June 3rd, 2005

little

QUOD ERAT DEMONSTRANDUM

Сёньня wlite i lo_go на выдатна абаранілі, калі карыстацца ідыялектам апошняй, "дыплёмныя сачыненьні". З чым іх і віншуем. Выходзячы з філфаку, мы сустрэлі на ганку Сяргея Труніна, які, пабачыўшы мяне, пацешыў паведамленьнем, што чытаў красавіцкую "Студэнцкую думку". Сяргей казаў шмат камплімэнтаў, што да тэкстаў, але тут жа адбыўся наступны катарсіяльны дыялёг:

СТ:
- Усё файна, але Марыйка, я зусім не разумею гэтай, як я яе называю, "чорнай беларускай мовы" Студумкі. Наконт слова "лядоўня" я з кантэксту дапяў, што гэта "халадзільнік" (хаця народ зь беларускага адзьдзяленьня пераконваў мяне, што ўсё-ткі "лядовы палац"). Але Марыйка, што такое "фардыбАчысты"?

Я:
-??? Фардышто?

-Фардыбачысты.

-Ня ведаю. Дзе гэта ў нас было?!!

- У артыкуле Віці Пазьнякова. Я яму званіў, ён таксама ня ведае.

- Дык знаёма. Ізноў Сахараў славей наўстаўляў. Зара зьвернемся да першакрыніцаў...

Званю Сахараву. Той, верагодна, робіць круглыя вочы, кажа, што ўпершыню чуе гэтае слова, і пасылае да карэктара. Тэлефону карэктара ў мяне няма, таму моманту ісьціны не атрымліваецца. Ускрайкам вуха чую, як Трунін набірае Алесю Сераду з тым жа пытаньнем, і тая ледзь не мацюгаецца ў слухаўку...

Карацей, сёньня зранку мы разьбегліся з ганку філфаку, так і ня высьветліўшы ЛСЗ сллова "фардыбачысты". Было зроблена меркаваньне, што "фардыбачысты" - гэта той, хто "фардыбачыць". Далейшая раскрутка словаўтваральнага ланцужка нам не ўдалася.

Такім чытам, раблю афіцыйную заяву:

Шаноўныя чытачы Студумкі! Рэдакцыя ня мае ніякага ўяўленьня пра тое, што такое "фардыбачысты". Можаце самі прыдумаць значэньне гэтага слова:)))

Update: Беларускія сыстэмы правапісу: НН - тарашкевіца, АРХЭ - булгакаўка, Звязда - наркамаўка, СД - наркаманаўка:)))
  • Current Mood
    crazy crazy