?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: мамскае

Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю..
Як у піцэрыю? - падумалася мне, - а як жа туды з вазком і дзіцёнкам, а ён жа там будзе плакаць???
Далей усё было як у прасвятленьні. Мне расказалі пра слінгі, ну і да кучы пра дзяцей, якія ў гэтых штуках растуць спакойныя, вісяць сабе ўтульна ў слінгу на грудзі і ніякай піцэрыяй іх не спалохаць (-:

Дзіцёнак мне ў будучыні вельмі нават бачыўся, таму я пайшла дадому заснавальна пагугліць - нагугліла стос слінга-камьюніці ў ЖЖ (праўда адразу яны мне падаліся вельмі і вельмі крэйзі) і самае галоўнае я ўбачыла, што дзеці - гэта яшчэ не нагода ахвярыць сваім камфортным ладам жыцьця і сядзець тры гады дома. Слінгамамы актыўна перасоўваліся па горадзе, наведвалі цікавыя мерапрыемствы, і што самае важнае для мяне - лёгка вандравалі.

- Тусы гэта па мне, - падумала я. - Слінгі - трэба запомніць (-:

Ітак, калі на небакраі бачыліся мае ўласныя роды, я засела разбірацца, што ж за звяры такія слінгі і што гэта за сск, кнк, кпк, агуркі, дібсы і гэтак далей.
Была адна праблема - мне не падабаліся 95% малюнкаў на шаліках, таму падумалася мне пачну-ка я з аднатонных.
Так, яшчэ цяжарная я замовіла на сайце www.sleepywrap.com 2 трыкатажных слінга і чакала (-:

І тут нарадзілася дачка! Вось тады я сапраўды насамрэч зразумела навошта прыдумалі гэтае слінганашэнне - мая нованароджаная дачка апынулася такой мілашкай, што яе не хацелася выпускаць з рук (ну і канешне пару бытавых фактараў - у слінгу не так балела спіна, як проста насіць дзіцё на руках, дачка там лепей спала і рабіць нешта па дому можна было са свабоднымі рукамі).

І хаця наша гісторыя на гэтым не скончылася і ў слінгу (ці ўсё больш у слінг-рукзаку) мы ездзім і зараз, а Зоі ўжо 1 год і 5 месяцаў - я лепей раскажу вам якія менавіта пераноскі ў нас пабывалі і як мы імі карысталіся.

1. Самым першым (настальгічны ўсхліп тут) наматаным слінгам быў невядомы ружовы адрэз тканіны, які нам пашыла ў слінг з кольцамі (сск) і прэзентавала сяброўка. Нешта ў мяне з ім не атрымлівалася (гэта бачна на фота), намоткі спаўзалі, тканіна ў кольцах трымалася дрэнна - першы блін комам (-: Але мы з яго хутка выраслі за першы месяц, бо ён быў вузкі, таму я так і не паспела навучыцца да канца ім карыстацца.



+ 12 слінгаў у фатаграфіях і трошкі літарCollapse )
Мяне не так даўно запрасілі быць мадэратарам новай беларускай суполкі easy_parenting, прысьвечанай апроч іншага пытаньням выхаваньня дзяцей па канонах натуральнага бацькоўства. http://ru.wikipedia.org/wiki/Естественное_родительство

Я думаю, гэта вельмі дарэчна - сярод вялікай колькасьці інфармацыйнага сьмецьця маладым бацькам вельмі цяжка знайсьці правільны шлях выхаваньня сваіх дзяцей.
Чаму я лічу гэты шлях правільным, што ж гэта за бацькоўства такое, і як менавіта мы выхоўваем дачку ўжо цэлы год - я падрабязна распавяду пад катам.

чытаць далей: нашая інтэрпрэтацыя натуральнага бацькоўстваCollapse )


Зоі 7 месяцаў

Зоя ўсьміхаецца, хапае мяне за вушы і валасы, і цягнецца ўкусіць мой нос. Яна вельмі пяшчотная, чульлівая, але хітрая і цьверда настойвае на сваім.
Зараз у яе перыяд, калі нельга выходзіць з пакоя - яна адразу пачынае мяне клікаць, таму, каб схадзіць у душ, я стаўлю дзіцячае крэсла перад адчыненымі дзвярыма ў ванну і так і мыюся (-:
Учора мы заехалі да бацькоў і з парога Зоечка маёй маме сказала "баба"!
Яшчэ яна кажа дадада, татата, цяцяця, буба і вава (-:



Мы цяпер жывем у асобнай кватэры. Любыя стасункі са сваякамі лепей на адлегласьці (-:

12 ліпеня

Учора, толькі ў 2010ым, я прачнулася раней за мужа.

Панядзелак сустрэў не памятаю якім надвор'ем, але Лёша хмура набурчаў на мяне, за тое што я паспрабавала яго выцягнуць з-пад коўдры раней, каб пазаймацца ёгай. Аргумэнты скончыліся - перада мной ляжаў чалавек, які магчыма нават спазьніцца на працу (-: Я заварвала сабе гарбату і згадвала выхадныя - у суботу я здымала дзіўнае вясельле, у нядзелю мы езьдзілі да сяброўкі на лецішча, хадзілі ў лес есьці суніцы, мылі купер рукамі, я ледзь не нарабіла аварыю пад Калодзішчамі падрэзаўшы дзьве правых паласы, ўсё было як звычайна - звонка кіпелі ўспаміны і пачынаўся працоўны тыдзень. Гарбата нічым ня пахла.

..той раніцай я даведалася, што стану мамай.

канец сьвету

сядзім з адкрытымі вокнамі, доча сьпіць.
і пастаянна, ну проста ўвесь час пад вакном праяжджаюць какашкі на розных тачках з гучным тупым музлом!!! аааа, якога хера ў іх вокны адчынены ў машынах? блін, слухалі бы сваю інтэлектуальную ірыну алеграўну ў вакууме.

а мы гуляць ходзім, а хто з намі? (-:

куку

Я спрабую стаць самай класнай мамай на сьвеце, таму што ў нас ужо ёсьць самая класная Зоя. Гэта цяжэй чым мне здавалася, але маленькая і сьціплая ўсьмешка новага чалавечка - і я забываю пра ўсе цяжкасьці.



Нам ва ўсім дапамагае тата (-: а Анечка lomaki пашыла нам сьлінг, і хаця я на радасьцях няроўна наматалася, але ён нас выручае ў нялёгкай мамскай справе (-: Таму дашліце, калі ласка, Ане самыя сьветлыя праменчыкі, якія толькі бываюць!