Tags: відэа

МНОГАЯ ЛІТА АД УКУ

Была ў маім жыцьці адна здрада: падчас уручэньня дыпломаў на філфаку я паехала на семінар перакладчыкаў у Львоў. Праходзіў семінар тры тыдні на базе Ўкраінскага каталіцкага унівэрсітэта. Гэта па сутнасьці уніяцкая багаслоўская акадэмія, арганізаваная па прынцыпе заходніх унівэрсітэтаў, крыху нагадала мне ЭГУ. Іх выпуск быў у той жа дзень, калі нам уручалі дыпломы ў Менску, і мы пайшлі гледачамі да ўкраінскіх студэнтаў. Лішне апісваць кантраст - усе гэтыя чорныя мантыі і шапачкі, пасадкі дрэваў і так далей... Усё было вельмі па-хатняму і значна ўтульней, чым на філфаку.

І вось цяпер я згадваю гэты дзень, калі гляджу на відэа, якое ўчора запісалі для беларусаў выкладчыкі УКУ:

chakaliada

СЬПЯВАНАЯ ПАЭЗІЯ Ў БЭРЛІНЕ

У Бэрліне я трапіла на адкрыцьцё паэтычнага фэстывалю, адзін з акцэнтаў якога - сьпяваная паэзія.

І таму давялося пачуць у адным флаконе самых розных сьпяваных паэтаў.

Пачалося з таго, што пасьля 88-гадовага французскага несьпяванага паэта Іва Банфуа на сцэну выйшаў іншы франкафон - 22-х гадовы рэпэр Эль Жэнэраль з Тунісу. Які хвілінаў пятнаццаць чытаў патрыятычны рэп на туніскай арабскай мове:



Пасьля яго абвесьцілі перапынак.

Вярнуўшыся ў залю тэатру Максіма Горкага, я падумала, што народ разыйшоўся - бо было ўжо за 10-ю. Але выявілася, што гэта палова залі ўстала па баках сцэны. Бо ў другой частцы Марлезонскага балету выступаў культавы кубінскі паэт і бард Сыльвіё Радрыгез:



Уваход на паэтычны вечар быў платны, але здарыўся аншлаг - выявілася, палову квіткоў выкупіла лацінаамэрыканская дыяспара Бэрліну. Маладыя людзі майго веку (іх было каля 40 чалавек) усе дваццаць хвілінаў правялі стоячы, падпяваючы і адначасова запісваючы выступ на камэры і мабільнікі. Выклікалі мэтра, які, здаецца, толькі крыху маладзейшы за Высоцкага, на біс. Ён пачаў аднеквацца, маўляў, тут яшчэ іншым выступаць, дый гітара расстроілася... І тут нейкі малец (как знал, как знал), апэратыўна выпхнуў на сцэну футарал: "Вазьміце маю!!!" Мэтр сыграў на гітары мальца і пакінуў на ёй аўтограф.

Раней я бачыла, як Лявону Вольскаму ў Празе прынесьлі сем гітараў, але там кінулі кліч загадзя. А тут - ну зусім раяль у кустах.

Ну а хэдлайнэрам у іх была Іва Бітава.

Найбольш сярод усіх сьпяваных і несьпяваных паэтаў мяне ўразіў кубінец. Энэргетыка ў яго нейкая... правільная.

Ну і, даруйце, не стрымалася, яго слухаючы. Усё пра сваё, пра жэнскае.

CТАРЫЯ І МОРА

Нейкі сівы дзядок выгаворвае культаваму паэту з Кубы:
"Што ты зрабіў у свае 65,
каб цыцкатыя дзеўкі
здымалі цябе на мабільнікі, падключаныя да ютубу?
Лепей давай адвяжам чаўны
і выплывем як мага далей за Карыбы.
Хто выжыве - той і глыба".

Старыя кладуцца на надзьмуваныя матрацы і выплываюць у адкрытае мора.
Абодва паміраюць.

ЛІТОТА І ВЕРАСЕНЬ НА ПАНАМСКІМ ТЭЛЕБАЧАНЬНІ



Для тых, хто не паглядзіць ролік: ён паказвае восем хвілінаў шоў, цягам якога чатыры вандроўнікі ў нацыянальных (апроч Літоты) кашулях сьпяваюць тры беларускія песьні пад скрыпку і гітару.

Мне гэтая сцэна нагадала вельмі падобны, хоць, канешне, менш экзатычны і ўражвальны выпадак з майго жыцьця.

Які таксама можа быць дадатковай ілюстрацыяй да вартага ўвагі лінку:

Юлия Чернявская «Заклятые друзья»: к проблеме репрезентации отношений белорусов и россиян в белорусской блогосфере.

Collapse )
niadobraja

ДЫКТАРУРА ЮТУБУ: ЛІНКІ

Першая беларуская газэта з падзьвіжнымі рысункамі канчсаткова прасекла моц і эфэктыўнасьць дыктатуры ютубу і актыўна разьвіваецца ў гэтым накірунку. Знайшла ў іх адразу тры мультымэдыя матэрыялы, якія тым ці іншым чынам мяне датычныя:

Тутэйшыя на ідыш

'Я не люблю беларускую мову'

ПАРТЫЗАН і лузэры