?

Log in

No account? Create an account
Усё добра, але трэба рухацца далей – у Нікарагуа. А мы нелегальна прайшлі дзве краіны. Зноў спадзеў на незаўважнае перасячэнне мяжы. За некалькі дзесяткаў кіламетраў да мяжы злавілі грузавік. Кіроўца – хлопец год трыццаці.

Не мінула і хвіліны, як ён дастае два касякі травы. Адзін прапаноўвае нам, другі запальвае сам. Зрабіў пару цягаў – паліцыя. “Fuck!” – па-ангельску ругаецца гандурасец, тушыць касяк і засоўвае яго ў бацінак, які стаіць побач з каробкаю перадачаў. Пасля паліцэйскай праверкі разгублена пытаецца: “А дзе мой касяк?” “Чувак, у бацінку!” :)

Паліцэйскі кантроль на дарогах Гандурасу праз кожныя пару кіламетраў. Спыняюць усіх, кожны раз правяраюць дакументыне толькі ў кіроўцы, але і ў нас. Мы, баючыся за сваё нелегальнае становішча, паказваем айсік і журналісцкае пасведчанне. Пакуль пракатвае.

20101014-IMG_6343

Узмоцнены паліцэйскі кантроль па ўсёй краіне з-за леташняга ваеннага перавароту. Тады прэзідэнт Гандурасу Мануэль Селайля ініцыяваў рэферэндум аб праве балатавацца на другі тэрмін (па законе, прэзідэнт тут можа балатавацца толькі на адзін тэрмін). Праціўнікі рэферэндуму захапілі Селайю і вывезлі ў Коста-Рыку. Вярхоўны суд і парламент падтрымалі мяцежнікаў. Праз нейкі час Селайі ўдалося вярнуцца ў Гандурас. У адказ часовая ўлада ўвяла каменданцкі час. Праз два месяцы краіна выбрала новага прэзідэнта, а былы – пад пагрозай арышту з’ехаў у Дамініканскую рэспубліку.

Наш кіроўца зноў запальвае недакураны касяк і хваліцца, што 6 год пражыў у Каліфорніі, зарабіў сабе на гэты грузавік і зараз працуе на радзіме. На пытанне, дзе працаваў, спакойна адказвае: “Гандляваў наркотыкамі”.

Read more...Collapse )
Двое сутак мы дабіраліся ад мяжы да месца фестывалю – вострава Тыгра ў Ціхім акіяне. Сам фестываль праходзіў побач на яшчэ адным маленькім ненаселеным востраве пад назваю Эль Пако.

3

Два разы на суткі там прыліў змяняе адліў. І калі вада саступае на пару гадзінаў, з вострава Тыгра на Эль Пако можна было дабрацца ўброд. Мы з Вераснем крыху спазніліся да адліву. І пераходзіць на востраў давялося ўжо па шыю ў вадзе, трымаючы над галавою заплечнікі.

Інструменты мы пакінулі на беразе. І як толькі дабраліся да астатніх табурэтнікаў, папрасілі іх зганяць за гітарай і скрыпкай, пакуль вада яшчэ не паднялася канчаткова. Ратуючы інструменты, рабяты ледзь не захлябнуліся. Яны падмянялі адзін аднаго, плывучы адной рукой, другой – трымаючы скрыпку ці гітару. Аднак было позна. Урэшце рэшт гітара паплыла па вадзе.

Read more...Collapse )

Гандурас нелегал

1

Раніцаю мы ўжо былі на мяжы з Гандурасам. Пераход ускладняўся тым, што ў Гватэмалу мы зайшлі нелегальна і ў нашых пашпартах не было ніякіх штампікаў пра выхад з Мексікі і ўваход у Гватэмалу. Трэба і гэтую мяжу прайсці незаўважанымі.

Мы, быццам у соты раз пераходзім з Гватэмалы ў Гандурас, бравым крокам накіраваліся перасякаць мяжу. Аднак хутка перад намі апынуўся шлагбаўм. “Буэнос дзіас!” – задорна павіталіся мы з дзядзечкай, які трымаў шлагбаўм за вяровачку. “Буэнос дзіас!” – адказаў той, дзёрнуў за вяровачку і шлагбаўм падняўся.

Далей ідзем, асабліва не гледзячы па баках, быццам мы сто адсоткаў ведаем, куды нам трэба. Падарозе не забываем вітацца і ўсміхацца кожнаму сустрэчнаму. Вось мы ўжо параўняліся з будынкам міграцыйнай службы, павіталіся з яго супрацоўнікамі, якія выйші на ганак пакурыць, і нагла пакрочылі далей. Як раптам ззаду чуем свіст. Тыя самыя супрацоўнікі тыкаюць пальцам у дзверы, якія мы толькі што абмінулі. Ну, што ж. Трэба ісці.

Разам з намі супрацоўнікі заходзяць у дзверы. І вось мы ўжо стаім па розныя бакі шклянога бар’еру. Паміж намі – маленькае акенца, у якое мы прасоўваем свае пашпарты.

Read more...Collapse )