Марыя Мартысевіч (maryjka_) wrote,
Марыя Мартысевіч
maryjka_

ПРЫГОДЫ ЗАМЕЖНЫХ ЛІТАРАТАРАЎ У СІНЯВОКАЙ

Асабіста я ШОСу чакаю з чыста жанравых прычынаў. Тады ўсе тыя фрашкі, якія адбываюцца змаімі сябрамі-пісьменьнікамі, можна будзе расказваць са сьмехам, бяз боязі, што ты разбалбочаш лішняе і гэта камусьці нашкодзіць.

Вось напрыклад на сёньняшні дзень ужо трэція суткі як у КПЗ аднаго з апарнякоў Мазыра сядзіць малады баўгарскі паэт, лаўрэат баўгарскай жа прэміі "Дэбют" Дзіміцер Кенараў. Нягледзячы на цяжкасьць і няпэўнасьць сытуацыі, я не магу не назваць падзеі, якія яго туды прывялі, паэтычнымі. Дзіміцер згубіў пашпарт у паездцы па Беларусі, лагічным крокам пасля чаго палічыў не ехаць па новы ў Менск, а выправіцца ў Мазыр і ўзяць інтэрвію ў дырэктара Мазырскага машынабудаўнічага заводу. Дырэктар аўтарамонтнага заводу сказаў, што ў кабінеце размаўляць не можа і прапанаваў лепш пакатаць Дзіміцера і яго сябра на трактары. Вывеў хлопцаў на прахадную, дзе іх і павязалі. Я думаю, гэтага прыўкраснага чэла трэба пралабіраваць на сайт "Пасобнікі рэжыму", калі інфармацыя пацьвердзіцца.

Сябар Дзіміцера - амерыканскі пісьменьнік Джэйсан Мотла быў вызвалены з-пад варты консулам ЗША і ўжо дэпартаваны з тэрыторыі РБ. А Дзіміцер сядзіць. Прынамсі, пакуль я не магу атрымаць ніякай інфармацыі, што ён на волі. Між тым прайшло ўжо 48 гадзінаў з моманта арышту, і яго проста абавязаныя выпусьціць. Але, наколькі я разумею, там яшчэ і працуе чалавечы фактар кагнітыўнага непаразуменьня паміж Баўгарскай амбасадай і Мазырскім РУУС. У Мазыры лічаць, што баўгары павінны прывезьці часовы пашпарт Кенарава ў Мазыр. А ў Баўгарскай амбасадзе - што Дзіміцер павінен неяк сам, як Гары Гудзіні, зьнікнуць з Мазыра, і прыехаць па пашпарт у Менск. Так ці іначай, баўгарскага пасла адаслалі, а консул вельмі хоча ў адпачынак, таму сітуацыя, якую насамрэч лёгка разруліць, набрыньвае "Працэсам" Кафкі.

Так ці іначай, я звязалася з сябрамі Дзіміцера ў Сафі, і там уключылася яго мама з такім паэтычным іменем (Благовеста), што ўсё ня можа ня скончыцца добра.

Калегі-журналісты, можа вы чымсьці дапаможаце. А то я Дзіміцеру максімум магу дапамагчы піць піва ў "Графіці" і зладзіць паэтычныя чытаньні ў кнігарні - але, здаецца, ужо ня лёс.

Ну і дэсэрт. За гадзіну да цягніка сябар Дзіміцера Джэйсан зірнуў мне ў вочы і сказаў: "Марыя, як шкада, што мяне высылаюць з Беларусі... Я так і не паспеў навязаць кантакты з беларускімі літаратурнымі журналістамі... такімі, як я сам... Ты дапаможаш мне знайсьці такіх рабят у Менску?"

...

Я горача паабяцала.
Tags: літаратура, не магу маўчаць, скандалы
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments