June 15th, 2005

(no subject)

Мяне тут прапрасілі напісаць шэсьць маіх улюбёных песень і папрасіць яшчэ шэсьць сяброў зрабіць гэта.
А я ня буду.
  • Current Mood
    depressed depressed

(no subject)

- Учора ўвечары мусілі сустрэцца з daroha. Той спазьніўся: мы дамовіліся каля Міцкевіча, ён дайшоў да Макдональдзу на Нямізе, запытаўся, дзе там помнік Міцкевічу - і яго адаслалі да Опэрнага тэатру.

А яшчэ я ўчора сядзела каля таго ж Макдону на зялёнай лавачцы клоўна Роньні, і тры малыя дзеўкі гадоў па 16 нахабна абкурвалі мяне цыгарэтамі. Проста ў твар. Як высьветлілася, ім проста хацелася сесьці на лавачку ўсім траім, а ня дзьвюм.

Часам я пачуваюся чужою ў родным горадзе.
  • Current Mood
    cold cold