?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: yoko ono

Ёка Она

Схадзілі ўчора на адкрыцьцё выставы Ёкі Оны з удзелам самой музы Джона Ленана.

Гадзіну прысутныя чакалі Ёку. Потым яна выйшла на сцэну. Дастала ліхтарык. І, направіўшы сьвятло ў залю, сказала: "I love you". А потым паказала караткаметражны дакументальны фільм, дзе яна, як перад намі, перад рознымі людзьмі дастае ліхтарык і кажа: "I love you".

"Людзі прывыклі спачатку запрасіць на спатканьне, потым тры разы сустракацца, а толькі потым казаць "Я цябе кахаю". А я прапаноўваю не чакаць, а з дапамогай ліхтарыка адразу ўсім дасылаць сваё паведамленьне любові - сябрам, каханым, родным," - кажа Ёка. Потым яна яшчэ пару разоў памахала рукамі, пакрасавалася на сцэне і сыйшла.



Выстава - з прэтэнзіяй на арыгінальныя канцэптуальныя інсталяцыі. Але па-мойму, у Ёкі не вельмі атрымалася.

Увогуле склалася ўражаньне, што цётка проста езьдзіць па свеце, заграбае бабкі і купаецца ў славе свайго былога мужа. Прынамсі, я дый мае знаёмыя ішлі туды, толькі каб паглядзець на чалавека, які персанальна і блізка ведаў Джона Ленана. Такі маленечкі кавалачак гісторыі - доказ, што "Beatles" сапраўды існавалі. А вышйла б замест Ёкі якая-небудзь іншая цётка зь ліхтарыкам і сказала б "I love you", наўрад ці атрымала б яна такія захопленыя погляды.

ФотыCollapse )

Tags: