Гэта ў нас у архівах рэдкасць, бо Лёша лічыць сябе аматарам, і здымаць мяне адмаўляецца

На фота я ў сукенцы за 6 еўра, падпіраю аліўкавае дрэва, якому пэўна сотня гадоў, не менш, дзеянне адбываецца пад італійскім гарадком Пескічы, адкуль мы вярнуліся ў суботу, і на нас ужо паспела накаціць хваля восеньскай дэпрэсіі - мы рана кладземся спаць, позна падымаемся, нічога не паспяваем, я не магу некалькі дзён сесці за працу,
Нас можна запрасіць у госці, напрыклад, (можна за горад) і ўласным прыкладам паказаць, як у вас атрымліваецца прадуктыўна праводзіць час такім надвор'ем (-:
ПС. Дарэчы, каму цікава, вось менавіта настолькі адрастаюць валасы з нуля за год (-: