Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

ВАНДРОЎКА Ў ПОШУКАХ ІДЫШ

Мой сябар Аляксей Жбанаў зьдзейсьніў маю юнацкую мару - пераклаў на беларускую мову габрэйскую песьню з "Народнага альбому" Lomir zich iberbent, а таксама яшчэ 10 народных песень беларускіх габрэяў. Зь яго дазволу зьмяшчаю тут пераклад песьні (усё геніяльнае выявілася простым:))), а таксама інфармацыю пра канцэрт, падчас якога гэта прагучыць. Сьвятлана Бергер і Алесь Астравух ладзяць паездку па мясьцінах беларускіх габрэяў, пад гэтую паездку Жбанаў і рыхтуе праграму. Здаецца, будзе захапляльна!

-------


Аматары гісторыі і культуры Беларусі запрашаюць на экскурсію-канцэрт па слядах амаль зніклай цывілізацыі - культуры беларускіх яўрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі быў ідыш.
Разам з Алесем Астравухам - аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры – вы наведаеце класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў.
Вы пабачыце будынкі славутай на ўвесь іудзейскі свет Валожынскай ешывы, цудам захаваных сінагогаў, старажытныя могілкі (і даведаецеся, што напісана на магільных камянях!), помнікі ахвярам Халакосту, радзіму Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Ш.Перэса, месцы дыслакацыі яўрэйскіх партызанскіх атрадаў у Налібоцкай пушчы.
Вы пазнаёміцеся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш.
У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуеце прыгожыя песні на гэтай мове.
Будзе магчымасць спяваць разам!
На хутары спадара Алеся Лася Барок прагучыць сапраўдная клезмерская музыка!
Вандроўка стартуе з Мінска 17 ліпеня (нядзеля) а 8:00. Кошт 70 тысяч (уваходзіць экскурсія, канцэрт і пачастунак габрэйскімі стравамі). Запіс па тэлефоне 8 (029)1802838.





LOMIR ZICH IBERBETN

Lomir zich iberbetn, iberbetn
Vos shteystu bay der tir?
Lomir zich iberbetn,
Kum arayn tsu mir.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Vos shteystu bay mayn fenster?
Lomir zich iberbetn,
Bist bay mir der shenster.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Koyf a pomarantsn,
Lomir zich iberbetn,
Lomir geyen tantsn.

Lomir zich iberbetn, iberbetn,
Shtel dem samovar,
Lomir zich iberbetn,
Zay-zhe nisht kayn nar.

Lomir zich iberbetn iberbetn,
Genug shoyn zayn vi goyim.,
Lomir zich iberbetn,
Lomir zayn chaverim!
__________________________

ТРЭБА НАМ ПАМІРЫЦЦА

(пераклад з ідыш - Аляксей Жбанаў)

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаіш каля брамы.
Трэба нам памірыцца –
Ты ж прыгожы самы.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаіш ля дзвярэй.
Трэба нам памірыцца,
Дык заходзь смялей.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Купі памаранчы.
Трэба нам памірыцца –
Ты са мной патаньчы.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Стаў жа самавар.
Трэба нам памірыцца –
Будзь як гаспадар.

Трэба нам памірыцца, памірыцца,
Годзе жыць як гоі.
Трэба нам памірыцца –
Мы ж сябры з табою!
Tags: падарожжы, пераклады
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 22 comments