Tags: апакаліпсіс

little

ЦЕ ВОНО!

Літаральна апошнія гадзіны ў Львове, пасьля сканчэньня супольнага польска-ўкраінска-беларускага праекту, падчас якога Беларускі ПЭН-Цэнтр чарговы раз годна абараніў гонар Беларускай Літаратуры на міжнарожным узроўні. Па прапанове кракаўскага вулічнага тэатру "Мумэрус" і тэатру "Альтэр" (Драгобыч) дзесяць маладых літаратараў з розных куточкаў Беларусі гралі павешаных бандытаў і прастытутак у оўпэн-эйр пастаноўцы, натхнёнай раманам Яна Патоцкага "Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе".

Спэктаклі прайшлі ў Драгобычы, Бэнькавай Вішні (у радавой сядзібе драматурга Аляксандра Фрэдры), у Стрыйскім парку Львова. Як можна здагадацца, канцэрты састаяліся пры любой пагодзе. 


Годна прайшоў і вечар прэзэнтацыі беларускай культуры, падчас якога адбыліся гульні ў шашкі са Сьмерцю і чытаньні чорна-белых вершаў. 




Беларускія літаратары вокамгненна займелі прыхільніц, якія бралі аўтографы, скарыстоўваючы для гэтага "білоруський рубль".


















А зрэшты, як ад такога можна не зафанацець? pistonczyk
















Паколькі праект быў моладзевым і міжнародным, ён нёс у сабе элемэнты міжкультурнага абмену і асьветы. Так, у ноч на Яна Купалу беларускія ўдзельнікі ініцыявалі інтэрнацыянальны заплыў у басэйне матэля, які  лягічна завершыўся танцамі тых жа + (праз дэкрэт ksenja_v)  asia_volkava на стале.  А літаральна праз дзень група  наведала музэй Львоўскага бровару. Само сабой, з дэгустацыяй.


Беларускі ПЭН-Цэнтр  правёў і ўнутрыбеларускія майстар-класы.Так, учора ўвечары на львоўскай плошчы Рынак быў узяты ў арэнду  піўны ровар. Парвалі дзьве струны на гітары valodzi4ak


Асабістае: у краме "Юны тэхнік", якая немавед якім цудам захавалася з савецкіх часоў поруч з кавярняй "Львоўская прэм'ера", дзе я пішу гэтыя радкі, купіла прамысловы фэн для зьняцьця старой фарбы. Адцяпер - толькі рамонт! Толькі хардкор!


З гэтай паездкі ва Ўкраіну ў новых рэдакцыях CV перапішу ўкраінскую мову з passive у fluent. Гэта адбылося неяк само сабою. 

Усё, Менск, зноў  пара ў цябе. Сі ю. 
All photos by niadbaj Рыфма аднака. Мы тут дамовіліся, што калі нешта кажаш - і выпадковая рыфма або алітэрацыя, значыць,праўду сказала.
little

АПАКАЛІПСЫС БЕЛЛІТУ АДКЛАДАЕЦЦА НА НЯПЭЎНЫ ТЭРМІН

Сябры мае!

Я проста не магу не перапосьціць сюды здымак, зроблены падчас літаратурнага фэстывалю ў фінскім горадзе Турку:




Калі папярэднія здымкі, адшуканыя ў вашых бложыках, фацабуках і іншых ёмістасьцях для закаткі фотак, несьлі ў сабе прыкметы апакаліпсысу беларускай літаратуры, то сьветлы Пукст, які ляжыць вунь там крыху вышэй за гэтыя мае словы, на маю думку - голуб, які нясе нам аліву. Узрадуемся ж!

Між тым з 17 па 20 чэрвеня я ў Бэрліне. Пакуль яшчэ ня ведаю, дзе буду жыць - каля Райхстагу ці ў Кройцбэргу, але абодва варыянты мне вельмі сымпатычныя. Калі што, пішыце.
niadobraja

Я - ЗА ЭЎТАНАЗІЮ!

Я тут перачытала сваю рэцэнзію на апавяданьне "Ліза" і падумала, што я за тое, каб "Залаты Апостраф" дастаўся Франаку. Бо навошта штучна адцягваць наступленьне апакаліпсысу сучбелліту, калі, паводле таго, што падабаецца чытачам "Дзеяслова", "Нашай нівы" і большасьці тутэйшых блогераў, апакаліпсыс гэты - усё адно непазьбежнасьць? Раней ці пазьней ён па-любому адбудзецца, дык хай бы адбыўся тут і цяпер, а не пасьля працяглай агоніі. Як пісаў Сяргій Жадан, "яны рэагуюць адно на "хуй"".

Дарэчы, яшчэ адзін літаратурны здымак з сэрыі "Прадчуваньне Апакаліпсысу":

little

ЦУДОЎНЫЯ СКУТКІ НАРОДНАГА ГНЕВУ

Менш чым за суткі тэкст лёсаноснай для Беларусі песьні перапісалі.

Віктар Рудэнка - чалавек харошы, тэкст перапрацаваў аснавацельна і, спадзяюся, не пакрыўдзіцца на мяне, калі я перапошчу новы тэкст песьні з ілюстрацыямі, якія, як мне здаецца, будуць пасаваць сытуацыі.

Дазволіла сабе таксама адрэдагаваць падрадкоўнік "Эўрарадыё" у бок набліжэньня да рэчаіснасьці.


Europe, I want you to know
Soon we’ll be starting the show
Look at the stage, here we go
Belarusians

Еўропа, хачу каб ты ведала,
Хутка мы пачнём сваё шоў,
Зірні на сцэну, вось і мы
Беларусы




Party is ready to start
It’s getting noisy and hot
Watch, I can show you a lot
Feel my passion

Зараз пачнецца вечарына,
Становіцца шумна і горача,
Глядзі, я магу шмат чаго паказаць
Адчуй мой імпэт!




Round and round we go

Па коле, па коле, па коле мы ходзім



(прыпевы прапускаем, там у асноўным выклічнікі і набор гукаў, якія, магчыма, будуць сымбалізаваць стогны зьбітых і катаваных)


Beats of my land Belarus
Feel them, discover the truth
Moving it, moving it smooth
Belarusian

УДАРЫ маёй зямлі беларускай
Адчуй іх, даведайся праўду
Рухайся, рухайся паціху
Беларуска




Diamonds and treats of the West
Sweet! But I’ve got something else
Come – check it out – be my guest
Belarusian

Дыяменты і радасці Захаду –
Гэта файна! Але я нешта маю яшчэ
Хадзі, правер, будзь маім госцем
Беларуска




Карацей, на правах грамадзкага крытыка я б параіла стваральнікам песьні не спыняцца на дасягнутым і ўвогуле прыбраць з хітa любыя згадкі пра краіну, нетры якой гэты хіт спарадзілі. Бо дальбог, асацыяцыі хваравітыя.

Або сьпяваць ужо ўсю праўду да канца - без намёкаў:

When I was wearing a star
sending weapon to Cote-d'Ivoire
and helping our friend Muamar
Belarussian!


kryzh

(no subject)

Ахтунг! Онотоле ў прамым этэры БТ!!!

Але будучыя этэры лякаюць ня меней:

Born in Byelorussia

Музыка Евгений Олейник
Слова Евгений Олейник, Виктор Руденко

Baby, I want you to know
Soon we’ll be starting the show
Back in the history we go
Byelorussia

When I was wearing a star
Back in the USSR
I was as good as ma Ma
Feel my passion

Round and round we go

Born in Byelorussia
USSR time
Byelorussia
Crazy and so fine

Time is rushing
Everything’s crashing, passing by

Born in Byelorussia
USSR time
Byelorussia
Got you on my mind

You’re my passion
Do it old-fashioned – you and I

Diamonds and treats of the West
Come - check it out! Be my guest
You’re still remaining the best
Byelorussia

When everything will be gone
Your name will shine like the sun
You’re still remaining the one
Good old-fashioned

Round and round we go

Chorus.

І самае страшнае, што яны паходу ўсур'ёз лічаць гэта насьледваньнем Леначкінага "Сатэлайту":



Ці, як вы думаеце, - усё-ткі ў апошні момант сарвуцца і запаяюць дзеўку ў стразы????