Нікарагуа – і ў Афрыцы Нікарагуа
Адразу хачу зазначыць, што Нікарагуа - не афрыканская краіна, як чамусьці многія думаюць. Яна знаходзіцца ў Цэнтральнай Амерыцы паміж Гандурасам і Коста-Рыкай. Дык вось, тут ізноў паліцэйскія пасты на кожным кроку. Мы ўжо, не баючыся, аддаем свае пашпарты на праверку. У нас усё ў парадку. Легальнае становішча пацверджанае штампікам у пашпарце. Аднак там жа чарнільнай ручкай стаіць допіс: “Пакінуць тэрыторыю напрацягу пяці дзён”.
Мы едзем у сталіцу Нікарагуа – горад Манагўа. Тут па рэкамендацыі добрага дзядзечкі з міграцыйнай службы спадзяемся працягнуць свой тэрмін перабывання ў краіне. Аднак Манагўа сустракае нас пустыннымі вуліцамі, дзе час ад часу праходзіць які-небудзь чалавек і не забывае нам сказаць, што тут “муі пелігросо” (вельмі небяспечна). І што ўвогуле, як мы тут апынуліся адны і што мы тут робім.
За адзін вечар, калі мы шукалі сабе начлег, нас разоў 15 папярэдзілі пра “муі пелігросо”. Настала ноч, а прытулку мы так і не знайшлі. Адзіным жывым месцам у раёне аказалася казіно. Мы падышлі да дзвярэй. Да нас выйшаў ахоўнік. Выслухаўшы нашую гісторыю, ён паклікаў кампанію жанчынаў. Тыя паспачувалі нам, сказалі, што пусцілі б да сябе, але ў іх злыя сабакі. І павезлі нас у нейкае месца, дзе мы можам “за танна ўпісацца”.
Гэтым месцам апынулася каморка, прыбудаваная да дому. Ні ложку, ні вокнаў. Нічога. Раніцай мы заплацілі гаспадыні 100 кардобаў (каля 5 баксаў) і павалілі ў Гранаду, горад на беразе возера Нікарагуа, дзе ўжо чакалі нас іншыя табурэтнікі. Жаданне заставацца ў Манагве і працягваць тэрмін перабывання ў краіне адпалі.