Tags: video

sheshory

Філадэльфія - Вашынгтон

Раніцай з Філадэльфіі амаль да трасы на Вашынгтон наз завёз чырвоны лінкальн. Амаль – гэта значыць, яшчэ каля мілі пяшкарыць з заплечнікамі, інструментамі і табурэткай у 37-градусную сьпякоту паміж трасамі. Вось такіх нас, абвешаных усякай фігнёй, потных і ўжо крыху падгарэлых на сонцы пабачыла шасьцідзесяцігадовая Эйн. “Скачыце ў машыну”, - толькі і сказала яна.



Як выявілася, Эйн у маладосьці была хіпі, езьдзіла па Штатах на старэнькім аўто. А зараз падбірае кожнага аўтаспыньніка. Яна – адна з нямногіх, хто так робіць сёньня ў ЗША. Аўтастоп тут амаль памёр. Эйн патлумачыла, што людзі запужаныя тэлебачаньнем, ніхто нікому не давярае. Да таго ж, працуе закон, працуюць адвакаты. І калі з намі штосьці здарыцца ў яе машыне, мы можам яе засудзіць.



Collapse )
sheshory

Флэш-моб "Падыграй Сымону-Музыку"

Афіцыйны старт беларускай каманды "З табурэтам праз кантыненты" дадзены. Візы пастаўленыя. Квіткі на самалёт купленыя. Прышчэпкі ад жоўтай ліхаманкі зробленыя.
Зараз медытуем, рэпетуем.
Хутка вылет.
Хэлоў, Амерыка.

sheshory

(no subject)

Цудоўны сюрпрыз чакаў мяне працоўным ранкам у панядзелак. Сяргей Балахонаў скляпаў душэшчыпацельны кліп з маіх фотаздымкаў. Усё жыцьцё перад вачыма праняслося. Была б я не на працы, расплакалася б.

sheshory

Гадронны калайдар

Сяргей Балахонаў зьмясьціў у інтэрнэце відэа - адказ Марыйцы Мартысевіч на прапанову стварыць каляндар з выявамі аголеных літаратараў.



Пабачыўшы гэтае відэа, я не змагла ня зьняць адказ Балахонаву на "першы выпадак у гісторыі беларускай літаратуры ды інтэрнэту, калі дыскусія набывае форму відэапалемікі". Спачатку я хацела зьняцца на фоне шкарпэтак, якія сохлі на батарэі. Потым вырашыла зьняцца на фоне пустой сьцяны (як шкада, што каляровага дывану побач не знайшлося). І я ўжо нават прыдумала прамову. Як раптам на камеры скончылася батарэя. Але, думаецца мне, у скарочаным варыянце адказ Чэмбэрлену Балахону атрымаўся як найлепшым. Па-мойму, я выказала ўсё, што думаю з гэтай нагоды.