Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

  • Mood:

УЧОРА

- Забрала з бацькавага гаражу адрамантаваны ровар. Перадачы не пераключаюцца, але езьдзіць можна;

-трапіла пад дождж з градам, абкотваючы велік, але гэта не зашкодзіла напіцца халоднага соку ў краме "Торты";

- паглядзела "5 перашкодаў" ў кінатэатры МІР. Ларс фон Трыер - эстэт херавы, але тэма з "Дасканалым чалавекам" зайшла і надзіва зачапіла... Зрэшты, усё адно прыйшлося пасьля пасёрбаць кавы ў той жакраме "Торты";

-зьдзейсьніла мару дзяцінства: напілася піва ў бруднай савецкай піўнусе ("Акіян") - у такой, дзе піва закусваюць рыбай, а хвасты пад стол сплёўваюць. Эспэшэлі сэнкс фо fat1902:

-наведала прэзэнтацыю кнігі "Вызвалены Ўліс" у краме "Падземка" на праспэкце. Уразілася ўкладальнікам гэтай кнігі Дзьмітрыем Кузьміным dkuzmin, праслухала ў палову вуха куміра юнацтва Лену Казанцаву, затое засяродзілася на Дзьмітрыі Строцаве і Дзьмітрыі Дзьмітрыеве dm_dmitriev. Купіла першы ў сваім жыцьці глямурны футалальчык для мабільніка; раздарыла сябрам і знаёмым з фондаў "Падземкі" новы нумар "Студэнцкай думкі".

Вось так і прайшоў яшчэ адзін дзень.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment