October 2nd, 2012

to be not to seem

Наша шостая здымная кватэра натхняе!

Папярэднія 5 былі дзіўнымі, цёмнымі, у такім цудоўным студэнцкім стылі "матрац і ноутбук".
А гэтая вельмі і вельмі, я нават з першага дня хаджу па ёй і ўнутры ўсміхаюся (-:
Ёсць праўда невялікі мінус - яна да гары набіта гаспадарскімі сервантамі і сервізамі, але я спрабую іх не заўважаць, хаця госці мяне перыядычна вяртаюць да рэчаіснасці і пытаюцца, о а што гэта ў вас такое (-:
Затое паркет, вялізарныя люстэркі і піяніна (ужо гатова згадаць музычную школу) (-: