Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

  • Mood:

MIENSK-LUBLIN-VICIEBSK-LIAUKI

Відаць, хутка я пачну страчваць франдоў па прычыне "а яна ўсё адно ніфіга ня піша". Гэта праўда. Больш за тое: цягам апошняга тыдня я ня толькі нічога не пішу ў ЖЖ, але й нічога ў ЖЖ не чытаю. А прычына сумная: у хатнім кампуцеры адбыўся мэга-каляпс. Падобна да таго, што вінчэстэр загадаў доўга жыць:(

Таму апошнія пару дзён я ў дзікай запарцы дапісвала артыкулы на выпадковай аргтэхніцы, а сёньня, паздаваўшы матэрыялы, урэшце купіла білет на цягнік.

У бліжэйшыя два тыдні ў мяне будзе шмат прычынаў не чытаць і не пісаць ЖЖ, але паглядзім:)

Уночы выяжджаю ў кірунку Берасьця. Калі хочаце, можаце пажадаць мне шчасьлівай дарогі смскаю - +375296404679. Мне будзе прыемна:)

А з 1 па 10 ліпеня мы ў Ляўках.

Ну, і лавіце чэрвеньскую "Студумку", якая выйдзе недзе напачатку ліпеня. Паглядзіце, зь якім крэатывам я здраджвала свайму дзёньніку...
Тым больш, што матэрыялы, якія зьявяцца, тычацца: beomur, unutranyholas, baba_bronia.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments