January 27th, 2009

to be not to seem

нарцыстычны настрой (=

Прывітаньне,

я моцна перажываю і хвалююся за ўсё на свеце і заўсёды - я зьбіраю макулатуру; дапамагаю інвалідам; спрабую не выкідаць пластык; памятаю дату, калі павінна сапсавацца малако (-:

я такі круты псіхолаг, што здольна выключыць і ўключыць сябе самастойна, калі патрэбна (-:

я лянівая да немагчымасьці, але ў мяне нефіговая сіла волі (-:

я размаўляю на трасянцы (-:

я абажаю, калі мяне клічуць Воляй! (-:

я хачу зьняць фільм, напісаць кнігу, выпусьціць пару некамерцыйных альбомаў і нарадзіць Лышчыку дзяцей (-;

я ненавіджу сваю работу, але вельмі хачу быць крутым фатографам (-:

у мяне САМЫЯ неверагодныя, таленавітыя і цікавыя сябры на сьвеце!!! (-:

  • Current Music
    Maria Taylor - A Good Start