Luckra (luckra_) wrote,
Luckra
luckra_

Дыбр.

Зоі на днях споўнілася 1.5 гады, я шчыра пашукала яе новенькі класны фотаздымак, знайшла парачку, не змагла абраць і павесіла свой.
Гэта ў нас у архівах рэдкасць, бо Лёша лічыць сябе аматарам, і здымаць мяне адмаўляецца ну-ка давайце ўсе разам пахвалім Лёшу.



На фота я ў сукенцы за 6 еўра, падпіраю аліўкавае дрэва, якому пэўна сотня гадоў, не менш, дзеянне адбываецца пад італійскім гарадком Пескічы, адкуль мы вярнуліся ў суботу, і на нас ужо паспела накаціць хваля восеньскай дэпрэсіі - мы рана кладземся спаць, позна падымаемся, нічога не паспяваем, я не магу некалькі дзён сесці за працу, кліенты плачуць, і т.п.
Нас можна запрасіць у госці, напрыклад, (можна за горад) і ўласным прыкладам паказаць, як у вас атрымліваецца прадуктыўна праводзіць час такім надвор'ем (-:

ПС. Дарэчы, каму цікава, вось менавіта настолькі адрастаюць валасы з нуля за год (-:
Tags: дыбр
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 27 comments