Luckra (luckra_) wrote,
Luckra
luckra_

Чаму і як я стала слінгамамай. Расповяд у карцінках.

Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю..
Як у піцэрыю? - падумалася мне, - а як жа туды з вазком і дзіцёнкам, а ён жа там будзе плакаць???
Далей усё было як у прасвятленьні. Мне расказалі пра слінгі, ну і да кучы пра дзяцей, якія ў гэтых штуках растуць спакойныя, вісяць сабе ўтульна ў слінгу на грудзі і ніякай піцэрыяй іх не спалохаць (-:

Дзіцёнак мне ў будучыні вельмі нават бачыўся, таму я пайшла дадому заснавальна пагугліць - нагугліла стос слінга-камьюніці ў ЖЖ (праўда адразу яны мне падаліся вельмі і вельмі крэйзі) і самае галоўнае я ўбачыла, што дзеці - гэта яшчэ не нагода ахвярыць сваім камфортным ладам жыцьця і сядзець тры гады дома. Слінгамамы актыўна перасоўваліся па горадзе, наведвалі цікавыя мерапрыемствы, і што самае важнае для мяне - лёгка вандравалі.

- Тусы гэта па мне, - падумала я. - Слінгі - трэба запомніць (-:

Ітак, калі на небакраі бачыліся мае ўласныя роды, я засела разбірацца, што ж за звяры такія слінгі і што гэта за сск, кнк, кпк, агуркі, дібсы і гэтак далей.
Была адна праблема - мне не падабаліся 95% малюнкаў на шаліках, таму падумалася мне пачну-ка я з аднатонных.
Так, яшчэ цяжарная я замовіла на сайце www.sleepywrap.com 2 трыкатажных слінга і чакала (-:

І тут нарадзілася дачка! Вось тады я сапраўды насамрэч зразумела навошта прыдумалі гэтае слінганашэнне - мая нованароджаная дачка апынулася такой мілашкай, што яе не хацелася выпускаць з рук (ну і канешне пару бытавых фактараў - у слінгу не так балела спіна, як проста насіць дзіцё на руках, дачка там лепей спала і рабіць нешта па дому можна было са свабоднымі рукамі).

І хаця наша гісторыя на гэтым не скончылася і ў слінгу (ці ўсё больш у слінг-рукзаку) мы ездзім і зараз, а Зоі ўжо 1 год і 5 месяцаў - я лепей раскажу вам якія менавіта пераноскі ў нас пабывалі і як мы імі карысталіся.

1. Самым першым (настальгічны ўсхліп тут) наматаным слінгам быў невядомы ружовы адрэз тканіны, які нам пашыла ў слінг з кольцамі (сск) і прэзентавала сяброўка. Нешта ў мяне з ім не атрымлівалася (гэта бачна на фота), намоткі спаўзалі, тканіна ў кольцах трымалася дрэнна - першы блін комам (-: Але мы з яго хутка выраслі за першы месяц, бо ён быў вузкі, таму я так і не паспела навучыцца да канца ім карыстацца.





Слінгапрактыка працягнулася, калі Зоі быў 1 месяц на адным з 2-ух амерыканскіх трыкатажаў (другі, дарэчы мне так і не спатрэбіўся, я думала буду іх перыядычна праць па чарзе, але тады пральная машынка працавала бы кругласутачна). Трыкатаж быў цудоўным, мяккім якасным, трымаў намотку, ня трэба было часта намотваць-размотваць, падцягваць хвасты. Шкада, што недзе ў 5-6 месяцаў дачушка стала так енчыць і скакаць, што гнуткай трыкатажнай намоткай яе ўжо стала не ўтрымаць. Зараз гэты брэнд завецца http://www.bobafamily.com У балах - 9 з 10




Паралельна з вертыкальнымі намоткамі (якія нам былі паказаны з-за дысплазіі тбс і якія дачушцы не падабаліся да 3-ох месяцаў) мы ўсё яшчэ днямі віселі на грудзі і было вырашана набыць ССК. Выбар паў на рускі Bambino (Эстетика) http://estetica-sling.ru/ Мне спадабаліся стыльна спалучаныя колеры, мяккая тканіна, але вось трымаў намотку гэты сск таксама слаба. 6 з 10




І ў выніку я знайшла свой ідэальны слінг з кольцамі (у сэнсе тэхнічных характарыстык). Нямецкі
Hoppediz Madrid http://www.hoppediz.de/en/ Тканіна ў ім шчыльная і рыхлая, кольцы матавыя і трошкі шурпатыя, усё гэта трымае намотку ідэальна - набылі яго каля трох дачухіных месяцаў і вельмі шкадавалі, што ён не патрапіўся ў аб'яўках сэканд-хэнда раней. Не падабаецца мне ў ім толькі кішэня на хвасце, але гэта дробязі. 8 з 10



На гэтым нашыя ССК скончыліся, з другім дзіцёнкам вазьму сабе які-небудзь адзін хопедыц выключна для доўгага ГВ. Бо хадзіць лепш у СШ (слінг-шалік) - ССК усё ж дае нагрузку на адно плячо, з-за чаго праз пэўны час можна адчуць дыскамфорт.


Далей надыходзіла лета, Зоі было недзе месяцы 3, і я вырашыла паспрабаваць тканы слінг. О, богі! Менавіта тады я знайшла той самы слінгапаттэрн, які мне спадабаўся - было вырашана браць (-: Нарвежскі Ellevill Paisley Java 50% бамбук 50% бавоўна http://www.ellevill.com/ у народзе агуркі (-: Шалік вельмі прыгожы, вельмі тонкі, а з-за гэтага вельмі патрабавальны да намоткі, калі нешта намотвала ня вельмі дасканала - пару гадзін ужо ў ім было не выхадзіць, пачынала ныць плячо. 7 з 10




Бліжэй да канца лета (дачка падбіралася да 5ці месяцаў) захацелася разнастайнасці і ў нашым з Зояй гардэробе з'явіліся яшчэ 2 тканых слінга.

Першы быў самаробны - у гд на Нямізе я набыла адрэз тканіны са складам бавоўна/лён/трохі сінтэтыкі і папрасіла сяброўку падрубіць яе на швейнай машынцы. Тканіна была дубовай, з-за сінтэтыкі так і не разнасілася, але брудна-ружовы колер мяне вабіў і быў крыху панкаўскім, таму мы яго насілі мо цэлы месяц - трымаў добра, але цяжкую цвёрдую тканіну намотваць было непрыемна. Наступны самаробны слінг абавязкова куплю былым ў выкарыстанні, бо ён будзе дакладна мяккім (-: 5 з 10




Другі слінг быў фірмовы і класны. Нямецкі Didymos Indio http://www.didymos.de/en/ натурнага колеру 100% бавоўна. Па ўсіх параметрах нармальны, прыгожае перапляценне тканіны, ну можа акрамя колеру - ён быў актуальным для мора, лета, але зімоў хутка надакучыў. 8 з 10




Таксама на мора з намі ездзіў (дзіцёнку споўнілася 6 месяцаў) май-слінг. Самашыты сяброўкай з аршанскага льну. Май-слінг быў добрым рашэннем для гарачага надвор'я на адпачынку, прадзьмуваўся ён нашмат лепей СШ, але таксама быў мінус - канкрэтна ў гэтай мадэлі лямкі былі тонкія і ўрэзваліся ў плечы праз пэўны час, а таксама швы канструкцыі грубаватага льну крыху націралі пад дзіцячымі каленкамі. Калі ў будучыні з'явіцца патрэба карыстацца май-слінгам, буду ўлічваць апісаныя нюансы. 6 з 10




Восенню нашае слінгажыццё стала вельмі разнастайным. Па-першае мы набылі слінгакуртку - гэта вельмі і вельмі крутая штука, дзякуй якой было сэканомлена мільён нерваў, каб не надзяваць на дзіцёнка зімовую вопратку. У нас была куртка Мать-Ехидна вось такая http://bel-slingomamy.livejournal.com/241751.html

Такім чынам пад курткай мы насілі свае слінгі-шалікі, а вось паверх звычайнай курткі намотваць слінг было вельмі нязручна, таму я замовіла ў petli слінг-рукзак. На восеньскую вопратку было ідэальна, канструкцыя рукзака была вельмі ўдалая (лямкі перакрыжоўваюцца на спіне і зашпільваюцца спераду), таму я так смела здаю вам вытворцу (-: Шырыні спінкі гэтай канткрэтнай мадэлі нам хапіла недзе да наступнай вясны (да годзіка). Тканіну для пашыву я купляла ізноў з асартыменту аршанскага льну. 9 з 10




Дома ў нас настаў перыяд, калі дзіцяці стала цікава ўсё, чым займаецца мама, для гэтага я паспрабавала прыстасаваць каратыш - слінг-шалік невялікай даўжыні. Наш недзе метра 2. Яшчэ адзін Хопедыц старой мадэлі Коста-Рыка. З-за нагрузкі на адно плячо ў простым крыжы на сцягне носіцца вельмі рэдка, а даўжыні на іншыя намоткі не хапае. 7 з 10




Так мы з дачкой падабраліся да халоднай зімы. І да слінга ролс-ройса ў нашай слінгагісторыі. Heartiness ручнога ткацтва Beta Wild Salmon 50% бавоўна 35% мерынос 10% кашэмір 5% шоўк http://heartiness.org/ Не слінг, а фантастыка. Зімоў у ім было ідэальна. Ён нас так натхніў, што мы выбраліся нават паздымаць яго ў асобную фотасэсію http://hearty-wrap.livejournal.com/2708.html
9 з 10




На змену снегу прыйшоў годзік дзіцёнку і мы набылі сабе слінг-рукзак, які падыходзіць дзецям амаль да 3-ох гадовага ўзросту. Ergobaby серыі organic http://store.ergobaby.com/ Мяккія лямкі, шырокая спінка, шырокі пояс, класна для бегунка, які скоча то на ручкі, то на ножкі (-: Сярод мінусаў - зашпільваецца ззаду, што нашаму тату было адразу ня вельмі зручна. 8 з 10




Ну і апошні (пакуль) наш слінг быў набыты для ўзняцця вясновага настрою. На практыцы мне падалося, што ён танкаваты для гадавасаў, але пераканацца я не паспела - мы забылі яго ў Кракаве ў гасцях, калі-небудзь ён да мяне вернецца і тады я раскажу (-:



Польскі Nati Savanna http://www.natibaby.eu/


Tags: memoir, Зоя, карцінкі, мамскае
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 25 comments