Гватэмальскае безграшоўе
Пасля возера Ацітлан у нас не засталося ні капейкі наяўных грошай. У Гватэмале мы планавалі прабыць яшчэ не больш за 2 дні. Здымаць кецалі з банкаўскай карткі за немалую камісію не хацелася. І мы вырашылі працягнуць падарожжа без грошай.

Ноч і трапічны лівень засталі нас у маленькім горным мястэчку. Мокрыя да ніткі і замёрзшыя, мы сышлі з трасы ў пошуках месца для начоўкі. Раптам сярод цемры з’явіўся чалавек. Мы запыталіся, ці не ведае ён, дзе можна пераначаваць. “Запытайцеся ў гэтым гатэлі”, - ён паказаў пальцам на асветленую ліхтаром вывеску. “У нас няма грошай на гатэль”, - тлумачым мы. “Я і кажу, зайдзіце ў гатэль, запытайце дона Сямёна. Ён вельмі добры чалавек”.
Мы завярнулі за вугал і пакрочылі ў бок рэцэпцыі. Адтуль да нас пад дождж выйшаў хлопчык год адзінаццаці. “Уна кўарта?” (пакой?) – запытаў у нас. “Мы хочам паразмаўляць з донам Сямёнам”. Хлопчык залепятаў штосьці па рацыі. Затым загадаў чакаць і зноў знік за дзвярыма рэцэпцыі. Мы засталіся чакаць пад дажджом.
Праз хвілінаў 5 да нас выбег дон Сямён. Мы коратка расказалі яму пра сябе. Сказалі, што хочам пераначаваць, але не маем грошай. Затое можам зрабіць любую працу ў гатэлі: штосьці памыць, прыбраць. А таксама з радасцю паспяваем беларускіх песень. Дон Сямён, нібыта добра нас разумеючы, паківаў галавою, сказаў чакаць і сам знік за дажджавою завесаю.
( Collapse )