Tags: палескі сэпаратызм

ryba

ВІЛЬНЭ ПОЛІССЯ: ПЕРАПІС НАСЕЛЬНІЦТВА

Суботу, як жонка габрэя, я прысьвячу духоўным пытанням, а менавіта - справе палескай аўтаноміі.

Той факт, што я не выключаю сьвятло ў ваннай, К. тлумачыць так: "Палешукі вераць, што ва ўсіх прыладах - нават у такіх сучасных, як пральная машына - ёсьць душа.  І таму яны ўключаюць сьвятло ў ваннай, каб пральнай машыне быо нястрашна сілкавацца швэдрамі і шкарпэткамі". 

Той факт, што калі на пытаньне "будзеш грэнкі?", К. адказвае, не, "я буду амлет", я гатую грэнкі толькі на сябе, - К. тлумачыць праявамі палескага сэпаратызму. 

Калі мой тата праходзіў будзьмаўскі тэст "Сталі беларусамі", - першыя два адказы былі "не".  Вынік: "дзіўны беларус". 

Палешукі-браты! для гэтых імпэрцаў мы заўжды будзем "дзіўнымі беларусамі!" 

Першы этап - перапіс палешуцкага насельніцтва. 

У наступную суботу аддзяляемся.

К. забіраем з сабою. Асымілюем.


----

І да. Эта ваша ліцература. Першы літаратурны твор на заходне-палескай гаворцы - "Пінская шляхта". 
"А беларусы нічога ня маюць...", і таму ў 1918-м апэратыўненьнка яго пераклалі. Га? Няма чым крыць????

-----

Патэлефанавала К., ён сказаў, што ня будзе з намі аддзяляцца, бо ў нас няма залатога запасу. Трэба неяк канвэртаваць торф! 
------

Памежны пераход "Бронная гара - Няхачава...."

-----

Васіль Сёмуха, вас ужо палічылі!