Tags: бенька

ІЗНОЎ ПРА СУЧБЕЛКАЛ

"Сучасны беларускі каляндар" абмяркоўваюць так інтэнсіўна, што ўжо пачалі скарачаць для зручнасьці да "сучбелкалу".


Мой артыкул у "Новым часе" па тэме.

КАЛЯНДАРНЫ ГОД

творчыя жанчыны беларусі прад’явілі фотапропуск у беларускую літаратуру

Не так даўно Сяргей Балахонаў змясціў у сваім блогу аналіз фотаздымкаў пісьменнікаў з усяго свету. Ён даводзіў, што, пазіруючы перад камерай, літаратары прымаюць адны і тыя ж заштампаваныя паставы — «за працоўным сталом», «у задуменні», «з цыгарэтай...» Напрыканцы 2010 года прынамсі ў беларускай літаратуры поз паболела...


Эстэтыка цкавання

«Сучасны... каляндар» — першы іміджавы праект беларускай культуры, які ўдала скарыстаў прынцыпы віруснага маркетынгу.

Этыка білінгвізму

Другой нагодай жарсна абмяркоўваць календарыстак стаў незразумелы выбар мадэляў. Апроч таго, праект зрабіў новы, нечаканы разрэз узаемаадносін руска- і беларускамоўнай культуры Беларусі.

Ідэалогія фоташопу

Як выславіўся наведнік кнігарні «Ў», гартаючы «Каляндар»: «Не бывае непрыгожых жанчын — бывае мала грыму».


Перад здачай нумара я папярэдзіла рэдактара, што любімы занятак каляндарнай кампаніі - тэлефанаваць у газэты, якія пра іх напісалі, і пагражаць судом. Рэдактар расьсьмяяўся і сказаў, што пасьля позвы Мікалая Чаргінца рускамоўных пісьменьнікаў ён не баіцца.

Так што адразу зьмяшчаю тут кантакты рэдакцыі - каб шаноўным каляндарнікам лацьвей было дасылаць пагрозы.

Пагрозы можна дасылаць простымі лістамі:

200113, г. Мінск, вул. Мележа 1-1234

электроннымі:

novychas@gmail.com

вусна па тэлефоне:

велком 6512112, офісны 2685281.

УСЕ НА КАНЦЭРТ БЕНЬКІ!

Па шматлікіх просьбах чытачоў працягваем маніторынг выступаў Бенькі і К. на менскіх пляцоўках.

benka_genij 11 сакавіка (субота) а 19.00
"Серебряная Свадьба" и "Гурзуф"
даюць канцэрт у ДК Кісялёва.
Кошт квіткоў ад 4,5 тыс. да 7 тыс. бел. рублёў.
Замова і пакупка квіткоў па тэлефонах: 7787258 (паклікаць Аліну) і 7762515 (Алег).
Адрас ДК Кісялёва - вул. Матусевіча, 20.

Адсюль
Глядзі таксама анонс у гарадзкой прэсе.

Ад сябе дадам, што яўка абавязковая. Сустрэнемся на месцы!

Што да карцінкі, то гэта - халатна загублены мной надоечы экспанат калекцыі юзэрпікаў зь філязофскіх кубікаў. Бярыце і насіце!

(no subject)

Учора былі на канцэрце “Серебряной свадьбы”&”Гурзуфа”, які пачынаўся лялечным монаспэктаклем Сьвятланы Бень “Хатні вожык”. Спэктаклем вельмі добрым і сымпатычным. Мне чамусьці здаецца, што лепшае, што я магу паказаць замест аччоту аб канцэрце, – гэта інтэрвію Бенькі для “Студэнцкай думкі” 2005 #10 – канфіскаванага, таму мала хто бачыў і чытаў.

Дарэчы, сам нумар ляжыць у мяне на кампутары ў pdf. Пасьпела спампаваць, пакуль сайт наш не таго. Так што зьвяртайцеся, каму цікава:).



photo bycromble

фэйс нумару: Сьвятлана Бень aka Бенька
“…ЛЕДЗЬ НЕ ПАБІЛАСЯ З САЛІСТАМ TIGER LILIES”


Тэкст: Марыйка Мартысевіч

Collapse )
little

Я В КОФТУ НАДЗЕЛАСЬ, ШТОП НРАВІЦЦА ТОЛЬКА ЯМУ

Колькі слухаю "Серебряную Свадьбу", не стамляюся зьдзіўляцца: да чаго глыбіннай філасофіяй напоўненая прасьцецкая, падабалася б, песьня "Груді"! Вось узяць хаця б гэты радок пра кофту - яскравае сьведчаньне моцы каханьня лірычнай гераіні. Дзяўчына абірае пэўны dress code (надзяваецца ў кофту) зусім не для таго, каб у фрывольнай апранасе какетнічаць з кожным сустрэчным мужчынам. Не! Яна выбірае стыль адзеньня адрасна, каб нравіцца толька Яму - аднаму-адзінаму.

А гэта вельмі цяжкая задача, скажу я вам. Надзецца ў кофту так, каб толька каханы хлопец зразумеў мэсыдж, і каб па дарозе хто-небудзь нялюбы не запаў на твой відок і не захацеў, каб ты прыжалася к яму грудзямі.

Песьня (можа хоць пасьля гэтага яна ад мяне адчэпіцца, блін!) натхніла мяне на ўкладаньне міні-каталёгу кофтаў для беларускіх ЖЖ-юзэраў мужчынскага полу. Вось жа, у якую кофту варта надзецца, каб нравіцца толька:

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

Collapse )

P.S.: Хлопчыкі, я прыўкрасна разумею, што ў жаночай кофце самае галоўнае - грудзі, таму я старалася, але гэта ўжо як каму ў Гуглі выпала...

НЯВЕДАМА ЗЬВЯРУШКА

Былі на канцэрце "Серебряной Свадьбы" ў "Добрых Мысьлях". Вельмі радаваліся Беньцы і жыцьцю ўва ўсіх іх праявах. Пілі ліпавую гарбату і ня толькі яе:).

Насуперак чаканьням (так зажыгалася) на сцэне не парвалі ніводнага баяну, але газавую лямпу адну кокнулі.

А над сцэнай вісеў чароўны ліхтарык. Які вызваў, апроч замілаваньня, і заалягічныя дыспуты, наконт таго, хто быў выяўлены на ліхтарыку.
Ну, я-та ведаю правільны адказ, але хачу дазнацца ўсехнага меркаваньня. Акаўнт у мяне халяўны, апытаньня таму спраграмаваць ня можу, але populus, хацелася б пачуць твой vox:

Collapse )
photo by, верагодна, cromble: цяжка меркаваць, той фоцік хадзіў па руках (і галавах!)