Самае правальнае месца ў перакладзе - гэта, зразумела, ключавы радок. Ну але ж вы самі бачыце, што робіца ў арыгінале. Але паколькі, спадзяюся, ніхто гэтага сьпяваць не дадумаецца, прапаную лічыць верш проста мастацкім тлумачэньнем сьпеву. Анатомію Стынга зьмяніла наўмысна, па-мойму, так лепей. Лекцыю па назвах беларускіх картачных масцей таксама прашу не чытаць – вы ж самі бачыце, што робіцца ў арыгінале... Во як.
Арыгінал:
У гэтым месцы быў лінк на рускі падрадкоўнік песьні Стынга, але я яго прыбіраю, таму што спасылка па нейкіх няясных мне прычынах прынесла шмат душэўных траўмаў чытачам. Прашу прабачэньня за гэты момант.
РЫСЫ МАІХ СЭРЦАЎ
Ён раздае карты, нібы аплаткі
Кранаецца іх, як часьцінак душы
Гульня для яго – ня шлях да багацьця
Гульня для яго – ня шык
Ён ставіць фішкі, нібы пытаньні
Ці б ён спасцігнуць формулу ўдачы мог
У чым таемны закон канца Гульні – і масці
Танчаць у рукох
Я ведаю, віны – гэта штыкі жаўнераў
Я ведаю, кулі іх – жалуды
Я ведаю, звонкі зьвіняць у славу вайне
Але не такія сэрцы ўва мне
Ён можа адкрыць свой галоўны козыр
Ён можа дамаю вінаў біць
Ён можа схаваць туза, а ў якім рукаве
Ніхто не назаве
Я ведаю, віны – гэта штыкі жаўнераў
Я ведаю, кулі іх – жалуды
Я ведаю, звонкі зьвіняць у славу вайне
Але не такія сэрцы ўва мне
І калі я сказаў што буду кахаць вечна
Гэта зусім ня значыць, што я падману
Я не такі, каб хавацца за розныя маскі
Я нашу адну
А той, хто шмат кажа, ня знае нічога
І плаціць за словы па поўнай цане
Як той, хто ўголас кляне сваю ўдачу
Будзе заўжды на дне
Я ведаю, віны – гэта штыкі жаўнераў
Я ведаю, кулі іх – жалуды
Я ведаю, звонкі зьвіняць у славу вайне
Але не такія сэрцы ўва мне
Не, не такія сэрцы ўва мне