Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

ЛЮБІЦЬ НЕГРАЎ - ПРАВА ПІДАРАСАЎ: ВОСТРАСЮЖЭТНЫ ПОСТ-ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ

Идет представление в цирке
Объявляют – На арене цирка выступают братья Петровы - воздушные акробаты
Сложный номер, в зале – полная тишина.
Вдруг грубый мужской голос –
Смотрите! Они же в колготках! Это же пидарасы! Пидарасы!
Все в шоке . Номер сразу же закончился.
Объявляют – На арене цирка заслуженный клоун .
Только он вышел, в зале тот же голос –
Смотрите! Он же губы помадой намазал. Это же пидарас! Пидарас!
Все в шоке. Клоун убежал.
Выходит злой конферансье, объявляет –
Внимание! Смертельный номер!
Прыжок из-под купола цирка без парашюта
Полная тишина в зале, барабанная дробь
Тишину разрывает крик –
ПИДАРАСЫ!!! ПИДАРАСЫ!!! Куда вы меня тащите?!!

прислал РОМА из Бреста


Зь першых старонак “найлепшага раману 2010 года” я казала сабе: ну не, не – трэба напісаць рэцэнзію, трэба не маўчаць, трэба супрацьстаяць... А потым расслабілася, бо зразумела, што рэцэнзію на раман Юрыя Станкевіча “П’яўка” ужо даслаў Рома з Брэсту.

Таму рэцэнзіі на раман “П’яўка” я не напішу, замест гэтага я напішу пост у ЖЖ. Пагатоў, рэцэнзія беларускага крытыка на раман беларускага пісьменьніка – гэта такі закамплексаваны жанар, законы якога не дазваляюць сказаць проста і адкрыта: беларускі аўтар напісаў гаўно. У сапраўднай адмоўнай рэцэнзіі беларускага крытыка на раман беларускага пісьменьніка трэба мякка, ненавязьліва намякнуць, што кніга мае недахопы, а напрыканцы абавязкова знайсьці ў тэксьце нешта, за што можна пахваліць аўтара.

Іначай у аўтара будзе дэпрэсія.

І ён больш ніколі нічога не напіша па-беларуску.

І таму беларуская літаратура сыйшла разьвівацца дэградаваць у ЖЖ.

Дык вось, дарагая жэжэшка, Юры Станкевіч напісаў гаўно.

Аўтара абсалютна няма за што пахваліць, а за некаторыя моманты тэксту варта было б прысароміць, як старую котку, якая зь нічога-ніякага нагадзіла на новы кілім, чаго гаспадары ніяк не чакалі (бо столькі год хадзіла нармальна), і таму расслабіліся і гэты новы дарагі кілім купілі. Крыўдна, што паверыўшы “Праву пацукоў” столькі людзей купіліся на імя і рэкляму і прыдбалі нятанную, між іншага, кніжку. Я, дарэчы, чыста выпадкова сама набыла “П’яўку” за ўласныя грошы (што зь літаратарамі ўвогуле рэдка здараецца), і таму, думаю, маю права на абурэньне: этат пост нікем не праплачан.

“П’яўка” – гэта аповед пра тое, што ў недалёкай будучыні цыркам будуць кіраваць негры-підарасы. Нешматлікіх белых, якія будуць з гэтым нязгодныя, яны скінуць з-пад купала без страхоўкі.

Раман мае цікавы парадокс. Ён фактычна сьпісаны з амэрыканскага фільму “Матрыца” (і натхнёны эстэтыкай ПАРаўскага “Дзявятага раёну”), але ў якасьці філязофскага загрузу ў ім ужыты чысты, непрыхаваны, крышталёва-белы расізм. Ніякіх складаных адценьняў – усё проста, як лідзкая лакафарба. Блакітнавокія бляндыны супраць усіх астатніх. У прынцыпе (мы ж лібэралы!), такі парадаксальны жанар мае права на існаваньне – пагатоў у Беларусі, дзе ён гарантавана знойдзе сваіх прыхільнікаў: адзіны зафіксаваны ў сеціве неананімны катарсыс па прачытаньні здарыўся з Аляксеем Дзермантам.

Раман спадабаецца вам, калі вы лічыце, што негры і підарасы нясуць прамую пагрозу чалавецтву, і вам падабаецца чытаць пра гэта. Ува ўсіх іншых выпадках раман вам рэзка не спадабаецца. Асабліва калі для вас прынцыпова, каб у тэксьце на беларускай мове было хоць бы “чуць менее, чым напалавіну” русізмаў, і сустракаўся хоць бы адзін сказ, напісаны без стылістычнай памылкі. Я не бачу нічога канцэптуальнага ў так званай “аўтарскай рэдакцыі”, якая так напраўду – звычайны пісьменьніцкі сырэц, чыставік рукапісу, прычым мала спрактыкаванага ў пісьме чалавека. Калі аўтар хацеў выставіць галоўнага героя адзіным ацалелым белым інтэлектуалам-мача, то яму гэта мала ўдалося – яго герой размаўляе па-беларуску, як тыя самыя “дэграданты”, зь якімі ён змагаецца.

Ага, і самае галоўнае. Раман я не дачытала. Я зламалася на 75-й старонцы. У сьвеце столькі важнага і экстраннага – палі непаханыя, зноў жа шыбы ў бацькоўскай хаце нейкія гады павыбівалі - што прынамсі ў гэтым канкрэтным выпадку літаратура можа пачакаць.
Каб пакуты, што прынесьлі мне прачытаныя 75 старонак, не былі марнымі, выкладаю сюды некаторыя урыўкі зь “П’яўкі”, якія, на маю думку, можна скарыстоўваць у лекцыях па творчым пісьме ў якасьці антыпрыкладаў.



Я ніколі не скарджуся на інтуіцыю, можа, дзякуючы ёй я мажліва і выжыў на мінулай вайне. А мажліва і не выжыў. Адно слова яўна лішняе.

Пачыналася ж усё, прыкрываючыся правамі чалавека, свабодай, дэмакратыяй, быццам з нязначных адхіленняў...” Проезжая мимо станции, с меня слетела шляпа. “з” і “быццам” трэба памяняць месцамі, іначай сказ ня мае сэнсу.

“Калі б не было ксенафобіі, не было б, на мой погляд, уражальнай і жыватворчай рознасці культур, плямёнаў, народаў, якая яшчэ там-сям захавалася ў нешматлікіх малаабжытых кутках Зямлі”. - Нагадваю, што мы чытаем новы папулярны раман культавага беларускага пісьменьніка, а не эсэ сямікласьніка па прадмеце “Чалавек і грамадзтва”.

У падземным пераходзе некалькі трансвестытаў і прастытутак атакавалі мяне. - А чаму не кагосьці іншага? Няправільны лягічны націск.

Яе знешнасць гаварыла аб наяўнасці характару. Сказ – вышыня белага інтэлектуалізму. Ён завяршае апісаньне брунэткі эўрапэоіднага тыпу і мадэльнага росту.

”Я (...) паеў без апетыту геннамадыфікаваных сасісак і падключыў свой танны камп’ютар, каб звыкла і з намерам пабадзяцца па Сусветным Сеціве”...
Мой строга веку ноўтбук, які перадусім быў даўно мною ўключаны...
Тут я не зусім зразумела, што хацеў сказаць аўтар. Можа, вы дапаможаце?

Марнымі былі і паімкненні ўладаў у дасягненні сваёй асноўнай мэты – стварэнні тэхналогіі пераносу фокусу “Я” свядомасці” на камп’ютарны носьбіт і дасягнення такім чынам бессмяротнасці. - У адным сказе – дзевяць (!) назоўнікаў у Родным склоне, зь іх пяць (!!!) запар. Нагадваю, што мы па-ранейшаму чытаем новы папулярны раман культавага беларускага пісьменьніка.

Наша цывілізацыя з’яўляецца безумоўна базавай. - ???

Я збольшага павячэраў штучным бутэрбродам, падобным на мыла . Штучны бутэрброд – частка змадэляванага аўтарам сьвету. А вось што такое “збольшага павячэраў”?

Я хутка кеміў і ведаў за сабой гэтую немалаважную якасць. - але на пісьмо гэтая немалаважная якасьць не распаўсюдзілася:(

“Ён быў мне нібы за брата. Паміж намі існавала і плоцевая сувязь”. – кажа галоўная гераіня галоўнаму герою пра памерлага сябра ці то да, ці то пасьля сэксу.

“Тут пражывалі, займаючыся разбоем, папрашайніцтвам альбо прымітыўнай працай на лічаных невялічкіх фабрыках і фермах, а таксама на сельскагаспадарчых угоддзях. Як нешматлікія аўтахтоны, так і самыя розныя экзэмпляры чалавечай пароды, дасканаласць якой апынулася ў апошні час насуперак афіцыйнай прапагандзе, пад вялікім пытаннем”. – Мы ўсё яшчэ чытаем новы папулярны раман культавага беларускага пісьменьніка. Аналіз гэтага зь яго ўрыўку дазваляе зрабіць дапушчэньне, што самыя адданы чытач "П'яўкі", - гэта выкладчык БАТУ, які напрактыкаваўся на такі стыль і такую тэматыку, правяраючы курсавыя студэнтаў.

“...два напаўразбураныя малельныя храмы...” - з прыбітымі да дзьвярэй прэйскурантамі цэнаў...

... паселішча літаральна ачолена звалкамі, і смецце, як вы, магчыма, назіралі, транспартуюць сюды не толькі з горада, а і выкідываецца самімі жыхарамі самым гнюсным чынам проста за парканы, і сітуацыя амаль што безнадзейная. – Слова “ачолена” яўна ўжытае не па сваім значэньні. Апроч таго, дзеясловы не танчаць разам.

Ад яе яўна несла пахам мачы. - Я не зразумела: герой панюхаў ці не панюхаў?

Затым я лёг і адразу моцна заснуў. – Аднойчы нам на конкурс маладых літаратараў даслалі твор, у якім быў радок: “Август спал і смотрел в потолок”. Магчыма, не зусім справядліва, але гэты радок згадваецца мне ў гэты момант.

Адкрытая паркалёвая сукенка не хавала яе шырокіх, загарэлых плеч з ружовымі плямамі месцамі аблупіўшайся скуры і стройных ног. – Плечы з ружовымі плямамі стройных ног – новае слова ў эротыцы!

“Неахайны мурын з пашкоджанай лішаем галавой, сплюнуў пад ногі і груба перабіў яе: “Не плявузгай за ўсіх, баба”. – на мой густ, дзікі мізьюс дзеяслова „плявузгаць”. Мурын з пашкоджанай галавой тут прыведзены чыста дзеля арнамэнту, хоць з галавой у яго таксама яўна не ўсё ў парадку (з гледзішча стылістыкі).

Думкі мае перабіла чорнаскурая дзяўчына гадоў дваццаці, якая рашуча заступіла мне шлях, папрасіўшы прыбаўкі на дозу. На ёй была толькі паркалёвая спадніца і аніякай бялізны вышэй каленяў. - Яшчэ ано новае слова ў эротыцы – бялізна ніжэй каленяў!


Ну і напрыканцы, дазвольце мне трошкі сумнеўнай радасьці вырываньня з кантэксту:

“Грэбаныя педэрасты”, - звыкла падумаў я і сплюнуў пад ногі.

“Гэта не тазік” – ціха шапнуў я яму.


Дакладна не тазік.

Я думаю, Юрыю Станкевічу, калі дойдзе да перавыданьня “П’яўкі”, варта знайсьці сродкі і такі заплаціць стыль-рэдактару. Бо такая колькасьць памылак сур'ёзна дэскрэдытуе белую расу.
Tags: белліт
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 61 comments