?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: кахаю

12 ліпеня

Учора, толькі ў 2010ым, я прачнулася раней за мужа.

Панядзелак сустрэў не памятаю якім надвор'ем, але Лёша хмура набурчаў на мяне, за тое што я паспрабавала яго выцягнуць з-пад коўдры раней, каб пазаймацца ёгай. Аргумэнты скончыліся - перада мной ляжаў чалавек, які магчыма нават спазьніцца на працу (-: Я заварвала сабе гарбату і згадвала выхадныя - у суботу я здымала дзіўнае вясельле, у нядзелю мы езьдзілі да сяброўкі на лецішча, хадзілі ў лес есьці суніцы, мылі купер рукамі, я ледзь не нарабіла аварыю пад Калодзішчамі падрэзаўшы дзьве правых паласы, ўсё было як звычайна - звонка кіпелі ўспаміны і пачынаўся працоўны тыдзень. Гарбата нічым ня пахла.

..той раніцай я даведалася, што стану мамай.