December 24th, 2009

to be not to seem

сум на каляды

пакуль палова фрэндаў умінае сьвяточныя абжэрствы, муж радуецца сваёй адзіноце, а анлім дазваляе слухаць бесперапынную плынь гукаў - я чытаю.

Другі дзень жыцьця я трачу на чытво. Але яно настолькі ўядаецца ў сьвядомасьць, што мазгі штарміць на усе 20 балаў. Прыкладна так жа штарміла, калі я дачытала да канца Clockwork Orange Бёрджэса..

Мы тут на днях з сябрамі паразмаўлялі на вострасацыяльныя тэмы - які раз зацьвердзілі думку, што ў нас грамадства вельмі абмежаванае. І нам падалося гэта рэальнай праблемай, але ў падрабязкі ўдавацца ня буду, бо на дадзены момант я лічу, што ў нас та і класавасьці няма, каб праблемы былі - усе прыкладна на аднолькавым узроўні маральнага развіцьця, за рэдкім-рэдкім выключэньнем.

А недзе рэальна ёсьць праблемы і няхілыя, але я прачытала 10 старонак тэкста не для пошукаў негатыву - я па адукацыі педагог (пры чым абмежаваных дзяцей) і проста спачатку мне было проста цікава, як працуюць настаўнікі ў штатах, колькі зарабляюць і ці праўда што там трэба пахаць, каб атрымліваць 43 тыс $ на год, і ці праўда, што біг босы паўсюль на сьвеце тупыя і за проста так могуць атрымліваць 89 тыс на год (-:

праца ў ghetto public school forum.ourprivate.net/viewtopic.php

ЗЫ. каго мой трэшавы эпілог не зацікавіў, соры, я не лінгвіст-псіхолаг, але лічу, што гэта карысная інфа, асабліва такім лохам як я - якія нічо не робяць па жыцьці канкрэтнага, а заўжды чакаюць ману нябесную.

пайду блін, хоць крысмас-мэсэджыс адпраўлю ў эўропу (((-:  З калядамі, дарагія!!! ххх
  • Current Music
    Мумий Тролль - Золото и ладан