?

Log in

No account? Create an account

Entries by tag: photo

Армянская гасціннасць

Міша

Арменія апынулася неверагодна гасціннай і ахвочай дапамагчы. Прычым часам даходзіла да абсурду. Застопілі мы невялічкі бусік. Кабіна занятая і кіроўца прапануе нам ехаць у закрытым кузаве без вокнаў. Мы не супраць. "Праўда, мне трэба заехаць у адну вёску ненадоўга, а пасля паедзем у Ерэван", - дадае ён. Мы пагаджаемся - куды спяшацца?

IMG_5566

Далей перад нашымі вачыма разгортваюцца наступныя падзеі. Спачатку нейкі час мы ехалі ў поўнай цемры. Затым расчыніліся дзверы кузава. У яркім святле, якое асляпіла нам вочы, з'явіўся кіроўца. Моўчкі зірнуў на нас. Пасля на месцы кіроўцы з'явіўся паліцэйскі і таксама моўчкі зазірнуў у бусік. Праз хвіліну паліцэйскага ў дзвярах замяніў мужчына ў цывільным. Не сказаўшы ні слова, ён падсеў да нас, і дзверы зачыніліся.

Ехалі мы не доўга, як бусік зноў спыніўся. У расчыненых чарговы раз дзьвярах зноў з'явіўся кіроўца і так сама зірнуў на нас. За ім у святле з'явіліся жанчыны. Яны сказалі штосьці адна адной па-армянску і засмяяліся. Затым на іх месцы мы пабачылі дзяўчынку з маленькім сабачкам на руках. Яна заскочыла да нас у бусік. Унутры зноў стала цёмна і мы паехалі далей.

Праз нейкі час мы зноў спыніліся і кіроўца адчыніў дзверы. Нашыя спадарожнікі выйшлі з бусіка. Я таксама выскачыла на вуліцу. Мы былі пасярод вёскі. "Хадзем", - махнуў мне рукою наш кіроўца і схаваўся ў бліжэйшай хаце. Мы ўчатырох пацягнуліся за ім. Там ужо накрывалі на стол. Пасля хуткага знаёмства, лёгкага перакусу і пары стапарыкаў абрыкосавай гарэлкі мы зноў накіраваліся да машыны.

"Яшчэ заедзем у адно месца і далей - у Ерэван", - чарговы раз запэўніў нас Міша. Праз нейкі час мы спыніліся яшчэ ў нейкай вёсцы. Нашыя спадарожнікі развіталіся з намі. "Гэта мой дом. Зараз перакусім і паедзем далей", - былі чарговыя словы кіроўцы. Перакус ізноў жа не абышоўся без гарэлкі, гэтым разам тутовіцы. Міша, нягледзячы на тое, што быў за рулём, не грэбаваў алкаголем.

Нарэшце мы трымаем шлях у Ерэван. Не праехалі мы і кіламетра, як Міша, пагаварыўшы з кімсьці па тэлефоне, разварочвае машыну назад у вёску. Нас запрасілі на вячэру яго знаёмыя, сярод якіх - і тая самая дзяўчынка з сабачкам.

Мы ўжо амаль нічога не ямо і не п'ем - хапіла папярэдніх перакусаў. А вось Міша заліваецца гарэлкай у два горлы. Паціху ацэньваем нашае становішча. На дварэ ўжо цёмна. Кіроўца п'яны. Мабыць, сёння ўсё ж у Ерэван ехаць не варта. І мы акуратна кажам пра гэта Мішы, стараючыся не пакрыўдзіць яго.

"Ды вы спытайце ў каго заўгодна! Я, колькі не вып'ю, ніводнай памылкі на дарозе не зраблю", - зарадзіў тут ён. Мы канечне ж верым, дзякуем Мішу за дапамогу і спрабуем развітацца. Але Міша ўсё яшчэ спрабуе ўпэўніць нас у тым, што ён у абсалютна чыстым розуме. Аднак нашае жыццё нам даражэй.Read more...Collapse )

Tags:

Ведаючы па досведзе, што прытулак на ноч лепш шукаць у маленькіх вёсках, мы вырашылі не перасякаць сёння мяжу з Грузіяй, а застацца начаваць у якім-небудзь закінутым богам мястэчку яшчэ з расійскага боку. Аднак мы не ўлічылі нашага досведу, што ў памежных рэгіёнах дзейнічаюць зусім іншыя правілы.

Усе жыхары адмоўна махалі галовамі, прыгаворваючы: “Няма месца”. Мы былі гатовыя начаваць хоць у якім сараі, абы не на вуліцы. Тэмпература ў гарах уначы набліжалася да нулю. Нас упарта пасылалі ў белы вагон, у якім месцілася крама, маўляў, у іх ёсць пакой.

Пакой апынуўся не бясплатны і заняты. Злая гаспадыня махнула рукою за вагон і буркнула: “Можаце начаваць у Газэлі”. Мы прыселі ў чаканні, што хоць нейкая частка ночы міне і спаць у халоднай Газэлі давядзецца менш. Раптам да крамы пад’ехалі хлопцы на машыне: “Дзе будзеце начаваць?”. “У Газэлі”, - машам рукой за вагон. “Хочаце начаваць у мяне ў ларку? Канапа, тэлевізар…”. Канапа і тэлевізар не надта вабілі нас, але добразычлівасць хлопцаў нас падкупіла. “Прыходзьце. Сіні ларок”, - сказалі яны на развітанне і зніклі.

Праз некалькі хвілінаў мы ўжо былі ля сіняга ларка – “Маскоўская страхавая кампанія” – абвяшчала шыльда. Два хлопцы завіхаліся ля яго. “Праверка змусіла адсунуць ларок ад дарогі не менш як на 30 метраў”, - скардзіцца Арцём. - “Сёння кранам перасоўвалі”. Усе разам мы ўзяліся дапамагаць хлопцам прыбірацца ў жалезнай каробцы, рамантаваць дах, пазбаўляцца ад пылу. Калі ўсё было скончана, Арцём, агледзеўшы памяшканне метры 2 на 3, з палёгкай і гонарам сказаў: “Адчувайце сябе як у сябе ў ларку”, і знік.


А раніцай нас ужо чакала Грузія.

Read more...Collapse )

Tags:

Чачня не ў тэлевізары

У Расію мы пераправіліся на пароме праз Керчынскі праліў. Калі сцямнела, мы былі ў Краснадары. Вырашылі знайсці прытулак праз couchsurfing. Нечакана злавілі wi-fi пасярод вуліцы на скрыжаванні. Стаім учатырох ля светлафора, утаропіліся ў свае тэлефоны. І тут заўважаем парачку, якая глядзіць на нас і ўсміхаецца. Пазнаёміліся. Слова за слова і Шаміль маша нам рукой і кажа: "Пагналі!".

Шаміль ужо 10 год як пераехаў у Краснадар з Дагестану. Прывёў нас у чайную "Пуэр-бар" сваіх сяброў. Там пазнаёміў са сваімі сябрамі. Яны таксама панаехалі ў Краснадар - хто з Саратава, хто нават з Масквы. І я не дзіўлюся. У Краснадарскім краі - найлепш з дабрабытам у Расіі. Тут, як кажуць мясцовыя, зямля такая, што куды ні ткні палкай, штосьці вырасце. Хаты ў людзей вялікія, падворкі чыстыя. На ноч нас бяруць да сябе Аня і Фёдар.

IMG_5061

А на наступны дзень мы ўжо былі ў Пяцігорску, дзе я пазнаёмілася са сваёй стрыечнай цёткай, якую не бачыла ніколі ў жыцці, ды са сваімі траюраднымі братамі ды пляменнікамі.

family

А таксама папарыліся у бясплатных ваннах з гарачай мінералкай.

DSC00443

Пасля Пяцігорска мы вырашаем крыху змяніць маршрут і ехаць не адразу ў Грузію, як планавалі, а заехаць спачатку ў Чачню. Аўтаспын на Паўночным Каўказе проста супер. Бяруць адразу. Першай справай пытаюцца, ці мы абедалі. Другой - запрашаюць у госці. Кабардзінцы Анзор і Пшынока вырашаюць зрабіць нам аглядную экспрэс-экскурсію па Нальчыку.

Read more...Collapse )

Пачатак дарогі

У падарожжы ніколі не ведаеш, што цябе чакае наперадзе. Адзін дзень ты начуеш у гаражы між матацыкламі і накрываешся кардонам, каб не змерзці. Другую ноч табе прастаўляюць нумар у шыкоўным гатэлі з басейнам. У дарозе адчуваюцца звычайныя радасці. Памыцца, папраць бялізну, паспаць на ложку - прыносяць зусім іншае задавальненне, калі нейкі час жывеш без душа, гарачай вады, лядоўні, пасцельнай бялізны. Дома я не скачу ад радасці, калі адчыняю лядоўню і бачу там слоік варэння. Дома я не дзялюся са сваімі сябрамі навінамі, кшталту: як клёва я памыла шкарпэткі ды штаны. За халоднай ноччу заўсёды прыходзіць сонечны дзень. Сённяшнія нястачы апраўдаюцца заўтрашнімі здабыткамі. Менавіта за гэтым я і еду ў дарогу.

20110425-IMG_8550

Паўтара гады назад мы вярталіся з гадавога падарожжа па Амерыках. Нам заставалася ўсяго два тыдні да самалёта. Аўтаспынам мы ехалі з Ушуаі ў Буэнас-Айрэс, адкуль у нас быў рэйс. Некалькі ночаў запар мы правялі на запраўках, тулячыся паміж ямамі для рамонту машын. Чарговы вечар сустрэў нас у нічым не прыкметным нафтавым гарадку Камадора дэ Рыдав'ярыя, што ў ветранай Патагоніі. Безвыніковыя спробы папрасіцца на начлег у царкве прывялі нас да думкі, што і гэтую ноч мы правядзем на запраўцы. І тут на адным з будынкаў мы пабачылі надпіс: "Камунідад дэ Булгарія". І вось мы ўжо спяваем беларускія песні дзецям балгарскіх эмігрантаў у Аргентыну. А праз гадзіну вячэраем дома ў Цэнкі, запіваючы варэнікі дамашняй слівовіцай.

Read more...Collapse )

Tags:

08.03.2012

Мы вярнуліся на Карлаў мост каля дзевятай. Турысты расхаджвалі па ім, церлі рукамі пачарнелыя скульптуры, фатаграфаваліся ў кожным кутку. 

"Карлов мост почти без людей! Какая редкость!" - радасна ўскрыкнула адна з іх і ўзялася за фотаапарат.

Я пасьміхнулася, бо ведала, што на стужцы, запраўленай у мой "Зеніт" ужо ёсць гэты кадр, зроблены тры гадзіны назад. 

Karlov bridge

Дзеля гэтага варта было прыязджаць у Прагу а 6-й раніцы.
Дарагія сябры! Нарэшце маю гонар запрасіць вас усіх на нашую з Верасьнем выставу падарожных фотак і прэзентацыю відэа-роліка з экспедыцыі "З табурэтам да акіяну". Прыходзьце на адкрыццё ў аўторак 18 кастрычніка а 19-й у галерэю сучаснага мастацтва "Ў". Мы пастараемся, каб вам было цікава, смачна і проста зашыбісь. Як было нам напрацягу года бадзянняў па Амерыках.

afisha web

Tags:

Канец

Раніцай 17 красавіка надвор’е не заладзілася. Дождж змяняўся снегам. А той у сваю чаргу пераўтвараўся ў град. На небе – ніводнага прасвету. Але бліжэй да поўдня развіднелася, на небе з’явілася сонца. І снег на гарах ярка заблішчэў.

Сёння роўна год, як мы з усімі рэчамі за плячыма пакінулі дом і адправіліся ў Амерыку з табурэткай. Сёння праз год табурэт памочыць свае ножкі і тым самым атрымае апошні прытулак.

Мы доўга ішлі па краі зямлі, прабіраючыся па слізкіх схілах, пералазячы праз паваленыя дрэвы ды зарасці калючак.

20110417-IMG_9763

Read more...Collapse )
 
Ах! Табурэтка! Апынуўшыся са зламаным зэдлікам у руках, мы селі ў грузавік, які яго пераехаў. Захоплены кіроўца, які толькі што падабраў двух грынаў-музыкантаў, засыпаў нас пытаннямі.

- Іграеце музыку?

Мы толькі і змаглі, што вяла кіўнуць галавамі. Усміхацца мы не маглі. У галаве – толькі думкі пра тое, што 11 месяцаў цягнулі гэтую табурэтку, а зараз яе няма. Спустошанасць і няведанне, што рабіць зараз.

Калі мы выйшлі з машыны, апынуліся ў вёсцы, дзе кожная сям’я займаецца дрэваапрацоўкай. Там нам тут жа табурэтачку рэанімавалі. Жалезныя шурупы пранзілі цела нашай драўлянай сяброўкі і яна зноў стала падобная на саму сябе.

20110303-IMG_7784

Read more...Collapse )
Учора апошні раз мы начавалі на вуліцы. Цяпер вятры сталі невыноснымі, а тэмпература ўначы блізіцца да нулю. На вуліцы не паспіш – трэба разрульваць начлег у хатах. А за час падарожжа па трапічнай частцы Аргентыны, мы ўжо адвыклі ад гэтага.

Начавалі – гучна сказана. Спалі мы на аўтазапраўцы ўсяго тры гадзіны. А трэцяй ночы наш кіроўца фуры працягваў свой шлях на Поўдзень Патагоніі. І мы разам з ім. Аўтаспын у Патагоніі – проста казка. Адлегласці паміж гарадкамі – велічэзныя. Паміж імі – нічога, скрозь адны пампасы, ссохлая трава. А ноччу пад колы аўтамабіляў выскакваюць сотні трусаў. Раніцай – уся дарога ў крыві. Паабапал пасуцца сваякі ламаў – гўанакі.

20110405-IMG_8072

Read more...Collapse )

Блізкая Аргентына

Аргентына – вельмі падобная да нашых краінаў. Асабліва яе паўночныя правінцыі. Заходзіш у сельскі аўтобус, а там за рулём Вася. Ну, такі наш-наш Вася. А на суседнім крэсле – баба Галя. Нашая-нашая такая. А вакол – сосны, драўляныя хаты, нейкі дзед едзе на калёсах. Такое спакойнае, размеранае жыццё, адрознае ад іншай Лацінскай Амерыкі.



Напэўна, гэта з-за таго, што менавіта сюды з’ехала мноства эмігрантаў з Усходняй Еўропы. Тут нашчадкі і палякаў, і беларусаў, і расіянаў, і украінцаў. У гарадку Апосталес увогуле каля 40% насельніцтва з украінскімі каранямі. Праўда, большасць з іх ужо ні слова не ведае па-украінку.

Аднак у горадзе – і украінская царква, і украінскі клуб, і вуліца Тараса Шаўчэнкі.
 

Read more...Collapse )
Вельмі часта ў падарожжы нам даводзіцца тлумачыць іншаземцам, што такое Беларусь, дзе яна знаходзіцца. Пачынаючы з ЗША і да самай Аргентыны толькі адзінкі мелі хоць нейкае ўяўленне пра нашую краіну. Аднак нават многім тым даводзілася расказваць, што Беларусь – гэта не Расія.

Ніякіх намётаў
20110326-IMG_7980

Украінец Калюня, які ўжо даволі доўгі час падарожнічае з намі, смяецца. Кожны раз, калі ў нас пытаюцца, адкуль мы, мы кажам: “Беларусь” альбо “Белоруссія” (менавіта так называецца нашая краіна па-іспанску і так хоць некаторыя разумеюць адкуль мы)”. “Руссія?” – тут жа пытаюцца ў нас. Гэта ж трэба было ў назве краіны ўставіць “руссія”! Пашчасціла ж украінцам. “Не, - кажам мы, - сerca Russia” (каля Расіі). Калюня жартуе: “Так і напішыце на пашпарце: “Pequeño pais сerca Russia” (маленькая краіна каля Расіі)”.

Read more...Collapse )

Праз 40 год

 
Гэтая фотка зробленая дзесьці ў 1971 годзе. На ёй – французы Гай і Нікі ў Балівіі. Гэтую пару мы сустрэлі ў Бразіліі на востраве Ітапарыка праз 40 год. Састарэлыя Гай і Нікі расказалі нам, што з 1968 па 1971 год здзейснілі амаль такое ж падарожжа, як і мы. Аўтаспынам, пешшу і амаль без грошай. З Канады да Бразіліі. І скончылі свае прыгоды ў Сан-Паўло, дзе ў іх нарадзіўся сын.

guy_nicky

Пасля таго, як Гай вярнуўся на радзіму, яго судзілі за тое, што хаваўся ад войска. Затым ляжаў у вар’ятні, таму што, як ён зараз кажа, “быў не такі, як усе”. Пасля працаваў журналістам у розных краінах. Вывучыў кучу моваў. А цяпер паўгады яны з Нікі (якую Гай, дарэчы, дагэтуль назвае сяброўкай, бо яны так і не ажаніліся) жывуць у палацы ў маленькай вёcачцы на беразе мора у Францыі, а паўгады – у Бразіліі, дзе калісьці скончылі сваё падарожжа.

Гай сёння
164307_144575738931810_100001381553264_278750_7289810_n

Read more...Collapse )

Душок Бразіліі

Марсэль з расійскай табурэтнай каманды казаў: «Калі вы не пабываеце ў штаце Баія, не кажыце, што вы былі ў Бразіліі. Баія – гэта «душа» краіны». Чым бліжэй мы пад'язджалі да Сальвадору ў штаце Баія, тым больш мы адчувалі тую самую «душу» Бразіліі.

Зніклі багатыя будынкі, замест іх штораз трапляліся недабудаваныя халупы; джунглі замяніла пустыня; мясцовыя ўсё больш акалочваліся каля дарог, прадаючы фрукты ці іншую драбязу. А кіроўцы баяліся спыняцца ў гэтых мясцінах. Амаль кожны з іх мае ў загашніку гісторыю, як на яго ці ягонага сябра напалі са зброяй ды скралі груз. «Душа» краіны апынулася з душком.

20110215-IMG_7525

Апагеем усяго гэтага хаосу стаў Сальвадор. Ужо зацемна нас прывезлі ў адзін з раёнаў гораду пад назвай Піры-Піры. Прастытуткі круцілі клубамі перад мінакамі, пацаны прадавалі наркотыкі, з неба свяціў ліхтаром на зямлю паліцэйскі верталёт, нарады паліцыі з аўтаматамі расхаджвалі па горадзе. Мы былі адзінымі белымі. А наш спадарожнік раптоўна змяніў сваё рашэнне і адмовіўся прыняць нас у сябе на ноч.

Read more...Collapse )
Адна з нешматлікіх і асноўных умоваў нашай творчай экспедыцыі – аднесці табурэтку з беларускай кухні да акіяну. Нездарма ж нашае падарожжа называецца “З табурэтам да акіяну”. Аднак цэлы год вандраваць са старэнькім драўляным зэдлікам і захаваць яго, не так проста.

Табурэт у ньюйоркскім метро
vlad
 
Read more...Collapse )

Tags:

Калі праз восем вельмі доўгіх дзён у балівійскіх джунглях мы апынуліся на мяжы з Бразіліяй, нас цяжка было б пазнаць нават роднай маці. З ног да галавы вымазаныя амазонскай чырвонай зямлёй, шчокі абпаленыя пад трапічным сонцам. Штохвіліну мы нахіляліся, каб пачухаць пачырванелыя ад укусаў камароў ногі. У заплечніках – ніводнай чыстай шмоткі.

На бліжэйшай будоўлі мы ўмылі твары і накіраваліся да мяжы. Дзесяць хвілінаў – і ў нашых пашпартах – штампікі аб выездзе з Балівіі. Дзесяць балівіянаў – і мы на лодцы пераплываем раку, якая раздзяляе дзве краіны.

Тое, што мы пабачылі, апынуўшыся на іншым беразе, стала для нас поўнай нечаканасцю. Зніклі джунглі, камары, дажджы і індзейцы. З’явіўся асфальт, кандыцыянеры ў крамах, у кожнай з якіх можна было расплочвацца банкаўскімі карткамі. Кошты ўзраслі разоў у пяць. Мы перасталі выглядаць багатымі “грынгамі”, а сталі хутчэй беднымі “вагабундас” (валацугамі).

Мы стаялі на дарозе, падняўшы вялікі палец і разважалі. Нашыя плюсы: у адрозненні ад Балівіі тут ёсць асфальт і шмат машынаў. Нашыя мінусы – у адрозненні ад усёй астатняй Лацінскай Амерыкі тут размаўляюць па-партугальску і мы ніфіга не разумеем. Да таго ж тут няма аўтаспыну.

Пра тое, што ў Бразіліі няма аўтаспыну (ці “кароны”, як тут кажуць), нам расказалі іншыя табурэтнікі, якія дабраліся сюды раней, каб рыхтаваць фестываль на супрацьлеглым баку краіны - у горадзе Сальвадор на беразе Атлантычнага акіяну. Па іхніх словах, стаяць на дарозе бессэнсоўна. Адзінае, што можа дапамагчы – дамаўляцца з кіроўцамі грузавікоў на стаянках.

Яшчэ адна праблема - мова. Успомніліся часы, калі мы толькі перасеклі мяжу з Мексікай. Іспанскай мы не ведалі, таму штораз даводзілася тлумачыць, што мы хочам сказаць, жэстамі. За 8 месяцаў бадзянняў па Лацінскай Амерыцы мы вывучылі іспанскую так, што маглі не толькі спакойна размаўляць з мясцовымі на розныя тэмы, але і нават распазнаваць акцэнты з кожнай краіны. Цяпер мы зноў вярнуліся да нулявога ўзроўню.

Пад вечар мы заселі ў адной з кавярняў пры дарозе. З часам яна напоўнілася мужчынамі сярэдняга веку з невялікім пузікам і шчаціннем на твары. “Дальнабоі”, – хорам падумалі мы. Нягледзячы на адсутнасць агульных моваў, праз нейкі час мы ўжо дамовіліся: заўтра а пятай ранку мы раздзяляемся і Вайда з Калюнем едуць на адным грузавіку, мы з Вераснем – на іншым.

Мы прачнуліся яшчэ зацемна. А пятай нашыя новыя сябры-кіроўцы не з’явіліся. Мы, чакаючы, рабілі зарадку, аднак яна зацягвалася. А шостай на апошнім дыханні мы ўсё яшчэ рабілі зарадку. Толькі каля сёмай гадзіны раніцы сонныя дальнабоі вылезлі з грузавікоў. І, развітваючыся, памахалі нам рукой.

Не разумеючы, што адбываецца, мы запыталі: “А як жа нашая дамоўленасць? Вы ж абяцалі забраць нас а пятай”. “А пятай вечара”, - паправілі нас кіроўцы і паехалі ў порт загружацца.

А пятай вечара мы нарэшце выехалі з памежнага Гўаярамерына. Вайда з Колем адразу да Кўаябы – гэта каля 1,5 тысячы кіламетраў. Мы з Верасьнем – усяго 200 км. да бліжэйшага Порто Вэльё.

Спрабуючы знайсці спадарожнікаў на заўтра, мы зайшлі ў рэстаранчык на стаянцы грузавікоў. Амаль адразу да нас падышла супрацоўніца і запытала, чаму мы не ядзім, а толькі п’ем ваду. Мы паспрабавалі патлумачыць, што не хочам. Аднак яна пачала угаворваць: “Бярыце, што хочаце: мяса, суп. Мы ўсё аплоцім”. Мы аднекваліся. Але безвынікова. Праз пяць хвілінаў перад намі стаяла талерка, поўная смачненнага супу.

Тады мы яшчэ не ведалі, што гэтае “посто” – так тут называюць стаянкі грузавікоў – стане нашым домам на наступныя тры дні. Штодня мы падыходзілі да кожнага кіроўцы і пыталіся, ці едзе ён у наш бок. Аднак яны ўсе альбо ехалі ў адваротным кірунку, альбо чакалі загрузкі і не ведалі, калі паедуць. А тыя адзінкі, якія пагаджаліся падвезці нас заўтра зранку, у прызначаны час не з’яўляліся на прызначаным месцы альбо ізноў казалі “заўтра”.



Read more...Collapse )
Эквадорскіх джунгляў нам было мала, і з беласнежныхсольных саляраў нам захацелася ехаць праз балівійскую сельву на Амазонку. Зірнуўшы на карту, мы прыкінулі, што выбірацца з Балівіі ад Ла-Пасу будзем прыкладна два дні. Аднак літоўка Вайда, адправіўшы свайго хлопца П’ера дадому ў Францыю і далучыўшыся да нас з Вераснем і Калюнем, чамусьці была іншай думкі. “Вы вялікія аптымісты,” – сказала яна. – “Тыдзень, не менш”. У выніку, праз балівійскія джунглі мы прабіраліся 8 дзён.

20110123-IMG_7303

20110123-IMG_7300

Асфальтаваная дарога скончылася амаль адразу пасля Ла-Пасу. Мы з’ехалі з гор па самай небяспечнай дарозе ў свеце (аднак, скажу я вам, сустракаліся на нашым шляху дарогі і пакручэ :)) ды апынуліся ў джунглях (пура сельва, як тут кажуць). Чарговая ноч застала нас у гарадку Сапеча. Мясцовы такіст на нашае “пісо, тэча і но тэнэмос дынэра” (падлога, дах і няма грошай) адрэагаваў вельмі хутка. Ужо праз пяць хвілінаў мы стаялі пад дахам, а гаспадар Віктар цягнуў з хаты падаўжальнік, каб правесці ў наш прытулак святло.

Read more...Collapse )

Салёны лёд

Тое, што на саланчак Уюні, самы вялікі ў свеце, патрапіць амаль немагчыма, нам расказаў Кірыл. Маўляў, транспарт туды не ездзіць і людзі там не жывуць. Так што мала таго, што туды не даехаць аўтаспынам, дык яшчэ і начаваць не будзе дзе. Свежанькія табурэтнікі літоўка Вайда і француз П’ер, якія толькі месяц назад далучыліся да нас у Перу, заплацілі тураператару па 100 баксаў на чалавека, каб пабачыць высахшае возера, поўнае солі.

Аднак мне так хацелася пабачыць саланчак, што, прапусціўшы засцярогі Кірыла і інфармацыю ад Вайды і П’ера міма вушэй, я пацягнула за сабой Верасня і Калюню. І мы адправіліся аўтаспынам з Качабамбы на Уюні.

20110112-IMG_7095

Read more...Collapse )

Такая Балівія

Балівія – самая танная краіна на нашым шляху. Так, сустрэча тут Новага году на беразе возера Ціцікака абышлася нам менш чым у 20 баксаў. А гэта і хостэл, і шампанскае, і нават некалькі відаў салатаў.

Дарэчы, беларускі і ўкраінскі Новы год застаў нас на нейтральнай паласе паміж Перу і Балівіяй. Мы, як сапраўдныя патрыёты, выпілі заныканы Калюнем ром пад куранты яго ж айфона і пад радасныя крыкі кінуліся абдымаць адно аднаго.

20101231-IMG_0926

Аднак не ўсе раздзялілі нашую радасць. Аказваецца, ў 10 метрах ад нас у кустах дзве перуанкі заныкалі кантрабандны бензін з Балівіі. На нашыя крыкі выбег памежнік і запаліў кантрабандыстак. Некалькі купюраў у кішэню памежніку – і бензін у Перу.

20101231-IMG_0915

Read more...Collapse )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars