April 17th, 2012

to be not to seem

digital report

У мяне гэтым годам накшталт юбілей - 10 год он-лайн (-:

За 10 год у мяне было каля пяці паштовых скрынак, некалькі сайтаў, некалькі блогаў, кучы рэгістрацый у сацыяльных сетках і на форумах, а таксама некалі я гуляла он-лайн і нават сядзела ў чаце (((-:
Зараз з усяго гэтага я карыстаюся 2мя поштамі - працоўнай і асабістай, карыстаюся дзясяткам он-лайн сэрвісаў (кшталту фотабакет, бэбіплан ці сэканд.бай), а таксама пішу ў ЖЖ і твітэр.
Вельмі рэдка і няўдумліва я чытаю навіны ў сацыяльных сетках (а там па большай частцы трэээш), часьцей за ўсё каб забіць час, пакуль валяюся на канапе і кармлю дачку.
І вельмі часта гляджу розныя фільмы і серыялы он-лайн у кантакце.

Мае пасты ў твітэры звычайна выглядаюць так:

"мы гуляем там-та" і мабілапруффота (-:





мне дарэчы бракуе фаловераў у твітэры, таму фолоў мі пліз @luckra (-: