?

Log in

No account? Create an account
Мы працягнулі свой шлях у Сан-Крыстобаль. Аўтаспын на горным серпантыне – казка. Спыняецца кожны першы. Крок за крокам, ад вёскі да вёскі - па пяць, дзесяць кіламетраў мы прабіраліся ўсё далей і далей. Урэшце звярнулі са шляху, пазначанага на мапе і паехалі па дарозе, якая ў адрозненні ад астатніх у Мексіцы, не мае нумару і, больш за тое, не існуе на картах.

12

5

Read more...Collapse )
Сёлета мексіканцы адзначылі двухсотгадовы юбілей незалежнасці. Адным з галоўных ідэолагаў барацьбы за незалежнасць мясцовых індзейцаў і метысаў быў айцец Мігель Ідальга з мястэчка Далорэс. 16 верасня 1810 года ён зазваніў у царкоўны звон, заклікаючы жыхароў Мексікі да паўстання. Менш чым праз год ён быў пакараны інквізітарамі. Барацьба за незалежнасць цягнулася 11 гадоў і скончылася перамогай мексіканцаў.

Сёння той самы звон, у які званіў айцец Ідальга, усталяваны на даху Нацыянальнага Палацу ў Мехіка. І штогод 16 верасня адтуль раздаецца звон.

25

Read more...Collapse )
"У гаўне ды не ў абідзе” часам даводзіцца ездзіць па Мексіцы. І ніколі не ведаеш, дзе апынешся.

1 (2)

3 (2)

2 (2)

Так, адным вечарам нас высадзілі ў вёсачцы пад назвай Xpujil. Ідзем ў канец мястэчка, каб стопіць і бачым знак – руіны Мая адразу праз дарогу. За плотам сядзіць ахоўнік. Падыходжу да яго:

"Буэнос тардэс”. Слова за слова і ён, пакуль ніхто не бачыць, прапускае нас ва ўжо зачыненыя для грамадскасці піраміды.

Read more...Collapse )

Востраў жанчынаў



Ісла Мухэрэс – рай на зямлі. Як толькі мы падплылі да вострава, адразу перасталі шкадаваць пра патрачаныя на паром 140 песа (каля 12 баксаў). Востраў – 10 кіламетраў на паўтара. У які бок ні пойдзеш – не згубішся, уткнешся ў мора. Мора – празрыстае і лазурнае, пляж не з пяску, а з дробнага планктону. Вакол – вялізныя ракушкі, акамянелыя марскія зоркі...

3

10

Read more...Collapse )

Юкатан

1

Калі падчас аўтаспыну мне на руку накакала птушка, я зразумела, што з Акаюкану мы ўсё ж выбярэмся. І тут жа нам спыніліся дзве бельгійкі, якія прыляцелі ў Мексіку на 2 тыдні, знялі машыну за 600 еўра і ездзяць на ёй, кіруючыся гайд-кніжачкай па краіне. З імі мы і даехалі да горада Вілахермоса.

3

Read more...Collapse )
 З Кўацакўалькаса мы вырашылі паехаць на паўднёвы захад праз Оахаку да Ціхага акіяну. Праз кіламетраў сорак сталі пад мастом. Побач – тры жанчыны з глыбокімі дэкальтэ і ў вузкіх джынсах. Раз пораз каля іх спыняюцца грузавікі, жанчыны па адной заходзяць у кабіну, праз хвілін 15 выходзяць. Нам жа ніхто спыняцца і не думае.

Тут з дажджавой завесы пад мост прыбягае мужчына з сынам. Слова за слова і мы даведваемся, што дарогу, па якой мы планавалі патрапіць у Оахаку, размылі дажджы. Мы мяняем маршрут і едзем да горада Акаюкан у прычэпе разам з канём.

Стаім стопім далей. З супрацьлеглага боку дарогі сігналіць мужык: “Вам куды?” “Нам у адваротны бок”, - адмахваемся мы. Ён разварочваецца праз двайную суцэльную і перапытвае, куды мы едзем. Праз гадзіну, кажа, я буду ехаць у ваш бок. І з’язджае.

Не прайшло і дзесяці хвілінаў, як той жа чувак спыніўся каля нас. Паехалі. Флако дэ Оро – прадстаўляецца ён, пасьмейваючыся ды выстаўляючы свой залаты зуб і пагладжваючы адною рукою залаты крыж на грудзях. Пазней мы даведаліся са слоўніка, што Флако дэ Оро - гэта “Слабасць з золата”.

Праехалі кіламетраў 100 і перад намі раптам вырасла чарга з грузавікоў. Аб’язджаем яе – дарога перакрыта. Едзем назад. Спыняемся перад варотамі нейкага ранча.

“Ну што, - кажа наш новы сябра, - будзем начаваць тут?” “Канечне”, - з радасцю згаджаемся мы. Аднак Флако дэ Оро выварочвае руль зноў на дарогу і мы спыняемся каля варотаў у наступнае ранчо. “Адчыняй”, - кажа ён Верасню. І вось мы сядзім у машыне, зьверху сцяною ліе дождж, часам ад маланак начны пейзаж пераўтвараецца ў дзённы. Мы чакаем гаспадароў ранчо.

Флако дэ Оро выходзіць на лай сабак. І тыя адразу супакойваюцца. Удалечыні з’явілася святло ад фараў. Нас знаёмяць з Тоні і яго сям’ёй. “Гэта маё ранча”, - прызнаецца пазней Флако дэ Оро.

3

Read more...Collapse )

Ve la Libertad (Беліберда)

Аўтаспын па-мексіканску кардынальна адрозніваецца ад амерыканскага. Тут ужо (за вельмі рэдкім выключэннем) не кормяць у дарозе і не даюць грошай. Затое спыняюцца значна актыўней. І падвозяць нават тыя, ад каго гэтага ну ніяк не чакаеш.

Дзесьці пасярод шляху ад Мехіка да Кўацакўалькаса нам спыняецца загружаны да верху пласмасавымі тарамі пікап. З кабіны вылазяць два чувака і пачынаюць вызваляць нам месца ў кузаве. З горам папалам мы туды змясціліся са сваімі заплечнікамі, інструментамі і табурэткай. Едзем. Праз сто метраў кіроўца зноў спыняецца... каб падабраць яшчэ адну жанчыну з яшчэ большай колькасцю багажа - вёдрамі, тачкамі, сумкамі... На мексіканскіх дарогах штохвіліну можна пабачыць загружаныя напоўніцу людзьмі пікапы. Па прынцыпе - дзе змесціцца адзін, там і дзесяць.

6

Read more...Collapse )

Мехіка

Адзіным жывым месцам ля трасы пад Мехіка сярод начы аказаўся фешынэбельны гатэль. Туды мы і накіраваліся. Унутры – хлопец з дзяўчынай на рэцэпцыі. Тлумачым ім, што хочам перачакаць у лобі да раніцы, каб пазваніць сваёй знаёмай у Мехіка. Яны нам пачынаюць расказваць пра цэны на нумары ў гатэлі. “Не, чувакі, вы не зразумелі, мы не хочам нумар”. Дамовіліся да паловы на сёмую.

Да раніцы мы карысталіся гатэльным вайфаем. А шостай я пазваніла Габрыэле – сяброўцы сяброўкі orasio_olivejra . Яна спрасоння спрабуе зразумець, хто мы такія. Разумее. Пытаецца, дзе мы. Мы спрабуем патлумачыць. Яна паняцця не мае, дзе гэта. Кажа, што вельмі-вельмі далёка, дзесьці ў дзвюх гадзінах ад яе дома. Я даю слухаўку супрацоўніку гатэля. Яны пра штосьці доўга размаўляюць. Потым слухаўку зноў бяру я. “Ён вас правядзе на аўтобусны прыпынак”, - кажа яна.

І мы выходзім з гатэлю. Перад гэтым хлопец з дзяўчынай з рэцэпцыі нам даюць паперку, на якой каравай ангельскай мовай напісана, што ім вельмі шкада выганяць нас на вуліцу так рана, але а сёмай на працу прыязджае мэнэджэр, і ў іх з-за нас могуць быць праблемы. Хутка за намі выходзіць і рэцэпцыяніст па імені Анхель.

3

Стаім на прыпынку, чакаем аўтобуса. Хвіліна, пяць, дзесяць. “Камон, гайз. Лэтс мэйк э тур!” – махнуў рукою Анхель і павёў нас па раёне. Пасля невялікай экскурсіі мы ўсё ж селі ў мясцовы аўтобус у накірунку апошняй станцыі метро. Мы яшчэ не ведалі, што нас чакае. Дзве з паловаю гадзіны ў дарожных корках. Мехіка – другая па колькасці насельніцтва агламерацыя свету пасля Токіо і першая па нязручнасці транспартнай сістэмы. Усе дарогі (нават тыя, што па 6 палос у адзін бок) стаяць амаль цэлымі днямі. Пастаянныя газаванні і тармажэнні. Адна з нацыянальных забаваў мексіканцаў – укапваць у дарогі “спячых паліцэйскіх”. Тут гэта адзіны дзейсны сродак кантраляваць хуткасць на дарогах.

10

Read more...Collapse )

Дондэ эста эль баньё?

Прыехалі мы ў Чыхуахуа, зайшлі ў Бургеркінг пакарыстацца бясплатным інтэрнэтам. Гляджу, Верасень раз схадзіў у жаночы туалет, другі. Ну, я ўжо і сказала: "Верасень, мухэр па-іспанску - жанчына".

16
Мексіка з першага погляду ўражвае сваім беспарадкам, пацёртасьцямі, няроўнасьцямі, разрухаю. Нават пустыня тут выглядае больш неахайна, чым у ЗША. У Хуарэсе і ваколіцах узмоцнены ваенны і паліцэйскі кантроль. Ды і паўсюль у Мексіцы паліцыя ходзіць з заюзанымі аўтаматамі, у броніжылетах, правяраюць машыны на наяўнасць наркотыкаў.

11

Каля 35% наркатрафіку краіны праходзіць праз Хуарэс – памежны з ЗША горад. Праз яго ў Штаты правозяць вялізныя партыі какаіну, метамфетаміну і марыхуаны. Войны наркакартэляў не спыняюцца ўжо дзесяткі гадоў. Яшчэ ў 2006 годзе прэзідэнт увёў у горад войскі для пастаяннага патрулявання.

Read more...Collapse )

Goodby, America!

24

Толькі мы выйшлі на трасу, што вядзе да мексіканскай мяжы, спынілася маладая парачка – Шон і Эмбер. Праз 40 міляў перад развітаннем Шон даў нам свой нумар тэлефону і сказаў званіць, калі нікуды не з'едзем, - у іх без праблемаў можна пераначаваць ды наесца фруктаў.

4

Аднак доўга стаяць на трасе не давялося – спыніўся яшчэ адзін Шон. Быў у Іраку, Кувейце ды суседніх краінах. Што там рабіў – сакрэт. Сказаў толькі – ваенныя справы. Па ягоных словах тэмпература ў Іраку бывае такая, што ежу нават смажыць ня трэба – паклаў на сонца на 20 хвілінаў – і гатова. 63 градусы. Шон ужо прывык выжываць у такіх умовах. Таму пустыня Нью-Мексіко, дзе ён нас злавіў, для яго кветачкі. Гэта мы з сабой набралі па 3 літры вады і глушылі яе штосекунду, выціраючы пот з ілба. А ён можа выжыць тут некалькі дзён з адной бутэлечкай вады.

3

У Шона ўся сям'я ваенных. І жонка, і брат, і бацька. А бабуля Шона з Польшчы, зусім блізка да Беларусі. Калісьці ў 1938 годзе ёй прыснілася, што праз яе горад ідуць немцы і нішчаць ды забіваюць усё і ўсіх на сваім шляху. На наступны дзень яна сабрала сваіх дзяцей і пайшла ў бок Румыніі. Адтуль – у Італіюю. Потым у ЗША. А ў 1939 годзе пачалася другая сусветная вайна. Ужо нядаўна Шон запытваў інфармацыю ў польскіх архівах пра сваю сям'ю, якая не паверыла дурацкаму сну бабулі і засталася ў краіне. Усе да аднаго загінулі.

Чытаць і глядзець далейCollapse )

Profile

sheshory
litota_
Аўгіня
flickr

Latest Month

February 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars