Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

ПЕРАНОС ГАЗАВАЙ ПЛІТЫ: НОВЫ ДОСЬВЕД

У адрозьненьне ад брыгады сантэхнікаў КУП ЖЭУ №666 г. Мінска, хачу пахваліць і нават парэкамэндаваць службу Мінгаз, што на вуліцы Батанічнай (зрэшты, куды вы падзенецеся з падводнай лодкі).

Перанос трубы пад газавую пліту мы замаўлялі за тры тыдні - раней было ніяк нізя. Уся сям'я нэрвова скаланалася, калі я згадвала дзень Х - 11 верасьня. Бясконцыя пытаньні, калі перанясуць газ, ну калі пенясуць газ  сталі нейкімі лейтматывамі сустрэч з роднымі, таму за тры тыдні я была такая накручаная, што зь нецярплівасьцю чакала сакральнага моманту.

Пачнём з таго, што да Мінгазу ўдалося адразу датэлефанавацца. Яны адразу прызначылі дзень Х і прадыктавалі абвестку, якую трэба было ўручыць ува ўсіх кватэрах, зь якімі нас зьнітаваў стаяк. Падпісаць трэба было Мінгазам. Потым мне назвалі кошт (заплацілі мы ў выніку ўдвая меней), потым я замовіла заглушку. Потым, уласна, наступіла ажыданіе.

Напярэдадні, у пятніцу 7 жніўня, Мінгаз патэлефанаваў і нагадаў, што прыедзе. Папрасіў паставіць на кухні вядро і пакласьці ВЕТАШ (словам "веташ" анучу называюць усе мае сваякі мужчынскага полу, таму з вуснаў дыспэтчаркі яно прагучала неяк прафэсійна і вельмі пераканаўча). Мінгаз сказаў: ажыдайце - і паклаў слухаўку.

І вось сёньня а 15:00 здарылася яно. Спачатку ў мёртвым двары азваўся роў бусіка. Мы вызірнулі з вакна і пабачылі чорны варанок, зь якога выбягалі мужчыны. Адзін зь іх адразу прыпаяўся да газавай трубы. Астатнія подбегам падняліся ў кватэру.

Наш выпадак газавікі клясыфікавалі як нескладаны, доўгачаканая  працэдура заняла 10 хвілінаў і амаль не пакінула пылу. Потым яны астудзілі трубу вадой і сталі яе выціраць. Тут-та і спатрэбілася ВЕТАШ.

Усё адбывалася так апэратыўна, што ў мяне ледзьве хапіла спрыту, каб засьняць рытуал:

Што тут дадаць? Фтакія мінуты радасьць перапалняет міня.

Далей у нашай праграме - рэпартаж урачыстага пуску ўнітазу і ода Зеленбуду.




 
Tags: грані паталочнага плінтуса, саздаць уют
Subscribe

  • МАЛЬЕР У КУПАЛАЎСКІМ

    Тут шмат пытаюцца пра прэм'ернага Дон Жуана ў Купалаўскім тэатры. Расказваю. Спэктакль вельмі якасны. Менавіта такі эпітэт прыходзіць першым да…

  • ПА ВЫНІКАХ КУЛЬТПАХОДУ

    "Цёцьмаша, а почему папа Павлінкі всё время ходіт п'яный?" Каб было ясна, клясычную пастаноўку "Паўлінкі" ў Купалаўскім…

  • (no subject)

    Я прапашчы журналіст, якому пакласьці на дэдлайны, таму што дзеля водгуку пра прэм'еру "Лятучага галандца" ў Менскай опэры прачытала артыкул Вагнера…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments

  • МАЛЬЕР У КУПАЛАЎСКІМ

    Тут шмат пытаюцца пра прэм'ернага Дон Жуана ў Купалаўскім тэатры. Расказваю. Спэктакль вельмі якасны. Менавіта такі эпітэт прыходзіць першым да…

  • ПА ВЫНІКАХ КУЛЬТПАХОДУ

    "Цёцьмаша, а почему папа Павлінкі всё время ходіт п'яный?" Каб было ясна, клясычную пастаноўку "Паўлінкі" ў Купалаўскім…

  • (no subject)

    Я прапашчы журналіст, якому пакласьці на дэдлайны, таму што дзеля водгуку пра прэм'еру "Лятучага галандца" ў Менскай опэры прачытала артыкул Вагнера…