Tags: дабрачыннасьць

to be not to seem

справаздача ад Charity Shop на Open Shkaf.

Charity Shop адпрацаваў на ура!

Першапачаткова мы зьбіраліся дапамагчы Пеці Надточаму, але літаральна за дзень да Опэн Шафы на сайце фонда www.chance.by зьявілася добрая навіна - грошы на апэрацыю назьбіралі http://www.chance.by/news/actions/138.html
Таму мы вырашылі дапамагчы 2ум іншым дзецям - Мішы Марозу і Георгію Мындры.

Адзеньне, якое мы прадавалі было часткова нашым, а часткова нам падарылі вопратку мамы з камьюніці bel_slingomamy.
За што мамкам вялізны дзякуй! За 2 дні продажу мы сабралі 1 мільён 90 тысяч беларускіх рублёў, куды для роўнасьці сумы было трошкі дададзена і кожнаму з хлопцаў было пераведзена 550 000.

Photobucket



Пад катам расповяд без подпісаў (таму што спаць хочацца ўжозусім) пра тое, як мы і нашыя сябры і знаёмыя тусілі ў апошні дзень на Open Shkaf, куды мы сплаўлялі сваіх дзяцей і як нам дапамагалі бабуля і дзядуля. А таксама квіточкі з пераводамі грошай для зацікаўленых.
Дарэчы, рэчы распрадаліся ня ўсе і, здаецца мне, трэба іх выкласьці на які небудзь чарыці партал.

Collapse )

to be not to seem

charity shop на open шкаф

Сябры!

У рамках культурнай барахолкі Open Шкаф http://openshkaf.org/
будзе працаваць наш charity shop!

Грошы сабраныя з продажу адзеньня пойдуць на лекаваньне Пеці Надточага http://www.chance.by/



Калі вы хочаце дапамагчы праэкту - прыходзьце на распродаж дзіцячага адзеньня і запрашайце 28-29 красавіка ў наш charity shop сяброў!
Open Шкаф адбудзецца 28-29 красавіка на Казлова 3.