?

Log in

No account? Create an account

Тата Лёша (-:

Фота са свайго тэлефона зрабіла нам Аня Іваніцкая - дзякуй (-:
На здымку 4 лютага 2012 г. Воля гатуе сьвяточную саляту, Зоя мадэлька, Лышчыку 31.


Tags:

Слінга (-:

сёньня я атрымала сьлінг, тканы па маім уласным дызайне, у чырвона-белым колеры і вельмі цёплы - напэўна ён стане маім любімым.
я нават падумала, што ён трошкі падобны на беларускі рушнік, і я яго падару зоі на шлюб, калі вырасьце (-:
калі хто ня ведае пра сьлінгі - пачытайце, вельмі прыемная рэч для мам і дзяцей (-:

і яшчэ я вырашыла адпісацца ад маньячнай беларускай сьлінгасуполкі, вельмі там брудна і непрыемна.

З Новым Годам! (-:

Гэты Новы год такі іншы (-:
Першы раз у жыцьці мне хочацца напісаць справаздачу (-: Пры чым запар за пяцігодку. Пяць год былі вельмі цяжкімі і, нарэшце ў 2011ым усё памянялася, усё стала клёвым і набыла свой сэнс, стала зразумела навошта я жыву.

Вам я зычу натхненьня ў новым годзе і шчасьця.
А сабе пажадаю творчасьці і сяброў (-:



Tags:

Каляды (-:

У нас было падвоенае сьвята на Каляды - Зоя перакрочыла 9 месяцаў (-:
Адсьвяткавалі на беларускамоўнай Ялінцы і, дарэчы, мае мазгі самі ўсталі на свае месцы. Калі бачыш канцэнтрацыю неверагодна класных беларускамоўных людзей становіцца лёгка і ўтульна жыць, але пра гэта я напішу яшчэ адзін пост. Заўтра.




+1+Collapse )

За фота дзякуй alushka0212

Tags:

8 месяцаў




Саша, дзякуй за здымак!
Лёша з нядзелі ў Хельсінкі - запрашайце нас у госьці днямі-вечарамі (-:

Tags:

OpenШкаф!

Заўтра мы будзем удзельнічаць у культурнай барахолцы OpenШкаф!
Усе сродкі ад продажу нашых б/в шмотак пайдуць на закупку падгузьнікаў для Дома Дзіцёнка (пра які вы можаце пачытаць тут http://lya.livejournal.com/343446.html)

Сярод нашых шмотак будзе шмат вопраткі і штуковін для дзяцей 0-12 месяцаў, а таксама рэчаў на падросшых тодлераў, і хіпстэрскія эксклюзівы для дарослых (-:
Кошты антыкрызісныя - ад 1000 брб.



Перапост будзе дарэчы (-: дзякуй!






Halloweeeeeeen (-:

Вечарам мы стэлефанаваліся з berenika_b і вырашылі, раз нас ніхто не запрашае на вечарыны гэтым годам, будзем хэлоўініць ціха і дома (-:






+ 6 +Collapse )

Зоі 7 месяцаў

Зоя ўсьміхаецца, хапае мяне за вушы і валасы, і цягнецца ўкусіць мой нос. Яна вельмі пяшчотная, чульлівая, але хітрая і цьверда настойвае на сваім.
Зараз у яе перыяд, калі нельга выходзіць з пакоя - яна адразу пачынае мяне клікаць, таму, каб схадзіць у душ, я стаўлю дзіцячае крэсла перад адчыненымі дзвярыма ў ванну і так і мыюся (-:
Учора мы заехалі да бацькоў і з парога Зоечка маёй маме сказала "баба"!
Яшчэ яна кажа дадада, татата, цяцяця, буба і вава (-:



Мы цяпер жывем у асобнай кватэры. Любыя стасункі са сваякамі лепей на адлегласьці (-:

6 months

Дачушкіны 6 месяцаў мы паехалі сустракаць у краіну, дзе любяць дзяцей (-:



тут я распавядаю пра гішпанскіх жанчын і пра нешта яшчэCollapse )

Tags:

Sep. 14th, 2011

мы тут у развагах як жыць далей (заўтра ж дзень Х для краіны хаха) (-:
таму, калі, магчыма, нехта прабягае міма, парайце нам якой восеньскай музыкі паслухаць (-:

Высьветлілася, што я вельмі асіметрычная. Проста космас (-:

25га жніўня мы ўдзельнічаем у сьлінгапаказе Heartiness ў праэкце Томы Лісіцкай http://www.arthelp.web-by.com/
якасьць фоткі таксама хіпстэрская гг



неяк з новым тэлефонам ужо месяц як падсела твітэр, з наступленьнем лета і валанцёрства падсела на фэйсбук, забіла на кантакт, даўно выдалілася з аднакласьнікаў і працягваю зазіраць у жэжэшку.

вы чо так рэдка пішаце, а?

Jul. 14th, 2011

фааааак, ну калі зробяць экранку гары потэра, ну хоць якуууууую (-:
эх, жытуха, ё маё

12 ліпеня

Учора, толькі ў 2010ым, я прачнулася раней за мужа.

Панядзелак сустрэў не памятаю якім надвор'ем, але Лёша хмура набурчаў на мяне, за тое што я паспрабавала яго выцягнуць з-пад коўдры раней, каб пазаймацца ёгай. Аргумэнты скончыліся - перада мной ляжаў чалавек, які магчыма нават спазьніцца на працу (-: Я заварвала сабе гарбату і згадвала выхадныя - у суботу я здымала дзіўнае вясельле, у нядзелю мы езьдзілі да сяброўкі на лецішча, хадзілі ў лес есьці суніцы, мылі купер рукамі, я ледзь не нарабіла аварыю пад Калодзішчамі падрэзаўшы дзьве правых паласы, ўсё было як звычайна - звонка кіпелі ўспаміны і пачынаўся працоўны тыдзень. Гарбата нічым ня пахла.

..той раніцай я даведалася, што стану мамай.

УРААААА!!!!

Так так так! я хачу расказаць усяму сьвету, што ў маіх любімых Анечкі і Стаса lomaki нарадзілася дачушка Ева!
Расьці Евачка здаровая і прыгожая!

ПС. шкада ў мяне не завалялася ні адной іх фоткі вам паказаць, але мы гэта выправім калі-небудзь (-:

3 месяцы (-:

спрабавалі ўчора цэлы дзень сфоткаць зою на пашпарт - рагаталі ад душы (((-:




+ парачка ржак ад дачкі і эроцік фота кормячай мамы ў станіку, гггCollapse )

Tags:

Jun. 23rd, 2011

чытаю свой жж, асабліва там дзе пра хімію і бясплоддзе, гляжу на Зоечку і рагачу, ггг, дактары ў нас такія дактары, пакуль сам сябе ня вылекуеш, нікаму справы няма.

а тут я вырашыла правесьці эксперымент у пошуках фотаапарата (-: ёсьць у мяне іх штук 6 розных і куча стужак, буду эмпірычным шляхам правяраць які працуе (-: апошні раз здымалі на стужку ў 2006. Лышчык быў малады і сэксуальны, ну як і зараз канешне (((-:

the bump story

Гісторыя пра тое, адкуль узялася Зоя (-:




bump photo story under cutCollapse )

канец сьвету

сядзім з адкрытымі вокнамі, доча сьпіць.
і пастаянна, ну проста ўвесь час пад вакном праяжджаюць какашкі на розных тачках з гучным тупым музлом!!! аааа, якога хера ў іх вокны адчынены ў машынах? блін, слухалі бы сваю інтэлектуальную ірыну алеграўну ў вакууме.

а мы гуляць ходзім, а хто з намі? (-:

May. 13th, 2011

Лёша на днях прыходзіць і яхідна так паведамляе - найк барзоў прыяжджае..
я аж у трансе - першы раз задумалася, і як жа мы цяпер будзем хадзіць на канцэрты?

той жа лёша дарэчы пару тыдняў таму пагладзіў тралейбус мінікуперам - дык я вырашыла зь ім сфоткацца на памяць - мала ці мы яго наогул калі ў амлет разамнем (-: і не глядзіце на маю фрызуру - маладыя мамы ў цырульні не ходзяць і ў душ таксама



і яшчэ 17 траўня ўжо год як мінька жыве з намі - трэба з гэтай нагоды заліць салон шампанскім ці што (((-:

Tags:

вэб-камэру вывучылі (=

пакуль Зоі споўнілася 5 тыдняў, у яе мамы па крысе зьяжджаў дах (-:
раней я не сядзела дома больш за 3 дні ніколі, а тут высядзела месяц! адчуваю сябе мацер'ю-гераіняй, ггг (пару набегаў на гіпермаркеты не залічваюцца), а потым мы адкрылі сэзон "у госьці"..

так што цяпер завіце нас у госьці ўсе хуценька, ці на вуліцы пагуляць там, а то дах, ведаеце лі, штука патрэбная (-:

ну і гісторыя, як я вучу малыху карыстацца вэб-камэрай (-:



Дарэчы, фоткі 9ці пузатых месяцаў вам паказаць? яны даволі забаўныя (-:

Tags: