?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Мяне не так даўно запрасілі быць мадэратарам новай беларускай суполкі easy_parenting, прысьвечанай апроч іншага пытаньням выхаваньня дзяцей па канонах натуральнага бацькоўства. http://ru.wikipedia.org/wiki/Естественное_родительство

Я думаю, гэта вельмі дарэчна - сярод вялікай колькасьці інфармацыйнага сьмецьця маладым бацькам вельмі цяжка знайсьці правільны шлях выхаваньня сваіх дзяцей.
Чаму я лічу гэты шлях правільным, што ж гэта за бацькоўства такое, і як менавіта мы выхоўваем дачку ўжо цэлы год - я падрабязна распавяду пад катам.



Натуральнае бацькоўства - гэта не модная плынь, як можа здавацца - яно існуе тысячагодзьдзі, а нават калі і модная, то гэта крутая мода. Прынцыпы простыя - усё трэба рабіць максімальна блізка да таго, як задумана прыродай. Чаму? Нехта скажа, прагрэс даўно крочыў наперад прыроды! Але не, не ў пытаньні родаў і выхаваньня дзяцей - за тысячы год жаночая цяжарнасьць не паменшылася ў тэрмінах ні на дзень, а дзеці не сталі расьці хутчэй.

Ітак, па парадку пра кожны аспэкт. Пачнем з самага пачатку.

Цяжарнасьць.
Банальна, але цяжарнасьць - не хвароба. Калі я ўбачыла дзьве палоскі на тэсьце - я адразу пабяжала гугліць, а што можна есьці цяжарным, ці можна спаць на жываце ну і гэтак далей. Насамрэч, першыя месяцы можна рабіць і есьці ўсё што заўгодна - прыродай задумана так, каб жанчына ня ведала пра цяжарнасьць да пэўнага тэрміну (магчыма гэта зроблена для таго, каб не псаваць сабе і астатнім нэрвы дагістарычнымі сродкамі "пагугліць"). Адзінае, што тэхнічны прагрэс зрабіў на карысьць - ён даў нам веды пра шкоду, якую можна ўчыніць плоду пры выкарыстаньні алкаголю і таксінаў. Як дэфектолаг па адукацыі рэкамендую вам не піць да 12 тыдняў нават дазволеную норму віна і не паліць цыгарэты з "дня 2ух палосак на тэсьце" (існуе меркаваньне, што рэзка кідаць паліць шкодна - так, але гэта маме шкодна, а дзіцёнку карысна, таму абірайце). Лепей ешце прадукты з фоліевай кіслатой і чытайце кніжкі (-:
Далей цяжарная жанчына трапляе ў лапы здравааховы, якая робіць усё па інструкцыі і назначае вам і вашаму маленькаму чалавечку кучу стандартных непатрэбных лекаў і аналізаў - а значыць расход грошаў і страта часу ў чэргах паліклінік. Ідэальна мець доктара, які будзе ставіцца да вас індывідуальна, а таксама нельга сьлепа следаваць рэкамендацыям - трэба абявязкова пытацца, навошта вам назначаюць прэпарат, якая рызыка ёсьць для дзіцяці і ці можна абысьціся без медыкаментаў.
Я ў час цяжарнасьці чытала кнігі Сірзаў "В ожидании малыша" і "Готовимся к родам" - яны амерыканскія бацькі-педыятары 8-ых дзяцей, і я вырашыла, што ім можна давяраць. Апісаны ў кнізе дэмакратычны падыход да пытаньня родаў і астатніх момантаў мне спадабаўся. Рэкамендую, але рэаліі там апісаныя таксама амерыканскія (-:
За ўсю цяжарнасьць я не выпіла ні адной таблеткі, дзякуючы правільнай інфармацыі, акрамя вітамінаў (рацыён маёй ежы - гэта мой сорам, нажаль), хаця прапісвалі гору проста для прафілактыкі, а таксама казалі не піць ваду і ня есьці солі, каб не было ацёкаў (!лухта страшная), піць ношпу, каб не было тонусу (!а за мяжой наш тонус завецца карыснымі для трэніроўкі да родаў Брэкстанамі), усю цяжарнасьць працавала і бегала, хадзіла на ёгу да 40-га тыдня. Вынік - ідэальная цяжарнасьць, роды ў тэрмін, ніякіх праблемаў.

Роды.
Роды ў Беларусі бываюць і натуральныя, але гэтаксама і страшны канвеер, дзе цябе абкалываюць стымулятарамі, ускрываюць гвалтоўна плодны пухір, і дзіцяці нараджаецца ў выніку са зьніжанымі рэфлексамі ад анэстэтыкаў, адпаведна не можа эфектыўна прыкласьціся да грудзі. Я ўжо не кажу, што большасьць кесарава робяць без сапраўдных на тое паказаньняў, асабліва тычыцца родаў мам, якім ужо рабілі кесарава раней. А далей дзіцяці забіраюць як бы ў добрых мэтах - мама пасьпіце. Але дзіцяці разрываецца гэтыя пару гадзін у крыку, а мама хвалюецца ў палаце. Усе падводныя камяні ненатуральных родаў можна пачытаць тут http://olkan.livejournal.com/228672.html
Я за хатнія роды і за роды прыбліжаныя да такіх. Гэта мае неверагодны эфект - клінікі абсталяваныя ў хатняй атмасферы дапамагаюць раслабіца ражэніцы і ў выніку маюць лепшую у сьвеце статыстыку па адсутнасьці родавых ускладненьняў. Лічу - ідэальна мець магчымаць нарадзіць дома з сертыфікаванай акушэркай і пры гэтым мець імгненны доступ да доктара і медычнага абсталяваньня пры неабходнасьці. Такое пакуль даступна толькі за межамі нашай краіны. Таксама лічу абавязковай дародавую адукацыю, мой дэвіз - усе на курсы па падрыхтоўцы да родаў і груднога выкормліваньня (ГВ).
У мяне не атрымалася нарадзіць дома. Мая мама пала ахвярай страшных баек і жахаў пра сьмерці немаўлят у родах, таму ў нас дома разгарэўся страшэнны скандал на глебе дамашніх родаў. Так я згодна, паміраюць у родах, але і ў шпіталі і дома - роўна і там і там. У маіх сваякоў ёсьць выпадкі, калі памерлі дзеці ў родах - абодва, дарэчы, у клініках, у 1960-ым годзе і ў 2005-ым.
А калі каротка - з родамі ўсё проста. Трэба максімальна расслабіцца і слухаць сваё цела. Дарэчы нарадзіць фізіялагічна (вертыкальна) у Беларусі ўсё ж такі можна ў 2ух раддамах, але рашэньне ў працэсе прымаеце не вы, вы ў працэсе наогул не маеце права голасу.

Нованароджаны.
І што рабіць з ім? Яго ж на рукі страшна ўзяць, каб не зламаць (((-: Гэта лірычнае адступленьне. Я як мама першага дзіцёнка была ў такім шоку ад маленькіх ручак і ножак, што нават распялёнываць лішні раз баялася. І дарма, потым шкадавала, што мала кранала сваю дачку скурай да скуры - гэта вельмі важны аспэкт імпрынтынга. Далей дзеці так хутка растуць, што вы толькі звыкнецеся з рольлю мамы і таты - бах, а ўжо праляцеў амаль год. Кожны для сябе спрабуе вырашыць пытаньне - як жа паводзіць сябе з дзіцяці, што дазваляць і што забараняць. Гэта кожны вырашае для сябе сам.
Самая натхняльная кніга пра стасункі бацькоў і дзяцей, якая мне патрапілася - "Как вырастить ребенка счастливым" Жан Ледлофф. А таксама настольная кніга з адказамі на ўсе пытаньні пра дзяцей Марты і Ўільяма Сірзаў "Ваш ребенок от рождения до 2ух лет".

Грудное выкормліваньне па патрабаваньню.
Вельмі карысная рэч. Ідэальная ежа для немаўлят, праверана ўсімі пакаленьнямі. Кожная мама і дзіцяці ствараюць тандэм, які збудаваны адмыслова адзін для аднаго. Навокал ГВ існуе сотня-другая мітаў - самыя распаўсюджаныя "у мяне мала малака ад прыроды", "у мяне малако само прапала", "у мяне малако нятлустае", "карміць трэба не часьцей чым раз на 3 гадзіны" бла-бла-бла...
Вашае малако - САМАЕ лепшае, што вы можаце даць свайму дзіцяці ў першыя месяцы жыцьця. Большасьць праблемаў з ГВ ад недахопу інфармацыі.
Самыя жорсткія ворагі маладой мамы - людзі, якія кажуць, што ў яе мала малака. Каб малака стала многа - трэба часта прыкладваць дзіцяці да грудзей. Менавіта так і працуе гэты механізм.
Усе адказы на пытаньні, якія ў вас узьнікаюць, вы можаце знайсьці на сайце Ля Лечэ Лігі - міжнароднай арганізацыі, якая падтрымлівае ГВ мам па ўсім сьвеце.
http://www.llli.org/russian.html
Таксама існуюць кансультанты па ГВ, яны адкажуць на любыя пытаньні і ўсё пакажуць. Беларускіх можна знайсьці, напрыклад, на сайце http://am-am.info
Сусьветная арганізацыя здравааховы рэкамендуе карміць груддзю да 2ух год.

Высаджваньне.
Вельмі цікавая рэч. Лічыцца, што калі мама ўмее высадзіць сваё дзіцяці, а малое падае адпаведныя знакі, то ў пары мама-дзіцяці абсалютнае ўзаемаразуменьне.
Я не змагла высаджваць дачку, шкада, але такі ў яе характар, яна на гэта не згадзілася і я не настаяла, таму што палічыла гэта неабавязковым (а таксама перыядамі яна не згаджалася есьці грудзі, есьці прыкорм, сядзець у сьлінгу і нават ляжаць на руках). А таму мы карысталіся падгузьнікамі, японскія, дарэчы, самыя класныя.
Для вывучэньня ідэі высаджваньня можна прачытаць цікавую кнігу Інгрыд Баўэр "Жизнь без подгузника"

Слінганашэньне.
Дакладней гэта лепей назваць нашэньне дзіцяці на руках. Ёсьць вельмі крутое правіла, якога абавязкова трэба прытрымлівацца для нармальнага фарміраваньня дзіцячай псыхікі "9 месяцаў у сабе - 9 месяцаў на сабе". Дзецям ў першыя месяцы спакойна і добра ў мамы на руках. У астатніх месцах магчыма таксама нічога, але на руках - вышэйшая ступень камфорту. Сьлінг дапамагае вызваліць маміны рукі, стаць мабільнай мамай (сядзець у дома ў дэкрэце - мой начны кашмар). Асабліва сьлінг дапаможа бацькам, якія маюць праблемы са сьпіной - калі трымаць нешта на руках, гэта цяжка, а калі скласьці ў заплечнік і павесіць на сабе - лёгка. Са сьлінгам прынцып той жа.
Для дзіцяці гэта абсалютна бясьпечна і карысна. НЕ блытаць сьлінг з Кенгуру (!)
Адказы на пытаньні тут http://www.slingokonsultant.ru/

Сумесны сон.
Спаць разам з дзіцяці - гэта магчымасьць усім выспацца, а таксама заклад правільнага і добра наладжанага ГВ. Чаму? Даць грудзь у сьне на першы піск і заснуць далей лёгка. Падняцца з ложка, узяць на рукі дзіцяці, якое канчаткова прачнулася і плача, а потым гушкаць, пакуль не супакоіцца - складана.
Мама не высыпаецца, дзіцяці крычыць і падымае бацькоў па начах - гэта пра дзяцей, што сьпяць асобна.
А дзе ж будзе сэкс бацькоў? - спытаюць некаторыя (-: А дзе заўгодна, спадарства, напрыклад у кухні, на падлозе і ў ваннай - класна, праўда? (-:

Педагагічны прыкорм.
Супэр лёгкая сістэма ўводу прыкорму, якая падыходзіць семьям, дзе харчуюцца здаровай ежай, і дзе дзіцяці расьце на ГВ па патрабаваньню. У нас не атрымалася (-: Дачка апынулася не ахвочай на ежу, як я не старалася. У выніку зараз ёй ужо год, а з прыкормам у нас бяда. Але ідэя сапраўды класная і ў астатніх знаёмых мам працуе лепш, чым у нас.
Асноўнае правіла заключаецца ў тым, каб не піхаць у дзіцяці ежу, а каб ён сам захацеў (моцна захацеў) есьці. Мама не абапіраецца на каляндар і ўзрост, а чакае харчовага інтарэсу, а потым яго проста падтрымлівае. Дзеці на пед. прыкорме ядуць усё, не капрызяць і ім ніхто не гатуе асобна - толькі ежа з агульнага стала. А як жа пюрэшкі і баначкі? - У топку, гэта ня вельмі карысна насамрэч, харчавацца ежай кансістэнцыі пюрэ і сокаў, артыкулы па тэме можна нагугліць, а пра ПП падрабязна і адрозьненьні ад педыятрычнага прыкорму напрыклад тут http://www.u-mama.ru/read/article.php?id=4498

Вакцынацыя.
Не буду нікога ні за што агітаваць - кожны павінен вырашаць сам, рабіць ці не дзіцяці прышчэпкі. Хочацца, каб людзі ведалі якую адказнасьць нясуць за жыцьцё і здароў'е свайго дзіцяці.
Мы пакуль не рабілі, але я разглядаю дагэтуль гэтае пытаньне, вось чытаю зараз цікавы атрыкул і вам рэкамендую пазнаёміцца Алан Філліпс "Опровержение мифов прививок" http://probuzhdenie.org/articles/6-health/321-dispelling-vaccination-myths.html

Ітак, я прытрымліваюся пазіцыі, што дзецям лепей нарадзіцца натуральным шляхам, без медыкаментозных умяшаньняў, есьці грудное малако па патрабаваньню (без выкарыстаньня пустышак і бутэлек, якія перашкаджаюць працэсу), першыя месяцы праводзіць у мамы на руках/у сьлінгу (ніякіх вазкоў да 3ох месяцаў).

Гатова спрачацца ў камэнтах і ў рэале (пры ўмове, што вы маеце і сапраўды любіце сваіх дзяцей), гатова адказваць на пытаньні, лічу, што фанатызм ў любым праяўленьні - хвароба, а таму любыя метады маюць права на жыцьцё - галоўнае, каб дзеці расьлі здаровыя і шчасьлівыя (-:





Comments

( 26 comments — Leave a comment )
prazerpina
Apr. 14th, 2012 08:32 pm (UTC)
клэс!)
kurt_bielarus
Apr. 14th, 2012 11:21 pm (UTC)
Супэр!

Можа вам варта напісаць першую беларускамоўную кнігу на тэму (з беларускімі ж рэаліямі)?)
luckra_
Apr. 15th, 2012 12:12 am (UTC)
хы, беларускамоўная кніга на такую тэму - гэта будзе супэр! але я ж нікому не аўтарытэт (-: магчыма, калі ў мяне будзе некалькі дзяцей я пра гэтае задумаюся
kurt_bielarus
Apr. 15th, 2012 12:25 am (UTC)
Я таксама не аўтарытэт, але ўпэўнены, што юным беларускам/ і беларусам!!!/ як раз патрэбныя парады маладой мамы :)

Вы пішыце як мага падрабязней і "бліжэй да жыцьця", а грошы на выданьне я забясьпечу :)
kurt_bielarus
Apr. 15th, 2012 01:33 am (UTC)
Парады таты, дарэчы, таксама патрэбныя)))
zoi_ka
Apr. 15th, 2012 04:12 pm (UTC)
дзякуй за інфу
нават і не ведала пра такое

пра кнігу падумай абавязкова, ты вельмі цікава пішаш і з пазітыўным настроем. гэта адчуваецца ;)
_raposa_
Apr. 15th, 2012 08:16 pm (UTC)
а вот про книгу - классная идея! мне лично очень нравится!
можно не одной ее писать, а, например, группой мам.
будет мегаполезно для молодых, неопытных мам.
личный опыт - сильная вещь!
мне было бы очень ценно иметь подобное даже сейчас (имея определнный опыт)
sunity
Apr. 16th, 2012 02:27 pm (UTC)
молодец, оля))написано интересно.
viershnick
Apr. 17th, 2012 08:57 am (UTC)
наконт вертыкальных родаў і таго, хто вырашае.
у менскай абласной радзільні (Сьцяпянка) дастаткова проста запісацца на платныя курсы - і калі ласка, нараджай вертыкальна не хачу) пры ўмове, вядома ж, пасьпяховага працяканьня цяжарнасьці...
luckra_
Apr. 17th, 2012 09:09 am (UTC)
пра абласную, вы не паверыце, але курсы, муж на родах і мае просьбы даць мне нарадзіць вертыкальна ў час родаў анічога не значылі, мала таго мяне чатыры чалавекі упрошвалі паставіць кропельніцу для стымуляцыі (4-ая цётка са швабрай міма праходзіла) - я ўмаляла іх не ставіць і ў выніку прастымулявалі абсалютна без паказаньняў. я доўга хацела падаць на іх у суд, але шкадавала, што не запомніла прозьвішчы акушэркі і доктаркі

Edited at 2012-04-17 09:10 am (UTC)
viershnick
Apr. 17th, 2012 09:39 am (UTC)
ня трэба ў суд) проста Вы не дамовіліся загадзя. там толькі адзін доктар вядзе вертыкальныя роды. ніхто іншы ня возьмецца (адпаведная кваліфікацыя толькі ў яго).
жонка першых двух нараджала там звычайна, трэцяга, ужо дамовіўшыся як сьлед і падрыхтаваўшыся - вертыкальна. атрымала задавальненьне) пад час родаў, вядома ж, позна дамаўляцца пра вертыкальныя. наступным разам паспрабуйце))
што да паказаньняў да стымуляцыі, то, пэўна, яны ўсё ж былі (бязводны перыяд, недастатковы тонус маткі, богведама што яшчэ). я даволі крытычна стаўлюся да айчын. медыцыны, але ўсё ж такі сьпецыялісты па родах там лепшыя. і лепшыя рэаніматолагі ў краіне, між іншага.
luckra_
Apr. 17th, 2012 10:23 am (UTC)
мы якраз са Шмакам і дамовіліся, але прыехалі ноччу - была іншая брыгада, абыходзіліся вельмі бесцэрымонна, мужа пры свабодных палатах і пры паказаных дакумэнтах з курсаў не пусьцілі, а потым калі я папрасіла яго хаця б у рад. залю, вельмі зьдзівіліся "а што ў вас партнёрскія?", карацей доктарка паводзіла сябе неадэкватна і такое ўражаньне, што была нецьвярозая.
Паказаньняў сапраўды не было, гэта яны матывавалі, што мне лягчэй зробяць "за 10 хв. народзіш, а так 3 гадзіны прамучаешся"

Edited at 2012-04-17 10:24 am (UTC)
kropli_sonca
Apr. 17th, 2012 11:10 pm (UTC)
Я, дарэчы, нараджала ў абласным 7 год таму па дамоўленасці, і, нядаўна, дома. цяпер буду заўсёды дома :) Розніца каласальная, хоць і першы раз мяне стараліся не пакрыўдзіць. Але так, як яны гэта разумеюць.
kropli_sonca
Apr. 17th, 2012 11:09 pm (UTC)
а бачыце, спачатку кажаце, што дастаткова толькі курсаў, і "нараджай -- не хачу", а пасля высвятляецца, што і Шмак там адзіны, хто такія роды прымае, і дамаўляцца загадзя трэба, і супрацьпаказанняў не мусіць быць...
эх! гэтае "эх" не да вас, паважаны Вершнік (ужо тое, што настолькі цікавіцеся тым, што адбываецца з жонкай, выклікае ў мяне вялікую павагу), а да нашай сістэмы мед. дапамогі. Дарэчы, каб прымаць вертыкальныя роды, не трэба быць нейкім супер-спецыялістам. Дастаткова проста мець жаданне папоўзаць па падлозе ;)
viershnick
Apr. 18th, 2012 06:59 am (UTC)
ну, у нашым выпадку жонка нараджала бяз Шмака. былі толькі акушэркі сьпецыяльна абучаныя плюс геніколаг, які не пры дзялах (падыйшоў ужо, калі нарадзіла). праўда, жонка педыятар сама. можа, таму...
ну, а наконт загадзя дамаўляцца, то, ясная рэч, што трэба. думаю, гэта па змоўчаньні зразумела кожнаму, хто хоча, каб да яго быў індывідуальны падыход.
ну, а тое, што апісвае аўтарка блога, гэта наш звычайны беспрэдзел, на жаль(((
viershnick
Apr. 17th, 2012 09:08 am (UTC)
пра пед. прыкорм і пюрэшкі, якія ф топку, даволі спрэчна.
пасьля 6 мес. дзіцёнку патрэбныя вітаміны й мікраэлементы, якіх ужо не стае толькі пры грудным кармленьні. варта прыслухацца да педыятраў, якія прапануюць карміць па графіку і пасьлядоўна ўводзіць новыя прадукты...
карміць з "агульнага стала", да ўсяго й небясьпечна. можна, крый Божа, падавіцца. ня ведаю, можа ў Вас да году ўжо поўны камплект зубоў, але ж звычайны дзіцёнак яшчэ ня ў стане перажоўваць дарослую ежу, а страўнічак - яе пераварваць. таму ў гэтым пункце Вам варта перагледзець палітыку кармленьня. глядзіш - і есьці пачне))
luckra_
Apr. 17th, 2012 09:24 am (UTC)
пра прыкорм чытаем тут http://www.llli.org/russian/faq/solids.html
вось цытаты "Другие виды пищи по-прежнему менее ценны по сравнению с грудным молоком для ребенка младше года, поэтому вы всего лишь знакомите малыша с новыми вкусовыми ощущениями."
"Детям не нужно какое-то особое питание, как например, детские консервы. Практически все, что ест ваша семья, подходит и ребенку".

Кармленьне па графіку ненатуральна, у прыродзе так не адбываецца, калі карміць па графіку - нельга быць упэўненым, што дзіцяці задавальняе патрэбу ў смактаньні і ў пэўных стасунках з мамай. А таксама ў перыяды хваробы (якія могуць быць і латэнтнымі ў тым ліку), калі дзіцёнку патрэбны дадатковы імунітэт, які дапамагае фарміраваць грудное малако - вельмі небясьпечна карміць па графіку, а трэба толькі па патрабаваньню дзіцяці.

Палітыку кармленьня ў нашым выпадку пераглядаць позна, але першапачаткова, калі мы пачыналі, мне трэба было настойваць на сваім, а не паддавацца ўгаворам бабулі ўпіхнуць лыжачку з яблычкам.
viershnick
Apr. 17th, 2012 09:35 am (UTC)
маецца на ўвазе іншы графік. так, карміць трэба "па патрабаваньні". гаворка пра графік уводжаньня ежы ў рацыён, а не рэгулярнасьці кармленьняў.
я не пра кансервы казаў, а пра ежу ўласнага (!) гатаваньня - можна і з вашага стала, але блэндэр у дапамогу)
палітыку кармленьня пераглядаць ніколі ня позна) упіхваць ня трэба, вядома ж. трэба эксперыментаваць. ня хоча яблычка - прапануйце гарбузік, ня хоча гарбуз - кабачочак ну і г.д.))
luckra_
Apr. 17th, 2012 09:47 am (UTC)
разумееце, ёсьць сінзітыўны перыяд (уключаю свайго дэфектолага), калі дзіцяці лягчэй за ўсё навучыцца глынаць кавалачкі - гэта каля 8 месяцаў, калі ў гэты час карыстацца блэндэрам, то потым дзіця будзе давіцца да 1,5 ці болей гадоў, у нас дачка папярхнулася ўсяго некалькі разоў і пасьпяхова з гэтым справілася (тыя ж сірзы пішуць, што дзіцёнак здольны сам справіцца з кавалачкам у большасьці выпадкаў), ну і каб не рызыкаваць - па прынцыпам ПП даецца мікрадоза, гэта памерам з рысінку, а ўжо калі навучыцца глынаць, тады пераходзяць на памер гарошынкі. Такім чынам, прыкорм уводзіцца натуральным шляхам, мама не гатуе асобна і не парыцца (колькі разоў чула разгубленых "ах, я яму нагатавала, а ён не еў"), пра недахоп мікраэлементаў у малацэ ня веру, бо вывучыла пытаньне дасканала. Зубы для мікрадоз непатрэбны - у нас некалькі знаёмых дзяцей выдатна ядуць дзёснамі і сырыя яблыкі, і моркву, і цэлыя брокалі
luckra_
Apr. 17th, 2012 09:49 am (UTC)
"ня хоча яблычка - прапануйце гарбузік, ня хоча гарбуз - кабачочак ну і г.д.))" - а вось такая палітыка прыводзіць да таго, што ўся сямья кожны дзень пачынае есьці толькі тое, што любіць дзіцёнак, гэта неправільная растаноўка прыярытэтаў у сямьі
viershnick
Apr. 17th, 2012 10:09 am (UTC)
зразумела. у цэлым усё слушна.
адзінае што - жалеза ў малацэ не стае, яго трэба ўводзіць (празь мяска, калі рэлігія не забараняе:))
гаворка не пра кожны дзень. але час ад часу варта прапаноўваць новае...
гадуйцеся вялікія й здаровенькія!! галоўнае - без фанатызму)))
luckra_
Apr. 17th, 2012 10:18 am (UTC)
дзякуй (-: вось дарэчы чаго ня ведаю, дык гэта пра жалеза, трэба неяк даведацца на ўсялякі выпадак
berenika_b
Apr. 17th, 2012 04:27 pm (UTC)
чаму не стае? матули таксама варта есці нешта з жалезам, калі не стае ў малацэ, але гэта не толькл пасля 6 месяцаў.
viershnick
Apr. 17th, 2012 09:10 am (UTC)
а ў цэлым - добра напісалі. Сірзы мусяць ганарыцца ўважлівым і ўдумлівым чытачом:)
kropli_sonca
Apr. 17th, 2012 11:16 pm (UTC)
вітаю адзінадумца! ці адзінадумку ;)
у мяне старэйшаму сем, а малодшай -- год з капейкамі. Магу прапанаваць далейшыя раздзелы "фармаванне прывязанасці", "без дзіцячага сада", "хатняя адукацыя" ;)
stakrotka
Apr. 25th, 2012 11:03 am (UTC)
Які цудоўны тэкст. Усё пра нас, хіба што мы ў рукзаку ходзім, а не ў слінгу, а так абсалютна тую ж пазіцыю маем па ўсіх гэтых пытаннях.=) І нават гэта к жа сама пакуль прышчэпак не маем, але вывучаем пытанне.=) Пайду далучацца да суполкі.
( 26 comments — Leave a comment )