Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

  • Mood:

РУХ НА ЙУХ

Сярод разьвіваючых заданьняў па мове распаўсюджанае такое практыкаваньне. Дзецям даецца слова і прапануецца знайсьці ягоны фанэтычны "перавёртыш". Напрыклад, люк[л'ук]-куль[кул'], ружа - ажур і г.д. - складанейшых прыкладаў не магу ўзгадаць.

Між тым у рускай і беларускай мове існуе адно цікавае фанэтычнае адрозьненьне. Калі ў рускай мове парным па глухасьці да [г] будзе [к], то ў беларускай - [х]. Аглушэньне [г] да [х] ў слабай пазыцыі - тыповая рыса беларускага, украінскага і паўднёварускага вымаўленьня. Прычым гэта вельмі трывалая рыса. Можна навучыцца вымаўляць звонкае выбухное [г], але ў слабой пазыцыі ўсё адно па-здрадніцку будзе зьяўляцца [х]. Нават мая мама, якая ганарыцца "адсутнасьцю акцэнту" у ёйнай рускай мове, вымаўляе [пірох],[сапох].

Да чаго я ўсё гэта? А, цяпер здагадайцеся, чаму ў беларускіх школах у вышэйзгаданым заданьні дзеткам не прапаноўваюць пару рускіх "перавёртышаў" юг[йук]-куй[куй](што рабі?)

:)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments