?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

я люблю





рэчы якія моцна захапляюць мяне і таемна, паціху робяць мяне шчасьлівай

1. усьміхацца (-:

2. гуляць па вуліцы без торбы

3. выхадзіць з цягніка ў незнаёмым горадзе

4. нацягваць коўдру да падбародка

5. у меру гарачую гарбату

6. доўгія валасы на дзяўчатах

7. калі кіроўца не лаецца за стырном

8. складваць настольныя гульні назад ў каробкі

9. раўняць стос часопісаў у кутках

10. абдымаць дачку

11. слухаць рок-н-рол з выціснутымі басамі

12. шавасану

13. атрымліваць пошту

14. кідаць канверты ў скрыню

15. ночыць ў намёце

16. віскі

17. хадзіць у госьці

18. не спаць да 4ох ночы

19. стаяць на балконе летнім вечарам

20. запаўняць анкеты

21. спалучаць лёгкія спадніцы з цяжкімі ботамі

22. спаць у абдымках

23. душ перад сном

24. глядзець на завіруху праз шыбу ў вакне

25. нектарыны

26. адрываць біркі

27. наручны гадзіньнік

28. перабіраць манэты розных краін перад паездкай

29. калі мне зазіраюць у вочы

30. закрываць лэптоп з палёгкай выкананай працы

31. зьбіраць сяброў на вечарыны

32. ставіць ногу на плоскасьць пасьля дня на высокіх абцасах

33. квэсты

34. прачынацца на беразе мора

35. спантанныя пацалункі

36. мачыць зомбі

37. калі мяне клічуць Воля

38. набываць кнігі

39. вязаць рукавіцы

40. выдумляць гіпатэтычныя падарункі для сяброў

41. сьпяваць

42. перабіраць свае валасы

43. паліць у пабах

44. лондан

45. утульна сядзець моўчкі ўдваіх

46. кранаць локці

47. сядзець на летніх тэрасах

48. сасіскі з макаронамі і цёртым сырам

49. плаваць у цёплай вадзе

50. параўноўваць як было і што стала

51. запальваць сьвечы

52. чыстую кватэру

53. цалаваць у шыю

54. выдатнае пачуцьце гумару ў людзях

55. быць не такой як усе

56. стаяць у асанах уніз галавой

57. удыхаць паветра пасля дажджу

58. стыльныя штучкі

59. насіць гетры

60. голеныя шчокі свайго мужчыны

61. казаць шчыра ўсё, што думаю

62. хадзіць басанож па мокрым пяску

63. іргу

64. чарэшні

65. рукі ў кішэнях

66. размаўляць па-ангельску

67. калі няма дэдлайнаў/ зроблены ўрокі/ здадзены іспыты

68. глядзець надрукаваныя фоткі з мыльніц

69. наведваць джаз-канцэрты

70. тэатр

71. дапамагаць бедным і хворым

72. пісаць план на заўтра, на тыдзень і на месяц

73. лічыць фінансы

74. трымаць дзяцей на руках

75. нязначна парушаць правілы дарожнага руху

76. посьціць фоткі ў твітэр

77. семьі з дзецьмі

78. атрымліваць візы

79. калі бацькі не сварацца

80. расольнік

81. пераглядаць фільмы, якія бачыла ў дзяцінстве

82. перастаўляць мэблю

83. смяяцца з 83%

84. глядзець кнігі з крутымі малюнкамі

85. не хварэць

86. людзей, якія граюць на гітары

87. насіць сукенкі

88. сапраўдных сяброў

89. быць мамай

90. захапляцца, калі нехта выдумляе штосьці абсалютна новае

91. свой знак задыяка

92. выкрэсьліваць выкананы пункцік

93. заводзіць новы блакнот

94. калі муж у аффлайне

95. вандраваць

96. гнуткі працоўны графік

97. рабіць рамонт

98. сядзець на падлозе

99. прыгожа апранутых людзей

100. займацца каханьнем


пс. і яшчэ ў мазгу міргаюць тысячы і тысячы імгненьняў мамэнтальнага шчасьця, але 2ую сотню ўжо дакладна ніхто не дачытае

Tags:

Comments

( 18 comments — Leave a comment )
malencia
Feb. 14th, 2012 08:51 pm (UTC)
да перестань, я бы и три сотни осилила)
*Штирлиц был прав, я запомнила только последнее предложение*
когда такое читаю,хочется срочно писать своё
vic2405
Feb. 15th, 2012 06:03 am (UTC)
да-да, а я все порываюсь свои сто хотя бы исправить))) надо флэшмоб среди френдов замутить
luckra_
Feb. 15th, 2012 06:32 am (UTC)
дайце дзвесьці (-:
luckra_
Feb. 15th, 2012 06:29 am (UTC)
я тут думаю напісаць яшчэ сотню "я не люблю", а потым сотню "мае любімыя музычныя гурты" (-: ну карацей можна кожны тыдзень па сотні выдаваць (-:
bosonojka
Feb. 15th, 2012 09:51 am (UTC)
клевая идея!!!
ginger_sky
Feb. 15th, 2012 07:48 am (UTC)
пиши еще, это прекрасно :)
mayday_sasha
Feb. 15th, 2012 08:54 am (UTC)
клас:)
дзякуй, што нагадала, колькі ў паўсядзённым жыцці ёсць такіх простых і прыемных момантаў:)
groskoper
Feb. 15th, 2012 10:14 am (UTC)
Такая ты здоровская))
luckra_
Feb. 15th, 2012 02:58 pm (UTC)
хыхы, дзякуй
kurt_bielarus
Feb. 15th, 2012 10:16 am (UTC)
Вельмі за вас рады)
berenika_b
Feb. 15th, 2012 11:26 am (UTC)
я намагалася такое сваё напісаць, але прыдумляю занадта складанае і забываюся пра дробязі. і сотня не набіраецца)
luckra_
Feb. 15th, 2012 02:58 pm (UTC)
насамрэч варта толькі задумацца, і набіраецца сотня, потым другая, а калі запісваць за сабой, думаю, тысяча набярэцца за месяц (((-:
chidramoonka
Feb. 15th, 2012 01:55 pm (UTC)
Цудоўны здамак)
Яшчэ шакалад і здымаць?)
luckra_
Feb. 15th, 2012 02:56 pm (UTC)
не, шакалад і здымаць з іншай оперы (=
chidramoonka
Feb. 16th, 2012 06:11 am (UTC)
Из какой?
chidramoonka
Feb. 15th, 2012 01:55 pm (UTC)
Ой, здымак!)
mama_lili
Feb. 15th, 2012 02:05 pm (UTC)
! прыгажосьць :)
wildkot
Feb. 16th, 2012 06:05 am (UTC)
Ах, якая яна ў цябе! ммм

І тое што ты любіш выдатна, проста выдатна. Я б, мабыць, далучылася амаль па ўсіх пунктах! :)
( 18 comments — Leave a comment )