Tags: няННавісьць

chakaliada

ОРДЭН, ОРДЭН ЛЕАНІДУ ІЛЬІЧУ!

Што гэта я ўсё літаратурку ды літаратурку. А вось вазьму і скарыстаю навуку, дадзеную мне Божанькам і smatrycenka ў праведных - неННавісьніцкіх мэтах.

Ужо знаёмыя ў блогасфэры славацкія калёнкі Андрэя сьвет Васілевіча падпісваюць так:

Andrej Dynko je bieloruský spisovateľ a esejista. Predseda bieloruského P. E. N. klubu, šéfredaktor nezávislého týždenníka Naša Niva.

(Андрэй Дынько - беларускі пісьменьнік і эсэіст. Старшыня Беларускага ПЭН-клюбу, галоўны рэдактар незалежнага тыднёвіка "Нашаніва").

Я гатовая пракаўтнуць "пісьменьніка" і з нацяжкай пагадзіцца на "эсэіста"... Але чаго-чаго ён старшыня?

Калёнкі перадрукоўваюць і ў Чэхіі, між іншага, з тым жа подпісам.

Уласна кажучы, ДОКОЛЕ???
little

ПАДАЗРОНАЕ СУПАДЗЕНЬНЕ

Заходжу я сёньня ў "Нашуніву", вешаю куртку на вешалку, кладу побач футраныя навушнікі ад H&M. Праз хвіліну вяртаюся ў вітальню - а там сядзіць мой любімы мужчына Аляксей Дзермант. Зноў выходжу - Дзерманта няма. Адзяюся - няма футраных навушнікаў.

Ня тое, каб я наўпрост абвінавачваю Аляксея Дзерманта ў фэтышызме, але нейкі асадачак застаўся.

(no subject)

З нагоды гэтага артыкулу НН і камэнтара пад ім згадаўся дыялёг, які колісь меў месца. Два чалавекі пра трэцяга, які сядзіць у пары мэтраў ад іх з каляровай газэтай:

- Цікава, што ён чытае?
- Дык гэта ж "Нашаніва"!
- А чаму на фотцы лягатып "Касмамольскай праўды"?
- Дык гэта ж "Нашаніва"!
kryzh

(no subject)

Нашаніва працягвае займацца пірацтвам. Прычым мала што дазволу не спыталі - дык яшчэ зьмясьцілі ў рубрыку "Літаратура", хаця аўтарка публікавала тэкст у дзёньніку як звычайны лытдыбр.

І тым "прыемней" ёй цяпер чытаць камэнтары заўсёднікаў парталу.

Ну вось што зрабіць, каб да чалавека дайшло?..

ЯК Я ПАБЫВАЛА Ў МЁРТВЫМ ЭТЭРЫ

"Ну так, глядзела я гэты, як яго... - мая бабуля Зоя ўпарта спрабавала згадаць назву ток-шоў, - АБРАТНЫ АЧШЧОТ!"

З гэтага тыдня прапаную ўрачыста перахрысьціць аўтарскае ток-тоў Аляксандра Мартыненкі "Ответный ход" у "Абратны ачшчот". Таму што, на мой погляд, бабуля адчула на 100% - па панядзелках на канале БТ мае месца абратны ачшчот самі-ведаеце-да якой падзеі, апісанай Янам Б.


"Вы будете говоріть"

Дасьведчаныя знаёмыя ў адзін голас раяць не пагаджацца ўдзельнічаць у перадачах беларускага тэлебачаньня. Маўляў, страчаны час і лішнія расстройствы. Так што нельга сказаць, што я йшла туды не папярэджанай. Але ж настальгія па школьных гадах, калі часта даводзілася трапляць у масоўку на БТ, узяла верх. Да таго ж, тэма ток-шоў не магла не падкупіць. Пасьпешлівая рэдактарка абвесьціла па тэлефоне, што мяне запрашаюць падыскутаваць пра аўтарскае права. (Магчыма, выгуглілі маё імя ў гэтай сувязі. Або адна баба сказала). Таму я пагадзілася. Схадзіўшы, канстатую: ну так, страчаны час, лішнія расстройствы. Але пра ўсё па парадку.

Калі рэдактарка тэлефанавала другі раз, зранку ў дзень этэру, я спрабавала даведацца, якая мая роля. Калісьці мяне запрашалі на перадачу "5х5", пра якую я цяпер згадваю як пра высокаклясную, вострадыскусійную тэлепраграму. Па тэлефоне мне тады падрабязна растлумачылі, якая мая функцыя і да чаго рыхтавацца. Дзяўчына з "Абратнага ачшчоту" сказала: "Ээээ, вы спрашіваете, в каком ряду вы будете сідеть? Во втором. Это значіт, вы будете говоріть".

Як вы разумееце, такая інфармацыя мне мала што дала. У апошнія гады я амаль не гляджу тэлевізара. А калі і гляджу - гэта што заўгодна, апроч БТ. Прычым гэта не мая пазыцыя: бацькі літаральна выламалі гэту кнопку на пульце яшчэ ў 1990-я.

Тым ня менш, я зьявілася ў прызначаны час з дакумэнтамі на прахадную тэлецэнтру.

Атмасфэра там нагадвала тую, што пануе ў чакальнях аэрапорту перад вылетам. Маю гонар зазначыць, што я ляцела ў бізнэс-клясе. Мяне вылучылі асобна зь іншымі элітнымі пасажырамі, урачыста назвалі па імені, прачытаўшы са сьпіса "Сідяшчіе во втором ряду", прывіталі і прасілі не пакідаць хол перад студыяй, бо "хутка вас будуць рассаджваць". Рэдактары перадачы - іх было 4 або 5 - паводзіліся як сьцюарды крутога авіялайнэра або мэтрадатэлі пяцізоркавага гатэлю: паслужліва пасьміхаліся, па чарзе называлі свае імёны і заўпэўнівалі, што мы можам зьвяртаць да іх любыя, якія нас цікавяць, пытаньні. Толькі вось на пытаньні не адказвалі, кудысьці зьнікаючы, і ў буфет не пускалі. Стваралася поўная ілюзія, што мы ўсе сталі мільённым наведнікам нейкага сайту, і вось нас усіх сабралі на рэклямны банкет. Рэдактарам было па 20-25 год; у іх паводзінах адчувалася, што яны лічаць сябе зоркамі на неасяжным небе, "мільёны дзяўчат мараць пра такую працу" (с.) Толькі вось дысанас палягаў у адной простай штуцы: кожны з запрошаных таксама лічыў сябе каралём і зоркай, але, па слаўнай беларускай завядзёнцы, не высоўваўся: а можа так і трэба? Чаго ўжо там казаць - у студыю запрасілі ажно Аляксея нашага Хлястова і Надзею матухну Мікуліч!

Жанчына, якую пасадзілі ў студыі побач са мной, і якая аказалася эканамістам - адзіным, здаецца, спэцыялістам па ацэнцы інтэлектуальнай уласнасьці - сказала, што і яна не мая ніякага паняцьця, што тут будзе. Калі яна спытала ў рэдактаркі, тая адказала так: "Ну, вы ж прафэсіянал! Вы зарыентуецеся!"


Мужык Пяткевіч

Як вязень Аўшвіцу, якога вядуць у газэнваген, я да самага канца спадзявалася: мо ўсё-кі не крэматорый? Мо нешта хоць патлумачаць? Я нават была ўпэўненая, што зараз вось нас рассадзяць, выйдзе рэдактар або вядучы - і нам раскажуць тэму шоў, яго структуру, сэнс і накіраванасьць.

Але гэтага не адбылося. Больш за тое - вядучы (мужык Пяткевіч! мужык Пяткевіч! - зашаптала масоўка зь "нямых" шэрагаў) зьявіўся ў студыі за 3 (!) хвіліны да жывога этэру. Ён па-свойску пасьміхаўся васьмі людзям на канапах перад сабой і тлумачыў, што любое сказанае імі ў хэндзфры слова пойдзе ў тэлевізар. Панавала атмасфэра: "Мы тут усе - дзіка крутыя - а вам усім шалёна пашанцавала, што вы патрапілі ў тэлевізар".

Экспертаў, якія няясна чым адрозьніваліся ад маіх калег на трыбуне, запрасілі ў студыю перад эфірам, а не падчас яго. Нам, масоўцы,не было абвешчана, ху із ху. Ніякага экрану, які трансьляваў бы ў студыю тую карцінку, якую бачаць гледачы, не было. Мы бачылі адно патыліцы выступоўцаў, мы ня ведалі іх па імёнах. У выніку нам была прадстаўленая ўнікальная магчымасьць дыскутаваць з безыменнымі маўклівымі патыліцамі. Больш за тое, нас заахвочвалі дыскутаваць зь імі!!!

Пайшоў жывы этэр. Аляксандар Мартыненка абвесьціў тэму ток-шоў. Выявілася, што яна гучыць так: "Інтэлектуальная ўласнасьць і аўтарскае права". Сыр "Джыл" і крэкеры пад піва! Тварожны сырок і ёгурт на сьняданьне! Чаму я даведалася пра гэта толькі з пачаткам перадачы???

- Добры дзень! Гэта ток шоў "Абратны ачштот", я Аляксандар Мартыненка, тэма нашай перадачы - "Інтэлектуальная ўласнасьць і аўтарскае права". У гэтай сувязі ў мяне першае пытаньне да нашых экспэртаў. Імярэк Імярэкавіч, што такое інтэлектуальная ўласнасьць?

Імярэк Імярэкавіч - дробненькі мужчына зь сівымі валасамі, плешшу, у шэрым гарніруты вельмі ціхім голасам, пачаў:

- Інтэлектуальная ўласнасьць - гэта...

Усё. Дзевяць зь дзесяці чалавек якія выпадкова ўключылі БТ ў прайм-тайм у панядзелак, тут жа пераключылі на іншы канал. Я ведала, што на тым канцы этэру яшчэ трымаецца мая мілая бабуля Зоя. Я абяцала ёй "добра ўбрацца", ідучы выступаць у тэлевізары.

Вараная сардэлька

Як толькі Імярэкавіч скончыў, маё афігеньне яшчэ больш вырасла, бо рэдактарка зь мікрафонам, якая сядзела на нашым шэрагу, заварушылася:

- Ну, у кого есть что возразіть, продіскуітровать? Не стесняемся, высказываемся...

Ціхі пісец!!! Што можна запярэчыць на энцыкляпэдычнае азначэньне тэмы дыскусіі??? Складвалася ўражаньне, што рэдактарка ўвогуле не ўспрымала таго, што адбываецца.

Большасьць экспэртаў на канапах у першым шэрагу былі салідныя мужчыны ў строгіх гарнітурах. Сярод іх была ўсяго адна дама - па незалежных ад мяне прычынах, апісаных вышэй, назаву яе Дама з Чорным Карэ. Іх імёны яўна нічога не казалі абсалютнай большасьці тэлегледачоў. У гэты час - нагадваю - у масоўцы сядзелі Аляксей сьвет наш Хлястоў і Надзея багіня Мікуліч... Забягаючы наперад, скажу, што за ўсю перадачу зоркам эстрады ня выпала шанцу сказаць ні слова.

У перадачы было 4 адцінкі. Першыя два зь іх былі прысьвечаныя інтэлектуальнай уласнасьці (простымі словамі - патэнтам на рэцэпты і вынаходніцтвы). Дыскусіі не было: людзі бралі мікрафон і казалі: "Я прадстаўляю такі і такі сегмент нашага дзяржапарату. Хачу паведаміць, што мы займаемсяч тым і тым, і ў нас павялічыліся такія і такія паказьнікі". Пры тым, калі меркаваць па прамове дамы, што сядзела побач са мной, тэма інтэлектуальнай уласнасьці ні разу не раскрытая публічна, і яны маглі б забацаць цікавую дыскусію. Калі б былі стовраныя ўмовы.

Вядучы. Тое, што ў яго, скажам мягка, каша ў роце, - палова бяды. Мадэратар ток-шоў, а асабліва ў простым этэры - гэта, як мне ўяўляецца, нешта сярэдняе паміж дырыжэрам, канфэрансье і інтэрвьюерам. Апісаць, чым быў на сваім аўтарскім ток-шоў Мартыненка, я дакладна не магу. Варанай сардэлькай - неяк так. Ён абсалютна не ўяўляў, хто і дзе ў яго сядзіць у залі, не закручваў дыскусію, перадаўшы гэтую функцыю пяці рэдактарам зь мікрафонамі. Якія бясплатна запрасілі нас палятаць бізнэс-клясай, а цяпер жудасна крыўдавалі, што мы не адпрацоўваем - не ўступаем у спрэчкі, не задаем пытаньняў, не актыўнічаем...

У "разгар" вялай цягамоціны пра інтэлектуальную ўласнасьць раздаўся першы званочак пісяца, які быў на падыходзе. Адзін з гасьцей атрымаў мікрафон і сказаў:

- А вось я музыка, у мяне такая праблема з радыёстанцыяй...

- Дык гэта ў вас праблема з аўтарскім правам! - радасна здагадаўся Мартыненка, - ваша тэма - у другой палове перадачы!!!

Надыйшла другая палова перадачы. І надыйшоў пісец. Бо большую частку студыі складалі творчыя асобы, у якіх калі-кольвек груба парушаліся аўтарскія правы. Уявіце сабе поўную залю пасіянарных асобаў з парушанымі аўтарскімі правамі і сардэльку ў якасьці мадэратара. Будынак на Макаёнка цудам застаўся стаяць на сваім падмурку. У гэтай частцы мікрафонаў на ўсіх ужо не хапала.

Андрэй Дынько павінен памерці

Так, мяне невыпадкова запрасілі на гэтую перадачу. Два гады таму рэдактар "Нашайнівы" Андрэй Васільевіч Дынько бесцырымонна парушыў мае аўтарскія правы, а ў адказ на абвешчаны мной пратэст заявіў, што ў яго "няма часу і грошай" пытацца дазволуна перадрук матэрыялаў у яго бажэсьцьвенным выданьні ў кожнай швалі, якая сядзіць у бложыках. Апроч таго, з уласьцівай яму хваравітай прывязанасьцю да фінансаў, ён абвінаваціў (!) мяне ў тым, што я хачу ганарару за свае матэрыялы. Апроч таго, яго сталы супрацоўнік Зьміцер Панкавец абвесьціў, што кожная шваль у бложыках павінна ганарыцца, калі "Нашаніва" тырыць у яе матэрыял для перадруку на іх бажэсьцьвенным сайце. З гэтай прычыны ў выдуманным мной ідэальным сьвеце Андрэй Васільевіч Дынько вельмі хутка будзе гарэць у пекле, а Зьміцер Панкавец назаўжы застанецца прышчавым цнатліўцам. Мне была нанесеная вялікая асабістая абраза, але прабачэньняў я не пачула - толькі безьліч новых абразаў, прычым палову зь іх - ад незнаёмых мне людзей, якія нават тэкстаў маіх ніколі не чыталі. Пры гэтым падчас абмеркаваньня стала зразумела: мая праблема палягае ў тым, што ў беларускім грамадзвте АДСУТНАЯ КУЛЬТУРА АЎТАРСКАГА ПРАВА. Гэтага паняцьця не існуе, як катэгорыі.

Гісторыю, як Андрэй Васільевіч Дынько парушаў мае аўтарскія правы, у сьціслай вэрсіі я расказваю каля 45 хвілінаў усім, хто пагаджаецца слухаць. Гэта прыкладна час этэру ток-шоў Мартыненкі ўключна з рэклямай. Казаць пра гэтую маю асабістую драму на ўсю краіну, вядома ж, ня мела сэнсу. А вось выказаць думку наконт адсутнай культуры аўтарскага права, магчыма, было і варта. Але браць мікрафон у варунках, што склаліся, выявілася самазабойствам для рэпутацыі. Пагатоў, такая самазабойца адшукалася безь мяне.

Ёй выявілася рускамоўная пісьменьніца па прозьвішчы ці то Бартнова, ці то Батракова (падкажыце, калі ласка) - ведаю толькі, што сяброўка Томы Лісіцкай. Яна хвілінаў пяць падрабязна расказвала пра тое, як парушаліся яе правы ў інтэрнэце. Разумеючы, што займае чужы час, яна казала ня менш, але хутчэй - і ў выніку - гэта адбылося: яна вокамгненна была абраная галоўнай кляўнэсай студыі, нягледзячы на тое, што ў залі сядзеў няякасны клон Веркі Сярдзючкі ў поўнай амуніцыі.

- Бляндынка! Піяршчыца! - галасілі ўжо нават "нямыя" рады залі. Іншыя асобы, у якіх былі такія ж трагедыі, пачалі рваць у рэдактараў мікрафоны, каб апавесьці пра свае крыўды сьвету. Вараная сардэлька Аляксандар Мартыненка флегматычна назіраў за гэтым са свайго подыюма. Толькі адзін раз ён ушчаміўся ў беспрадзел, які распачаўся, ці то сур'ёзна, ці то іранічна, паўтарыўшы мудрую мысьль Зьмітра Панкаўца:

- Ну, калі у вас крадуць творы, то, значыць, вы вельмі папулярная, - расьсмяяўся ён, думаючы, што робіць гэта абаяльна.

