June 6th, 2005

ПРА ХЛОПЧЫКАЎ У СПАДНІЧКАХ

Гуляла сёньня па праспэкце Машэрава і назірала чароўны цырк на дроце. заўтра ў Менску матч Беларусь-Шатляндыя, дык заўзятары з апошняй ужо сьцягваюцца ў менскія гатэлі. Па праспэкце Скарыны шпацыруюць паважныя дзядзькі ў кілтах, нацыянальных сьцягах, сёй-той і з дудою... А вось каля фантанаў на Машэрава гойсалі маладыя подзеўбні, год па 20. У кілтах, цішотках ды савецкіх вайсковых шапках-аблавухах. Відовішча было шчэ тое. Яны, ясная рэч, былі бухія, таму нястройнымі радамі таньчылі затарможаную джыгу, пазычалі ў паненак піва,гарлалі па-ангельску песенькі. Самым вялікім прыколам у гэтай чацьвёркі было падыйсьці ззаду да таварыша і падняць яму кілт. пад якім, натуральна, ніякай бялізны.
І так ім, жэўжыкам, падабалася, калі на іх пальцамі паказвалі, фоткалі... Я і сама ўпершыню за доўгі час пашкадавала, што ня мела з сабой фотакамэры.
Нічога, заўтра па Менску будзе гойсаць шмат падобнай фактуры.
  • Current Mood
    amused amused

ЖЫЦЬЦЁ-КНІГА

Апошнія два дні займаюся тым, што наводжу парадак у тэлефонным нататніку. Мама кожныя тры гады перапісвае свае кніжкі, але потым усё адно нічога ня можа знайсьці, бо запісвае тэлефоны на па альфабэце, а дзе разгорне.
А ў мяне іншая шыза. Некаторых сяброў я запісваю пад нікамі, а пасьля забываю - і дублюю пад рэальнымі прозьвішчамі. Таму ўчора выразала паперкі, заклейвала дубляваныя запісы. А пераклейвала і начыста запісвала яшчэ тыя каардынаты, дзе ўжо мала што разьбярэш - столькі тэлефонаў там навешана на адну асобу...

Калі меркаваць па "чыстцы", самымі няўседлівымі з маіх сяброў ёсьць:

-Юля Шарова
-Аля Кірпічова
(тры-чатыры адрасы ды тэлефоны каля кожнага імя, крэмзаныя-перакрэмзаныя)

З установаў -
Беларускі Калегіюм (чатыры разы мяняў адрэсу)
Студэнцкая думка, рэдакцыя (тройчы).

А яшчэ дзьве адрэсы я заклеіла проста так. Цяпер на літары Л і Б (досыць запатрабаваныя) маю больш вольнага месца...
  • Current Mood
    blank blank