?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: memoir

Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю..
Як у піцэрыю? - падумалася мне, - а як жа туды з вазком і дзіцёнкам, а ён жа там будзе плакаць???
Далей усё было як у прасвятленьні. Мне расказалі пра слінгі, ну і да кучы пра дзяцей, якія ў гэтых штуках растуць спакойныя, вісяць сабе ўтульна ў слінгу на грудзі і ніякай піцэрыяй іх не спалохаць (-:

Дзіцёнак мне ў будучыні вельмі нават бачыўся, таму я пайшла дадому заснавальна пагугліць - нагугліла стос слінга-камьюніці ў ЖЖ (праўда адразу яны мне падаліся вельмі і вельмі крэйзі) і самае галоўнае я ўбачыла, што дзеці - гэта яшчэ не нагода ахвярыць сваім камфортным ладам жыцьця і сядзець тры гады дома. Слінгамамы актыўна перасоўваліся па горадзе, наведвалі цікавыя мерапрыемствы, і што самае важнае для мяне - лёгка вандравалі.

- Тусы гэта па мне, - падумала я. - Слінгі - трэба запомніць (-:

Ітак, калі на небакраі бачыліся мае ўласныя роды, я засела разбірацца, што ж за звяры такія слінгі і што гэта за сск, кнк, кпк, агуркі, дібсы і гэтак далей.
Была адна праблема - мне не падабаліся 95% малюнкаў на шаліках, таму падумалася мне пачну-ка я з аднатонных.
Так, яшчэ цяжарная я замовіла на сайце www.sleepywrap.com 2 трыкатажных слінга і чакала (-:

І тут нарадзілася дачка! Вось тады я сапраўды насамрэч зразумела навошта прыдумалі гэтае слінганашэнне - мая нованароджаная дачка апынулася такой мілашкай, што яе не хацелася выпускаць з рук (ну і канешне пару бытавых фактараў - у слінгу не так балела спіна, як проста насіць дзіцё на руках, дачка там лепей спала і рабіць нешта па дому можна было са свабоднымі рукамі).

І хаця наша гісторыя на гэтым не скончылася і ў слінгу (ці ўсё больш у слінг-рукзаку) мы ездзім і зараз, а Зоі ўжо 1 год і 5 месяцаў - я лепей раскажу вам якія менавіта пераноскі ў нас пабывалі і як мы імі карысталіся.

1. Самым першым (настальгічны ўсхліп тут) наматаным слінгам быў невядомы ружовы адрэз тканіны, які нам пашыла ў слінг з кольцамі (сск) і прэзентавала сяброўка. Нешта ў мяне з ім не атрымлівалася (гэта бачна на фота), намоткі спаўзалі, тканіна ў кольцах трымалася дрэнна - першы блін комам (-: Але мы з яго хутка выраслі за першы месяц, бо ён быў вузкі, таму я так і не паспела навучыцца да канца ім карыстацца.



+ 12 слінгаў у фатаграфіях і трошкі літарCollapse )

1 our day (about 160 photos)



На памяць, каб паглядзець на гэта гадоў праз 10, мы зьнялі 1 наш дзень.
Потым у будучыні мы абавязкова пасьмяемся над тым як у нас усё было (-:
Раз на памяць, мне канешне хацелася гэта ўсё крута зафігачыць у фоташопе, але вось ужо 2 тыдні амаль, а рукі ўсё не даходзяць, глядзіце так (-:

Такім чынам мне 25 год, Лёшы 31, Зоечцы 11 месяцаў (-:

На хроніцы 3 сакавіка 2012 года, субота, Мінск, Беларусь.


Photobucket




+ каля 160 фота+Collapse )