?

Log in

No account? Create an account

Авіястоп у Калумбію

Як дабрацца з Панамы ў Калумбію, мы пачалі думаць задоўга да таго, як патрапілі ў Панаму. Дзве краіны раздзяляюць 89 кіламетраў непраходных джунгляў і балотаў Дар’янскага прабелу. Прайсці з адной краіны ў другую па зямлі вырашаюцца адзінкі, 40% з якіх (як паказвае статыстыка) не выходзяць адтуль жывымі. Кажуць, што нейкі шлях (у тым ліку над лодках) там усё ж існуе, але карыстаюцца ім выключна гандляры наркотыкамі.

Існуе яшчэ некалькі шляхоў дабрацца да Калумбіі – лодка (за 400 баксаў з носа) і самалёт (за 200). Яшчэ з самага пачатку Пачо, у якога мы спыніліся, сказаў, што можа паспрабаваць выбіць нам дазвол на пералёт у грузавым самалёце. Але, маўляў, надта не спадзявайцеся, дазвол амаль нікому не даюць. Перасякаючы мяжу на лодцы, адзнаку ў пашпарт не ставяць. У гарадку Пуэрто-Абалдзія ў кагосьці з памежнікаў ёсць штамп, але па чутках, ён згубіўся яшчэ ў 2003 годзе і з таго часу яго ўсё яшчэ не знайшлі.

Больш як за тыдзень, які мы правялі ў Панаме, Пачо так ні з кім і не дамовіўся пра дазвол ляцець грузавым рэйсам, прызнаўшыся, што забыў гэта зрабіць. І мы разам з астатнімі табурэтнікамі паехалі ў Калон, што на Атлантычным баку Панамскага перашэйку, каб шукаць на ўсіх лодку, якая са зніжкай завязе нас у Калумбію.

У Калоне мы хаваліся ў мясцовым МакДональдсе і партыямі адсылалі нашых хлопцаў у парты, каб тыя размаўлялі і дамаўляліся з капітанамі караблёў. Гуляць па горадзе не бачылася магчымым. “Муі пелігросо” тут сапраўды здавалася праўдай. Толькі выйдзеш на вуліцу, тут жа знойдзецца паліцэйскі, які будзе цябе суправаджаць, альбо спыніцца машына, кіроўца якой адразу ж запросіць цябе ў салон, каб толькі ты не хадзіў па вуліцы.

20101103-IMG_6811

Read more...Collapse )
“Но райд эн Панама,” (У Панаме няма аўтаспыну) – запэўнівае нас служыцель евангелісцкай царквы ля костарыканска-панамскай мяжы. І не забывае дадаць, што тут “муі пелігросо” і мы мусім узяць таксі. За час нашага падарожжа мы звыкліся да такіх папярэджанняў. Цяпер толькі спакойна ківаем галавою і кажам: “А як жа мы дасюль дабраліся?” Ды працягваем нашае падарожжа аўтаспынам.

20101023-IMG_6579

Read more...Collapse )

Панама-мама

Канечне, я злажала са скрыпкай, а тэлевізійнікі - з мікрафонамі, але агулам вось так вось мы выступілі ў жывым эфіры Панамскага TV.