Тэлезаапарк

Калі прыйшоў час, Мартыненка абвесьціў канец шоў, сказаў, што "ёсьць праблема, але ёсьць і рашэньні". Усё. Я куляй выляцела на вуліцу з газенвагена. Пагатоў, рэдактарка праграмы была гатовая мяне задушыць.

- Что вы всё бухтіте, что вам всё не нравітся??? Я ж вам говоріла, беріте слово в первой часті, во второй всегда больше желаюшчіх!!!

- Вы мусіць, ня ў курсе нават, што мяне запрасілі як літаратара. Я ня мела кампэтэнцыі разважаць пра інтэлектуальную ўласнасьць!

- Да знала я прекрасно, что вы пісатель... Вы, пісателі, как бы ДОЛЖНЫ быть разностороннімі!!!

У студыі сядзела ня больш за 50 "гаваркіх" асобаў. 5 рэдактараў за тыдзень маглі б удзяліць кожнаму па 10 хвілінаў працоўнага часу і патлумачыць, што ад іх патрабуецца. І заадно самі зразумець, якая ў каго праблема, гісторыя... У студыю маглі б даць экран, людзей рассадзіць зручна не для вядучага, апэратара ці тэлегледачоў, а зручна для іх саміх, для іх меркаванай дыскусіі. Бо нібыта па канцэпцыі - гэта круглы стол. На справе ж, выходзіць, перадача "Ответный ход" - вітрына з малпачкамі ў тэлезаапарку для тэлегледачоў зь іх пультамі-тэлебананамі.

Многія мае знаёмыя сумняваліся, што перадача выйдзе ў жывым этэры - а я вось думаю, лепей бы яе запісвалі. Бо непрафэсіяналізм у студыі панаваў такі, што больш доўгім запісам і мантажом была б кампэнсаваная поўная адсутнасьць рэжысуры і хоць нейкай здольнасьці вядучага паўплываць на дыскусію. Мне здаецца, прамы этэр у гэтай перадачы - ад нежаданьня працаваць. Галоўнае, забіць нейкімі рухамі ў студыі 40 хвілінаў часу... Дый навошта напружвацца? Усё адно чарговы прыз на дзяржаўнай тэлепрэміі - забясьпечаны.

"Нейкае абы-што было", - падсумавала таргет-груп каналу БТ - мая бабуля Зоя - аўтарскую працу Аляксандра Мартыненкі. Той нячасты выпадак, калі на 100% нашыя зь ёй густы супадаюць.


---

Зь цікавых выступаў у студыі хачу адзначыць Даму з Чорным Карэ, якая апынулася тавараведам "Камунаркі" і ў чарогвы раз паведала сьвету сумную гісторыю перадзелу савецкіх цукерачных брэндаў пасьля 1991 году. "Мы ж вам перадавалі ў 1997 годзе ўсе дакумэнты. Можна было купіць маркі ў расіян па 10 баксаў за назву. Але вы адмовіліся, сказалі: дорага!" - сказаў нехта, па-мойму Імярэк Імярэкавіч. - "Ну так... мы адмовіліся... ня сталі рэгістраваць. Бо мы - і тут яна заплакала... НЕ МАГЛІ ЎЯВІЦЬ ШТО РАСІЯНЕ З НАМІ ТАК ПАСТУПЯЦЬ!!!"

Таксама нельга абыйсьці асабістага знаёмства са скульптарам Уладзімірам Жбанавым, які запаланіў увесь Менск бронзавымі чалавечкамі. Пэрсанаж гэты абаяльны нейкай адмысловай, паспалітай абаяльнасьцю. Падчас фільтрацыі людзей у холе актыўна сацыялізаваўся направа і налева з паненкамі... Жбанаў - клясычны чалавечак тыпу "прывялі з вуліцы". Калі ён захоча паставіць помнік самому сабе, я думаю, гэта будзе помнік пузатага выпівохі з гранёным кухлем каля піўнога ларка на Пуліхава.

ШМАРАВІДЛА ДЛЯ ЛЮБОШЧАЎ

Брытанскія вучоныя распрацавалі шмаравідла з пахошчамі для больш жарсных любошчаў, - паведамляе "Нашаніва".

