Luckra (luckra_) wrote,
Luckra
luckra_

я люблю





рэчы якія моцна захапляюць мяне і таемна, паціху робяць мяне шчасьлівай

1. усьміхацца (-:

2. гуляць па вуліцы без торбы

3. выхадзіць з цягніка ў незнаёмым горадзе

4. нацягваць коўдру да падбародка

5. у меру гарачую гарбату

6. доўгія валасы на дзяўчатах

7. калі кіроўца не лаецца за стырном

8. складваць настольныя гульні назад ў каробкі

9. раўняць стос часопісаў у кутках

10. абдымаць дачку

11. слухаць рок-н-рол з выціснутымі басамі

12. шавасану

13. атрымліваць пошту

14. кідаць канверты ў скрыню

15. ночыць ў намёце

16. віскі

17. хадзіць у госьці

18. не спаць да 4ох ночы

19. стаяць на балконе летнім вечарам

20. запаўняць анкеты

21. спалучаць лёгкія спадніцы з цяжкімі ботамі

22. спаць у абдымках

23. душ перад сном

24. глядзець на завіруху праз шыбу ў вакне

25. нектарыны

26. адрываць біркі

27. наручны гадзіньнік

28. перабіраць манэты розных краін перад паездкай

29. калі мне зазіраюць у вочы

30. закрываць лэптоп з палёгкай выкананай працы

31. зьбіраць сяброў на вечарыны

32. ставіць ногу на плоскасьць пасьля дня на высокіх абцасах

33. квэсты

34. прачынацца на беразе мора

35. спантанныя пацалункі

36. мачыць зомбі

37. калі мяне клічуць Воля

38. набываць кнігі

39. вязаць рукавіцы

40. выдумляць гіпатэтычныя падарункі для сяброў

41. сьпяваць

42. перабіраць свае валасы

43. паліць у пабах

44. лондан

45. утульна сядзець моўчкі ўдваіх

46. кранаць локці

47. сядзець на летніх тэрасах

48. сасіскі з макаронамі і цёртым сырам

49. плаваць у цёплай вадзе

50. параўноўваць як было і што стала

51. запальваць сьвечы

52. чыстую кватэру

53. цалаваць у шыю

54. выдатнае пачуцьце гумару ў людзях

55. быць не такой як усе

56. стаяць у асанах уніз галавой

57. удыхаць паветра пасля дажджу

58. стыльныя штучкі

59. насіць гетры

60. голеныя шчокі свайго мужчыны

61. казаць шчыра ўсё, што думаю

62. хадзіць басанож па мокрым пяску

63. іргу

64. чарэшні

65. рукі ў кішэнях

66. размаўляць па-ангельску

67. калі няма дэдлайнаў/ зроблены ўрокі/ здадзены іспыты

68. глядзець надрукаваныя фоткі з мыльніц

69. наведваць джаз-канцэрты

70. тэатр

71. дапамагаць бедным і хворым

72. пісаць план на заўтра, на тыдзень і на месяц

73. лічыць фінансы

74. трымаць дзяцей на руках

75. нязначна парушаць правілы дарожнага руху

76. посьціць фоткі ў твітэр

77. семьі з дзецьмі

78. атрымліваць візы

79. калі бацькі не сварацца

80. расольнік

81. пераглядаць фільмы, якія бачыла ў дзяцінстве

82. перастаўляць мэблю

83. смяяцца з 83%

84. глядзець кнігі з крутымі малюнкамі

85. не хварэць

86. людзей, якія граюць на гітары

87. насіць сукенкі

88. сапраўдных сяброў

89. быць мамай

90. захапляцца, калі нехта выдумляе штосьці абсалютна новае

91. свой знак задыяка

92. выкрэсьліваць выкананы пункцік

93. заводзіць новы блакнот

94. калі муж у аффлайне

95. вандраваць

96. гнуткі працоўны графік

97. рабіць рамонт

98. сядзець на падлозе

99. прыгожа апранутых людзей

100. займацца каханьнем


пс. і яшчэ ў мазгу міргаюць тысячы і тысячы імгненьняў мамэнтальнага шчасьця, але 2ую сотню ўжо дакладна ніхто не дачытае
Tags: memoir, Зоя
Subscribe

  • Не прайшло і 2 гады)

    Originally posted by luckra_ at Не прайшло і 2 гады) Першы раз удзельнічаем у конкурсе! Ужо якраз час, падумала я, а то слінг мы…

  • Чаму і як я стала слінгамамай. Расповяд у карцінках.

    Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю.. Як у…

  • А вы як тут? (-:

    Я зараз адбіраю фота з чарговай працоўнай фотасэсіі. Сэт атрымаўся такі сонечны і клёвы, што на кожны фотаздымак можна паставіць пухнасты подпіс і…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 18 comments

  • Не прайшло і 2 гады)

    Originally posted by luckra_ at Не прайшло і 2 гады) Першы раз удзельнічаем у конкурсе! Ужо якраз час, падумала я, а то слінг мы…

  • Чаму і як я стала слінгамамай. Расповяд у карцінках.

    Аднойчы, калі дзіцёнка ў мяне яшчэ не было, я пачула ад сяброўкі - мамы двухмесячнага немаўля, што яны на днях сямействам зганялі ў піцэрыю.. Як у…

  • А вы як тут? (-:

    Я зараз адбіраю фота з чарговай працоўнай фотасэсіі. Сэт атрымаўся такі сонечны і клёвы, што на кожны фотаздымак можна паставіць пухнасты подпіс і…