Багата
Я не ведаю, ні як завуць гэтых хлопцаў і дзяўчат, ні кім яны мараць стаць. Мы проста сядзім на зямлі перад Калумбійскім нацыянальным універсітэтам, схаваўшыся ад дажджу і граем адно аднаму нашыя народныя песні. Мы з Верасьнем - на скрыпцы і гітары. Яны - на калумбійскай флейце - гайце.

У горадзе з больш як сямю мільёнамі чалавек, дзе жыхары задыхаюцца ад выхлапных газаў і надзяваюць на твар маски, мы знайшлі куток поўнай свабоды і творчасці. На тэрыторыі Калумбійскага універсітэту - усе факультэты ў адным месцы. Фізікі і архітэктары, лінгвісты і мастакі перасякаюцца тут кожны дзень...
На перапынках студэнты выходзяць на плошчу Чэ пакурыць траўку. Некаторыя затрымліваюцца там на некалькі гадзінаў. Амаль кожны студэнт тут - артыст. Хтосьці іграе на музычных інструментах і спявае, хтосьці жанглюе. Іншы ходзіць па канаце ці паказвае фаер-шоў.

( Collapse )