе. Сі ю. 
All photos by niadbaj Рыфма аднака. Мы тут дамовіліся, што калі нешта кажаш - і выпадковая рыфма або алітэрацыя, значыць,праўду сказала.

(no subject)

В Японии знают, что Беларусь — это Елизарьев

Не, у прынцыпе ясна было, што так будзе. Але ўсё адно крыўдна, што добрых спэцыялістаў у нас выжываюць. Бо ў новых пастаноўках нейкіх гастралёрскіх балетмайстраў беларускія балерыны па сцэне літаральна ХОДЗЯЦЬ!
ryba

ГЕРАІНЯ ГЕТА



Першая і галоўная рэч, за якую хочацца падзякаваць Ганне Хітрык, — гэта тое, што яна непрыгожая. Не прыгожая той прыгажосцю, якую, паводле пануючых у грамадстве перакананняў, належыць мець любой жанчыне, што хоча зрабіць кар’еру акторкі або спявачкі. Вядучыя тэатральныя падмосткі і эстрада развілі нават у самага падрыхтаванага гледача трывалы ўмоўны рэфлекс: калі перад табой жанчына без дэкальтэ, доўгіх бліскучых валасоў і эфектнага макіяжу — гэта непрафесійна. Некалькі год таму я пабачыла па беларускім тэлебачанні сацыяльны ролік, які заклікаў не смеціць на вуліцах. Дзяўчына і хлопец нефармальнага выгляду, седзячы на лавачцы ў парку, раптам апынаюцца па вушы ў смецці, накіданым мінакамі. Парачка выглядала надзвычай блякла, штодзённа і натуральна — нібы так і сядзела на той лавачцы, калі да іх падышлі з камерай. Яны здаваліся людзьмі з вуліцы. І калі праз некаторы час я даведалася, што гераіня роліка ні з якой не з вуліцы, а з вядучага драмтэатру краіны, мяне ахапіла шалёная радасць. Ад таго, што такую дзяўчыну прынялі. Спачатку на акторскі факультэт, а потым — у Купалаўскі.

БАРБАРА РАДЗІВІЛ: ВЫХАД У СЬВЕТ!

На ўсіх наведаных мной канфэрэнцыях, зьвязаных з тэмай інтэрнэту (самая апошняя - "Папараць-кветка" на журфаку) дакладчыкі папярэджвалі юзэраў у залі: гугліце свой нік - гэта ніразу не самазакаханасьць, а прафіляктыка цэласнасьці вашай віртуальнай асобы. Што яны маюць на ўвазе, я напоўніцу адчуваю на прыкладзе свайго віртуала barbara_r. Я ўжываю гэты акаўнт у тым ліку як гасьцявы - мае рэальныя сябры, у якіх няма і з прынцыпу ня будзе ЖЖ, могуць зь яго дапамогай чытаць пацзамочныя запісы. Праз гэта я напоўніцу адчуваю, што паненка Б. даўно жыве сваім жыцьцём: падпісваецца на нейкія рассылкі, заводзіць сяброў, гуляе па сеціве дзень і ноч... І чорт це бяры, яе свавольства мне нават падабаецца! Напрыклад, вось што яна насябравала мне на мінулым тыдні...

Мне напісалі камент. Аказваецца, у Гродзенскім тэатры лялек ставяць спэктакль "Магічнае люстра пана Твардоўскага" па п'есе Сяргея Кавалёва, і ў якасьці лірычных інтэрмэдый там фігуруюць два вершы з паэмы barbara_r.



Аповед пра ідэю спэктаклю, ход пастаноўкі і два відэаролікі з рэпэтыцыяў (маналогі Барбары) ў блогу woman_of_paris.

Рэжысэр спэктаклю - Алег Жюгжда (гарадзенец літоўскага паходжаньня, я так разумею - holger_dutch).

У камэнтары было напісана, што прэм'ера будзе ў канцы красавіка. Больш нічога ня ведаю. Калі нехта ведае болей - расказвайце!

Калі заводзіла блог Барбары, то, канешне, думала - вось нехта прачытае кнігу, зойдзе ў ЖЖ, а там - хопа!!! Але значэньня гэтаму не надавала. Ды вось схамянулася, схадзіла, навяла парадак, цяпер там люба-дорага! І - вось яшчэ адна шыкоўная абноўка:

ОТРЫВКИ ИЗ ИНТЕРНЕТ ДНЕВНИКА БАРБАРЫ РАДЗИВИЛЛ. Перевел с белорусского Борис Херсонский borkhers.

Спадар Барыс мяне ўвогуле наперакладаў, я вам скажу! Я была ў радасным шоку, што менавіта гэты паэт, якога я год таму дужа ўпадабала на "Кіеўскіх лаўрах", за гэта ўзяўся! Пакрысе буду зьмяшчаць у сваім іншыя яго пераклады, а пакуль вось - Барбуся.

Будзе яшчэ дзьве просьбы. Для нямецкамоўных - зайсьці ў ЖЖ Барбары зірнуць два вершы па-нямецку ў перакладзе Уляны Вольф - ці нармальныя хоць пераклады (я ж па-нямецку нямко!) і для ўсіх каму ня чужда слова фаташоп - падарыць Барбары пару-тройку какетлівых юзэрпікаў у тэму. Дзякуй!

Нешта зашкал клічнікаў у гэтым пасьце, але ёсьць аб чым клікаць:)

РАЗГРАБАЮЧЫ РСС І ЗАКЛАДКІ

1. Для "Новага часу":

ПАДАРУНАК БАЛЕРЫНАМ
"Мы танчым у офісе"


Я размаўляю са статуямі

І тут я заўважыла іх. Удалечыні ад маршрутаў простых смяротных, ля службовага ўваходу дызайнеры скверу змясцілі скульптуру балерынаў на рэпетыцыі. Дзяўчаты сядзелі на лаўцы. Адна разміналася перад танцам, другая працягнула натружаныя ножанькі, скінуўшы пуанты. Я адчула, што таксама вельмі стамілася, і асцярожна прысуседзіла свае шырокія косці на іх лавачцы. Раптам мне падалося, што адна з іх цяжка ўздыхнула.


2. Напярэдадні 21 сакавіка Ася Паплаўская напісала ліст і павіншавала зь Сусьветным Днём Паэзіі. А ў навінах АНТ 21 сакавіка усіх віншавалі зь Міжнародным днём даўна. Я па жыцьці знаёмая ня толькі зь некалькімі паэтамі, але і з 2-ма даўнамі. Абедзьве мае знаёмыя даўнэсы – вельмі харошыя людзі. Вось акурат 21-га я дачынялася адной зь іх, нават цукеркі падарыла. Павіншавала, выходзіць.

А вось віншаваньні да дня паэзіі:

Сьвязаныя адной цэп'ю з Арцёмам Кавалеўскім.

Цікава, а ці ёсьць даўны, якія складаюць вершы?

3.

Прадавачкай кніг Логвінава я буду ўжо ў гэты чацьвер. Прыходзьце! Гэтая падзея ў кантакце.


Сaм сябе не напіярыш - ніхто цябе на папіярыць: вялікая афішка

Collapse )