Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

  • Mood:

ДНІ І НОЧЫ ПЭНЭЛЁПЫ К.

Калі выкладаць, то яна хацела найлепшай клясы,
калі куціць - то ад сушы-бару да айрыш-пабу,
калі ідэю - то фікс, і абавязкова ў масы,
калі засільвацца - то пятлю пажадана
зь ядвабу.

Працэс, дзе яна пракурорам, адклаўшы зноўку,
яна падпілоўвала шпількі варожым гейшам,
ня думаючы пра тых, што сплылі ў вандроўку,
і, як ні складана было, жыцьцё рабіла
прасьцейшым.

А па начох яна, распусьціўшы дазваньня сыстэму
спрадвечных каардынатаў "уток -аснова",
муляла, няўмёха, пальцы, ды ткала схему
мэтрапалітэну свайго існаваньня
нанова.
Tags: вершы
Subscribe

  • MY EUROTRIP-2020: WHY DON'T YOU HEAR, ROSEMARIE?

    У 2020 годзе, калі межы былі капітальна закрытыя, я ўсё адно вандравала па Эўропе. У думках, як той Жуль Вэрн. Згадвала свае ранейшыя паездкі і…

  • (no subject)

    Дзеля падтрымкі ініцыятывы #янарадзілатут, але збольшага таму, што традыцыйна #немагумаўчаць, я пачала акумуляваць уражаньні ад некалькіх…

  • ГІСТОРЫЯ НА ШПАЛЕРАХ

    Замест навінаў пра палітыку і культуру чытаю пра рамонты. Бо спосаб укладкі ламінату на падлогу часам можа сказаць пра наша грамадзтва больш, чым…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments