Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю.. Як у піцэрыю? - падумалася мне, - а як жа туды з вазком і дзіцёнкам, а ён жа там будзе плакаць??? Далей усё было як у прасвятленьні. Мне расказалі пра слінгі, ну і да кучы пра дзяцей, якія ў гэтых штуках растуць спакойныя, вісяць сабе ўтульна ў слінгу на грудзі і ніякай піцэрыяй іх не спалохаць (-:
Дзіцёнак мне ў будучыні вельмі нават бачыўся, таму я пайшла дадому заснавальна пагугліць - нагугліла стос слінга-камьюніці ў ЖЖ (праўда адразу яны мне падаліся вельмі і вельмі крэйзі) і самае галоўнае я ўбачыла, што дзеці - гэта яшчэ не нагода ахвярыць сваім камфортным ладам жыцьця і сядзець тры гады дома. Слінгамамы актыўна перасоўваліся па горадзе, наведвалі цікавыя мерапрыемствы, і што самае важнае для мяне - лёгка вандравалі.
- Тусы гэта па мне, - падумала я. - Слінгі - трэба запомніць (-:
Ітак, калі на небакраі бачыліся мае ўласныя роды, я засела разбірацца, што ж за звяры такія слінгі і што гэта за сск, кнк, кпк, агуркі, дібсы і гэтак далей. Была адна праблема - мне не падабаліся 95% малюнкаў на шаліках, таму падумалася мне пачну-ка я з аднатонных. Так, яшчэ цяжарная я замовіла на сайце www.sleepywrap.com 2 трыкатажных слінга і чакала (-:
І тут нарадзілася дачка! Вось тады я сапраўды насамрэч зразумела навошта прыдумалі гэтае слінганашэнне - мая нованароджаная дачка апынулася такой мілашкай, што яе не хацелася выпускаць з рук (ну і канешне пару бытавых фактараў - у слінгу не так балела спіна, як проста насіць дзіцё на руках, дачка там лепей спала і рабіць нешта па дому можна было са свабоднымі рукамі).
І хаця наша гісторыя на гэтым не скончылася і ў слінгу (ці ўсё больш у слінг-рукзаку) мы ездзім і зараз, а Зоі ўжо 1 год і 5 месяцаў - я лепей раскажу вам якія менавіта пераноскі ў нас пабывалі і як мы імі карысталіся.
1. Самым першым (настальгічны ўсхліп тут) наматаным слінгам быў невядомы ружовы адрэз тканіны, які нам пашыла ў слінг з кольцамі (сск) і прэзентавала сяброўка. Нешта ў мяне з ім не атрымлівалася (гэта бачна на фота), намоткі спаўзалі, тканіна ў кольцах трымалася дрэнна - першы блін комам (-: Але мы з яго хутка выраслі за першы месяц, бо ён быў вузкі, таму я так і не паспела навучыцца да канца ім карыстацца.
Я зараз адбіраю фота з чарговай працоўнай фотасэсіі. Сэт атрымаўся такі сонечны і клёвы, што на кожны фотаздымак можна паставіць пухнасты подпіс і шырока ўсьміхнуцца! А на маіх зубах на 2 гадзіны зараз стаіць сіліконавая капа для рэмініралізацыі. Сьмяяцца з гэтым ні-ні. Вось так і сяджу - унутры шырока ўсьміхаюся, а на справе каменны твар з высунутай ніжняй сківіцай (-:
І на фота Зоя ў чэрвені знайшла маміну касмэтычку ў торбе (-:
У мяне гэтым годам накшталт юбілей - 10 год он-лайн (-:
За 10 год у мяне было каля пяці паштовых скрынак, некалькі сайтаў, некалькі блогаў, кучы рэгістрацый у сацыяльных сетках і на форумах, а таксама некалі я гуляла он-лайн і нават сядзела ў чаце (((-: Зараз з усяго гэтага я карыстаюся 2мя поштамі - працоўнай і асабістай, карыстаюся дзясяткам он-лайн сэрвісаў (кшталту фотабакет, бэбіплан ці сэканд.бай), а таксама пішу ў ЖЖ і твітэр. Вельмі рэдка і няўдумліва я чытаю навіны ў сацыяльных сетках (а там па большай частцы трэээш), часьцей за ўсё каб забіць час, пакуль валяюся на канапе і кармлю дачку. І вельмі часта гляджу розныя фільмы і серыялы он-лайн у кантакце.
Мае пасты ў твітэры звычайна выглядаюць так:
"мы гуляем там-та" і мабілапруффота (-:
мне дарэчы бракуе фаловераў у твітэры, таму фолоў мі пліз @luckra (-:
Гэты Новы год такі іншы (-: Першы раз у жыцьці мне хочацца напісаць справаздачу (-: Пры чым запар за пяцігодку. Пяць год былі вельмі цяжкімі і, нарэшце ў 2011ым усё памянялася, усё стала клёвым і набыла свой сэнс, стала зразумела навошта я жыву.
Вам я зычу натхненьня ў новым годзе і шчасьця. А сабе пажадаю творчасьці і сяброў (-:
У нас было падвоенае сьвята на Каляды - Зоя перакрочыла 9 месяцаў (-: Адсьвяткавалі на беларускамоўнай Ялінцы і, дарэчы, мае мазгі самі ўсталі на свае месцы. Калі бачыш канцэнтрацыю неверагодна класных беларускамоўных людзей становіцца лёгка і ўтульна жыць, але пра гэта я напішу яшчэ адзін пост. Заўтра.