Tags: usa

sheshory

Goodby, America!

24

Толькі мы выйшлі на трасу, што вядзе да мексіканскай мяжы, спынілася маладая парачка – Шон і Эмбер. Праз 40 міляў перад развітаннем Шон даў нам свой нумар тэлефону і сказаў званіць, калі нікуды не з'едзем, - у іх без праблемаў можна пераначаваць ды наесца фруктаў.

4

Аднак доўга стаяць на трасе не давялося – спыніўся яшчэ адзін Шон. Быў у Іраку, Кувейце ды суседніх краінах. Што там рабіў – сакрэт. Сказаў толькі – ваенныя справы. Па ягоных словах тэмпература ў Іраку бывае такая, што ежу нават смажыць ня трэба – паклаў на сонца на 20 хвілінаў – і гатова. 63 градусы. Шон ужо прывык выжываць у такіх умовах. Таму пустыня Нью-Мексіко, дзе ён нас злавіў, для яго кветачкі. Гэта мы з сабой набралі па 3 літры вады і глушылі яе штосекунду, выціраючы пот з ілба. А ён можа выжыць тут некалькі дзён з адной бутэлечкай вады.

3

У Шона ўся сям'я ваенных. І жонка, і брат, і бацька. А бабуля Шона з Польшчы, зусім блізка да Беларусі. Калісьці ў 1938 годзе ёй прыснілася, што праз яе горад ідуць немцы і нішчаць ды забіваюць усё і ўсіх на сваім шляху. На наступны дзень яна сабрала сваіх дзяцей і пайшла ў бок Румыніі. Адтуль – у Італіюю. Потым у ЗША. А ў 1939 годзе пачалася другая сусветная вайна. Ужо нядаўна Шон запытваў інфармацыю ў польскіх архівах пра сваю сям'ю, якая не паверыла дурацкаму сну бабулі і засталася ў краіне. Усе да аднаго загінулі.

Collapse )
sheshory

Альбукерке, Альбукерке, этот город наш с тобою, стали мы его судьбою...

Горад Альбукерке, штат Нью-Мексіка, для нас, як і многія іншыя амерыканскія гарады, пачаўся з МакДональдсу, а дакладней з бясплатнага інтэрнэту. Мы заваліліся з заплечнікамі ў рэстаран і пачалі шукаць начлег праз www.couchsurfing.org, а таксама праз сяброў сяброў сяброў.

Не паспелі мы сесці, як да нас пад'ехала жанчына год 80 на інвалідным крэсле ды прасунула Верасню ў рукі 5 баксаў са словамі: «Спадзяюся, ты знойдзеш ім прымяненне». І з'ехала.

Адказы з інтэрнэту наконт начлегу мы атрымлівалі кшталту «мне трэба падумаць», «а раскажыце пра сябе падрабязьней»... І тут зазвінеў званок.

- Прывітанне! Вы можаце ў мяне спыніцца, без праблемаў. Адкуль вас забраць?

Праз 10 хвілінаў да нас падыйшоў малады чалавек з барадой і ў панаме і дыхнуў на нас перагарам: «даааа... нямала ў вас рэчаў». Гэта быў Кэнтан – сябра сяброў маёй сяброўкі. Лепшага чалавека ў Альбукерке мы проста не маглі знайсці. Якраз у дзень нашага прыезду Кэнтан звольніўся з працы на амерыканскае войска і прысвяціў увесь свой час нам. Жартаваў – «цяпер я ваш раб».

30

Collapse )
sheshory

Дарога да Лас-Анджэлесу

1985 год. Першы зьлева - Аляксандр Лагода, бацька Жэні, якая ляжыць у вазку. Трэці зьлева - Аляксандр Манцэвіч, мой бацька. Трымае на руках маю сястру Насту, а я ляжу ў вазку. Менавіта Жэня лагода прытуліла нас з Верасьнем у Лас-Анджэлесе гэтымі днямі.



Вось такія мы зараз. Амаль не зьмяніліся.



Collapse )
  • Current Music
    Кентан іграе на гітары
  • Tags
    , ,