Tags: ШДК

ЧЫРВАНЕЕ РАНЬНІ "ЗОЛАК"

Таварыш па камандзе сфатаграфаваў у цэнтры дзіцячай творчасьці "Золак" вось такое. Сьпярша думалі, што Таемная вячэра, а касманаўт - Юда, але мне цяпер здаецца, што больш падобна да эўхарыстыі.

І яўна ж яшчэ ходзіць недзе па сьвеце стварыўшы гэта мастак!

Алілюя!

kryzh

ZIVIL COURAGE - ЁСЬЦЬ ТАКІЯ СЛОВЫ

Спачатку прэамбула. У нармальнай краіне пра жывы шчыт з жывых людзей, нават калі б такое і адбылося, паказалі б у навінах у той жа дзень. У нас жа пра гэта загаварылі толькі таму, што людзі, якія сядзелі ў тых машынах, зьвярнуліся да праваабаронцаў.

Аднойчы, калі з маім асяродзьдзем здарылася менш катастрафічная, але ж непрыемная сытуацыя, я паспрабавала зьвязацца з СМІ. У "БелаПАНе" сказалі: "Мы напішам пра вас, толькі калі вы пачнеце змагацца за свае правы".
Людзі, ад якіх залежала, ці пачынаць барацьбу, адразу сказалі, што будзе яшчэ горш, і лепей сядзець ціха.
Час паказаў, што яны мелі рацыю.

Пісаць толькі пра тых, хто змагаецца за свае правы, - слушнае правіла і сьвятое права. Толькі вось часам змагацца за свае правы ўжо няма каму, бо людзі мёртвыя.

Collapse )

Пасьля гульні аднаго са знатакоў на трамвайным прыпынку пабіла пяцёра гопнікаў. Астатнія знатакі стаялі, маўчалі і ня ўмешваліся.

У мяне, уласна, пытаньне.

Ці зьмянілася б штосьці, калі б на прыпынку стаяла не "ліга бэ", а "ліга а"? Паводле стэрэатыпу, гэта людзі, для якіх паняцьці "гонар клюбу", каманда" - не пустое месца...

Я баюся, што не, не зьмянілася б.

Трываньне гвалту поруч з табою - норма ў грамадзтве, і ня толькі ў беларускім. Мне здаецца, дзікі выпадак, які меў месца, - добрая нагода сабрацца і правесьці для ахвочых "блікаўцаў" сэмінар па Zivil Courage. "Грамадзянская мужнасьць" вучыць не заставацца ў баку, калі поруч адбываецца гвалт і вырашаць сытуацыю негвалтоўнымі сродкамі.

Дарэчы, без усялякіх трэнінгаў, дастаткова проста вырашыць для сябе: "Я ўступлюся", знайсьці ў натоўпе аднадумцаў - і дзейнічаць. Мэтады могуць быць самыя розныя: у кожнага з нас ёсьць сродак спыніць разьюшанага гопніка. Кемлівасьць, гумар, веданьне псыхалёгіі, інтэлект (з прычыны якога яны ўсе там натоўпам і сабраліся - знатакі хрэнавы) урэшце рэшт. А то такое ўражаньне, што тэхналёгіі НЛП былі распрацаваныя толькі для таго, каб прышчавыя пікапэры здымалі дзевачак на вуліцы.
  • Current Mood
    angry angry
  • Tags

"Я ЗНАЮ, ЧТО ОБ ЭТОМ ПІСАЛІ КІТАЙЦЫ, НО..."

Апошнім часам разважаю адну развагу, якую хачу тут выкласьці. У сьвятле апошніх падзеяў, відаць, варта патлумачыць: выкладваю я яе, таму што гэта абагульненьне, якое мне цікава сфармуляваць, і я ні ў якім разе не хачу абразіць кагосьці асабіста. Але, паколькі інтэрнэт - "апошняя тэрыторыя свабоды" (с.), якая засталася беларусам - той, хто хоча, спакойна можа абражацца, пісаць ананімныя і выдаленыя камэнтары павышанай духоўнасьці, абвяшчаць мне анафэму ва ўласных блогах і г.д. З прыемнасьцю падтрымаю срач, толькі, калі дазволіце, позна ўвечары, бо ў нас сёньня перакладацкая майстэрня.

Collapse )

ДЗЯРЖЫНСКІ МАРАФОН-2008

BOH_ACEC Сёлетні марафон у Дзяржынску натхніў напісаць аччот у жанры ШДК-пытаньня:

"Вось фігня", - сказаў rudy_de, калі яму і ў пяты раз не ўдалося вымавіць прозьвішча вучонага. Якога?

Заняла ў складзе каманды "МІД-2" ІІІ месца, і цяпер у мяне ёсьць "элемэнт каманднай формы" (с.) - прыгожае мужчынскае срабрыстае ядвабнае КАШНЭ.
  • Current Mood
    sleepy sleepy
  • Tags
chakaliada

"ВЫ РІСКУЕТЕ ІЛІ ІГРАЕТЕ?"

У старэйшых клясах школы я часта сядзела на трыбунах падчас запісу інтэлектуальнага БТ-шоў “Рызыка-вэрсія”і нават некалькі разоў гуляла ў гэтую шыкоўную гульню, якая навечна застанецца на рэпутацыі БЛІК плямаю, размазанаю па кінэскопе тэлевізара “Гарызонт”.

Сумнеўна выглядаў ужо сам працэс запісу. Самае першае, што ты дазнаваўся, калі тваю каманду адбіралі для ўдзелу, гэта што абавязкова павінна быць форма. Але яна ні ў якім разе не павінна быць чорнага, белага ці чырвонага колеру, а на майках не павінна быць надпісаў. Яны ўвогуле павінны быць аднатонныя. Такая забарона тлумачылася тым, што на стужцы гэтыя колеры, іх спалучэньне, а пагатоў, нейкія літаркі на іх, потым выглядаюць вельмі непрыгожа. Як гэта тлумачыцца тэхнічна, а таксама чаму студыйныя запісы розных тэлеканалаў сьвету стракацеюць усемагчымымі колерамі спэктру, я не магу зразумець і дагэтуль. Гэта пры тым, што я ўвогуле ня ведаю спосабаў візуальна супрацьпаставіць дзьве каманды лепшага, чым чорная, чырвоная, белая форма ў розных камбінацыях.

Адпаведна, дзяўчатам перад здымкамі загадвалі сьціраць з твару яркую касмэтыку. “Ты ж праўда ня хочаш, каб у цябе пад носам была чырвоная блямба?” – пераконвалі іх праінструктаваныя трэнеркі. Дзяўчаты не хацелі і сьціралі.

У выніку падчас трансьляцыі ўсяго гэтага па тэлевізіі, мы мелі такую карцінку. Шэрыя гралі супраць зялёных, жоўтыя супраць сьветла-карычневых, цёмна-карычневыя супраць бірузовых. Адзінае, што ярка зьзяла на інтэлектуальнай эліце нацыі – гэта пот (бо, бляха, сафіты) і (падчас школьных гульняў) – прышчы. Бо ніякіх грымёраў з гульцамі не працавала. Я аддаю сабе справу, што ўсе мы без выключэньня выглядалі ўбога.

Зрэшты, надта часта ў кадр граючыя каманды не траплялі. Прагляд “Рызыкі-вэрсіі” ў хатніх умовах пагражаў нэрвовым зрывам, бо ўявіце сабе, за кадрам гучыць голас капітана каманды: “На гэтае пытаньне адкажа гулец anka_upala. Потым гучыць адказ anka_upala, і пры гэтым ні яе, ні капітана каманды так у кадры і не фігуруе. У кадры што заўгодна – дэкарацыі, вядучы, трыбуны, прычым яўна ўрэзаныя зь іншых запісаў, і таму гама эмоцый на твары гледачоў радыкальна кантрастуе з тым, што адбываецца на рынгу... Вядучага – Леаніда Клімовіча – паказвалі ўвогуле 50% эфірнага часу. Усе мы вельмі любім Леаніда Валянцінавіча, але гэта было невыносна. Асабліва, калі ён быў упэўнены, што ў гэты момант яго дакладна не пакажуць! Ня тое, каб прафэсійны гулец у гэты час задумліва калупаўся ў носе, але расслабон мышцаў твару быў афігенна заўважны.

Расійскім першаўзорам РВ заўважна прайгравала, і лавачку хутка прыкрылі.

Праз восем год я зноў трапіла ў тую ж студыю. Маладзенькая асістэнтка не зразумела майго пытаньня, ці можна прыйсьці ў чырвоным швэдры, а перад эфірам нейкая дама нават папудрыла мне шчокі. Цікава, прагрэс ці проста рукі з таго месца?

Цяпер я разумею, што зрабіць шоў зь беларускага “Што? Дзе? Калі?” вельмі лёгка, бо існуюць тэхналёгіі рэаліці-шоў і розныя іншыя тэхналёгіі. Але, мусіць, павіна прайсьці многа гадоў, каб гледачы канчаткова забылі нашыя потныя, прышчавыя твары над шэра-бура-малінавымі гольфікамі.
  • Current Mood
    nostalgic nostalgic
  • Tags
little

ДАНТЭ БЫЎ ГВЭЛЬФАМ

Сорамна прызнацца - сёньня я амаль упершыню ў жыцьці, гуляючы сваяк зь мінусам у якасьці лідэра,* у гэты самы мінус не вылецела, а наадварот, прынесла камандзе якую-ніякую сотню балаў. Усё ад таго, што я грашу рызыкоўнасьцю: на палову правільных адказаў (прычым сярод іх - крута паднятыя палціньнікі) у мяне звычайна прыходзіцца роўна палова няправільных (сярод якіх палціньнікі крута пралажаныя). Гэтым разам я вырашыла пісаць толькі тое, што ведаю на 100%, і ў выніку пралажала толькі адзін палціньнік і (ганьба мне!!!) Івана Буніна (за 30), якога глыбіні маёй падсьвядомасьці пераблыталі з Канстанцінам Бальмотам. У астатнім я кіравалася правілам "Ня ведаеш - не пішы!" І ў гэтым пляне асабліва радасна мне было адказваць на пытаньне з тэмы "Дылемы" за 30:

(рэмарка вядучага): Пытаньне з сэрыі "патрапце пальцам у... неба"
(пытаньне): Дантэ быў гвэльфам ці гібэлінам?

Я радасна давяраюся глыбіням памяці і пішу: "гфэльфам", пасьля яшчэ пару сэкундаў прыгадваю - белым ці чорным, вырашаю для сябе, што Дантэ наша ўсё, таму ён ня мог ня быць белым, але, зрэшты, гэтага ў адказ упісваць ня трэба, ну і фіг зь ім. Радасная, з пачуцьцём выкананага абавязку, спускаюся з балькону, куды падчас гульні адсажвалі лідэраў. І тут зачытваюць адказы, паводле якіх Дантэ быў ... гібелінам. Мой настрой рэзка пагаршаецца, я пачынаю займацца самакапаньнем, наракаць на сваю аблудную падсьвядомасьць і г.д. Я не іду апэляваць, бо ў школе мудрыя настаўнікі мяне навучылі, што нельга быць ні ў чым упэўненым. Бо сама веда пра разборкі гвельфаў і гібелінаў у 11-м клясе ў мяне заходзіла туга. Запамінала я іх паводле падабенства ў гучаньні з эльфамі і гоблінамі. Эльфы харошыя** - і гвэльфы харошыя, яны супраць папы і нобіляў, яны - за Свабоду за просты народ. Гобліны - кепскія, гібеліны - крывасмокі - таксама кепскія. Дантэ харошы, значыць, Дантэ эльф. І тут аказваецца, я ізноў усё пераблытала.

Чатыры бясконца жахлівыя гадзіны свайго жыцьця я жыла з усьведамленьнем таго, што Дантэ быў гібэлінам. Аж пакуль не падзялілася сваёй вусьцішшу з АХ і МШ, якія ў адзін голас закрычэлі, што Дантэ быў белым гвэльфам.

Такім чынам, мая падсьвядомасьць была рэабілітаваная, чаго не сказаць пра 60 балаў, якія вядучыя мне не далічылі. (Іншая справа, што мая каманда напісала ў адказе "гібелінам", так што ў агульным заліку мінус быў ураўнаважаны:)).

Ужо нашто я не люблю Т-шорткі з надпісамі, захацела сабе (пасьля пабачанай колісь у фрэндстужцы майкі з партрэтам Дэкарта і подпісам "Дякую тобі, Боже, що я не Паскаль" займець які-небудзь атрыбут вопраткі з мэсыджам Jesus was a hippy "Дантэ быў гвэльфам". Стыль агрэсыўнага інтэлектуалізму - чаму б не стварыць сваю, аўтарскую субкультурку? Дантавы профіль на значку, санэты Пэтраркі ў празрыстай кішэні заплечніка... Абавязкова - савецкае букіністычнае выданьне, зь літпомнікаў (праўда ж, у літпомніках былі санэты Пэтраркі??)
- - -
* тут і далей - эльфійская мова гульцоў у інтэлектуальныя гульні
** Толкіена я, нагадаю, у дзяцінстве зусім не чытала, але быў пэрыяд, фенечкі з рунамі выплётвала, да таго ж, аднойчы была сьведкам таго, як audiart трэ з нашым баявым таварышам доўгія размовы па-эльфійску.audiart - харошая, значыць, эльфы - харошыя.
  • Current Mood
    sleepy sleepy
  • Tags

(no subject)

У нас у "Што? Дзе? Калі?" часта задаюць пытаньні "па лічнаму опыту аўтара вапроса". Я належу да тых, хто лічыць гэта маветонам і супраць такой практыкі. Але ж ад лічнага опыта нікуды не падзенешся. Таму толькі што нарадзілася вось такое пытаньне:

А 23.00 па беларускім часе маскўскі знаок Міхал Саўчанкоў sp300p, знаходзячыся ў асьцы, павіншаваў менскую знатакіню Марыю Мартысевіч maryjka_ з "заўтрашнім сьвятам". Усьцешаная Марыйка, аднак удакладніла, што ДН у яе не заўтра, а пасьлязаўтра. Міхаіл жа сказаў, што не памыліўся, бо па маскоўским часе да ДН Марыйкі засталіся адны суткі. Марыйка ж адказала, што гнюсны маскаль Саўчанкоў не дачакаецца, каб яна прызнала гегемонію Масковіі на землях Вялікай Літвы і папрасіла вярнуць Смаленск. Пакрыўджаны Саўчанкоў зазначыў, што пасьля такога ЦЁПЛАГА віншаваньня любая беларуская жанчына ня толькі б не прэтэндавала на Смаленск, але аддала б яму адзін гарадок у Віцебскай вобласьці. Марыйка ж зьдзівілася: "Міхаіл, навошта вам ГОРАД, калі ў вас ёсьць КАМПАНІЯ?"
Назавіце горад і кампанію, калі іх назвы гучаць падобна.
  • Current Mood
    crazy crazy
  • Tags
little

"ТУТ ГУЛЯЮ І ПЛЮЮ ТОЛЬКІ Ў УРНУ Я"

Чэмпіянат Рэспублікі па "Што? Дзе калі?" выдаўся вясновым і сонечным. Па-першае, па просьбе brefil і bullochka, трэба адначыць, што ўпершыню за доўгі час беларускія знатакі перасталі лаяцца, а проста селі і (амаль, калі не лічыць кранальна-эпатажнага sp300p) ціха-мірна пагулялі. Па-другое, з прыездам на фінал "Джокера" ў Лізе нарэшце зьявілася нейкая інтрыга, хоць нейкі дух спаборніцтва ў галаве цягніка. Так што радасна віншую "Джокер" з заслужаным чэмпіёнствам. А то ўсё "Хунта", "Хунта":)..

Па-трэцяе, БРСМаўцы з БНТУ, дзе праходзіў фінал, падыйшлі да арганізацыі мерапрыемства з усім цынізмам, прырода якога застаецца мне няяснаю. У якасьці урны для сьмецьця ў залі была пастаўленая урна для галасаваньня. Я, канешне, разумею, што гэта дзяцінства і дурасьць, але жуйкі я за гульню зжавала ўдвая больш за звычайную дзённую норму.

Такія вось гульні.
  • Current Mood
    amused сонейка
  • Tags
chakaliada

НУ І Я СКАЖУ

Мяне рэальна парыць, што БЛІК (Беларуская Ліга Інтэлектуальных Камандаў), падавалася б, у дошку непалітычная грамадзкая арганізацыя, у дзейнасьці якой я больш-менш актыўна ўдзельнічаю 10 гадоў, у дадзены момант перажывае нейкі бязглузды раскол па ідэалягічнай прычыне. Мне могуць запярэчыць, што справа зусім не ў ідэалёгіі, але справа ў ёй, і ўсе гэта ведаюць, няхай і не рамаўляюць уголас. І, як водзіцца, рацыі ў нашым канфлікце ня маюць ня "тыя", ні "гэтыя". Усе ў аднолькавай ступені правыя, усе аднолькава вінаватыя. Цікава, а ці былі ў вашых працоўных калектывах ці іншых аб'яднаньнях расоклы на "дэмакратаў" і "прарэжымных", і як вы выходзілі з гэтай сытуацыі?
  • Current Mood
    worried worried
  • Tags