Між тым, у палітыцы Андрэя нашага Васільевіча Дынька ёсьць святая (хай даруюць мне ўсе маладыя літаратары ПЭН-цэнтру), праўда. Лексыка ПРА ГЭТА ў белмове катастрафічна нераспрацаваная. Вось жа, прапаную не спыняцца на дасягнутым! Дапаможам улюбёнай газэце распрацаваць новую інтымную лексыку.

Ужо ёсьць:

Начэпнік (кандом)

Любошчы (сэкс)

Церце (фрыкцыі)

Шмаравідла (відавочна, палянізм: змазка)

А трэба таксама абеларусіць мастурбацыю, аргазм, эрэкцыю, мінет і г.д.

Працы шмат, але мы дамо. Рады!..
little

НАЗВА ФЭСТЫВАЛЯ

Любімая газэта зноў на кані:

http://nn.by/?c=ar&i=37508

Масква запрасіла Глобуса, Бурлак, Бахарэвіча
Міжнародны фестываль пад такой назвай адбудзецца 21 і 22 красавіка ў расійскай сталіцы.

А вось і сама праграма фэсту "Дні беларускага слова", пра які гаворка:

http://zmij-vish.livejournal.com/80415.html

У Вішнёва ўсё чотка.
little

ПУЛЬТ КІРАВАНЬНЯ СУСЬВЕТАМ

Дзеля вышэйшых мэтаў разьвіцьця белліту сяджу зараз за працоўным кампутарам kanaj, на якім раскрыты профіль адміністраваньня сайту "Нашайнівы". Сяджу вось і думаю: дастаткова аднаго кліку, каб зрабіць сьвет лепей...

Тут і цяпер - вашы замовы: што коцнуць на усенародны любімым сайце nn.by, а чаго там наарварот - бракуе?

Паехалі!

"НАШАНІВА" РЭКАМЭНДУЕ

УНУК ГЕДЫМІНА БЫЎ ГЕЕМ?

Рэпартаж часопіса "34" з прэзэнтацыі часопіса G.A.Y.: good as you.




Сам часопіс выклікаў непадробны інтарэс у сваёй мэтавай аўдыторыі - рэдакцыі газэты "Нашаніва".

andorac пераймаўся, каб яго гульлівы пальчык лёг хлопчыку менавіта на смочку:


Твар на кадры - яўна ў экстазе. Фотамайстэрства інтрыгоўна хавае ад нас тое, што ніжэй кадру.

Гей-часопіс - адзінае, што змагло адцягнуць ад працы вярстальшчыка газэты Купалы і Багдановіча: kanaj:



Photo by pieczanko. Вось тут, калі хто ня бачыў, шыкоўны рэпартаж пра Юля-Майдан Ягора Марціновіча таго ж аўтара.

Дарэчы, статыстыка ЖЖ нядаўна адсартавала мае тэгі паводле папурлярнасьці. Першае месца - "няННавісьць", другое - "асязалежнасьць", трэцяе - "вершы". У гэтым кірунку, я думаю, і варта разьвіваць талент.

ЗАЛЕСЬСЕ-КЁНІКСБЭРГ ТРАНЗЫТ

Пару тыдняў таму я дэвіртуалізавалася з файнай дзяўчынай Дашай Ліс:



вынікам чаго стаў чарговы літаратурны партрэт у “Новым часе”:

У 2009 годзе на ўліку ў нашай краіне стаяла 507 тысяч — больш за паўмільёна — інвалідаў. Напачатку 2010 года незалежныя аналітыкі з дэпрэсіўным абурэннем сустракалі першыя вынікі перапісу насельніцтва РБ. Простая арыфметыка сведчыла: за апошнія 10 гадоў з Беларусі выехала блізу паўмільёна грамадзян. У суме гэта — мінус мільён эмігрантаў. Толькі здаровыя пакідаюць беларускі соцыум па ўласнай ініцыятыве, а непаўнаспраўныя застаюцца па-за грамадствам не па сваёй волі.

Я думаю, гэта адзін з галоўных у нас з Дашай пункцікаў перасячэння. Яна не хоча пакідаць сваю Беларусь шляхам гэткай вось унутранай эміграцыі.



Падчас сустрэчы мы з Дашай высьветлілі, што прыкладна ў адзін час улетку 2009-га былі ў Калінінградзкай вобласьці. Вось жа, карыстаючыся нагодай, зьмяшчаю паводле дадзенага Лашы абяцаньня фотаздымкі і ўспаміны з маёй паездкі. Іх шмат і яны пад катам.

Collapse )